Зялёны свет | Медыя пра экалогію ў Беларусі і свеце


Channel's geo and language: Belarus, Russian


Распавядаем аб тым, што важна, і тлумачым тое, што не зразумела.
Нашыя сцікеры тут: t.me/addstickers/GreenBelarus
Чытайце і глядзіце нас у Instagram: instagram.com/greenbelarus

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🌏 Сёння адзначаем Дзень Зямлі.

І нагадваем пра важнае ў нашым новым эксплэйнеры.

🌱 Падзяліцеся гэтым відэа з сябрамі і калегам, калі і вы, і яны знаходзяцца ў бяспецы.


Forward from: Светлана Тихановская
Спіс беларускіх арганізацыяў, якія распавядуць вам пра экалогію

Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі.

🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. Проста і зразумела яны ўжо амаль 20 год расказваюць, што адбываецца ў Беларусі з экалогіяй і як мы можам гэта палепшыць. А яшчэ «Экадом» можа даць вам бясплатную кансультацыю па рашэнню экапраблемаў!

🌱 «Зялёны партал» аб’яднанне экалагічных арганізацыяў, экспертаў і актывістаў, а таксама і інфармацыйны рэсурс, які акумулюе эканавіны з усяго свету. Вельмі цікава, а часам і смешна, у мемах, расказваюць пра стан прыроды і тое, што мы можам зрабіць для яе.

🌱 «Экаспэйс» – партал пра экалогію, урбаністыку, валанцёрства і спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Праект расказвае, як важна надаваць увагу экалагічнасці ў кожнай сферы жыцця.

Давайце разам клапаціцца пра будучыню нашай планеты!


🐜 А вы чулі пра тое, што казуркі могуць мець свядомасць?

На мінулым тыдні група навукоўцаў - біёлагаў і філосафаў - з розных краін падпісала Нью-Йоркскую дэкларацыю аб свядомасці жывёл.

Згодна з ёй, існуе "пераканаўчая навуковая падтрымка" таго, што ня толькі птушкі і сысуны валодаюць свядомым досведам, а і існуе "рэальная магчымасць" свядомасці ва ўсіх пазваночных, уключаючы рэптылій, амфібій і рыб.

Не адмаўляюць навукоўцы ў існаванні свядомасці і казуркам, ракападобным, крабам, амарам ды іншым.

“Калі існуе рэальная магчымасць усвядомленага досведу ў жывёлы, безадказна ігнараваць гэтую магчымасць пры прыняцці рашэнняў, якія закранаюць гэтую жывёлу”, – падкрэсліваюць навукоўцы.


☢️ Пачаўся Чарнобыльскі тыдзень. Куды яшчэ можна паспець завітаць?

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.

На гэтым тыдні грамадская арганізацыя “Экадом” (у Беларусі прызнаная экстрэмісцкай) разам з партнёрамі правядзе некалькі бясплатных мерапрыемстваў у чатырох гарадах Еўропы.

🇵🇱 Варшава

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

🇵🇱 Познань

23 красавіка, 20:00 — Кінапрагляд выбраных момантаў серыяла “Чарнобыль” з каментаваннем ад Андрэя Ажароўскага — фізіка-ядзершчыка, эксперта праграмы «Бяспека радыяактыўных адкідаў», які шмат год выказваецца не толькі пра наступствы Чарнобыля, але і пра працу БелАЭС.

Уваход вольны. Адрас сустрэчы: @pakoj_202 (DKS, Pakoj 202, Poznań, Feliksa Nowowiejskiego 46, трэці паверх)

🇱🇹 Вільнюс

24 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)


🇩🇪 Берлін

23 красавіка, 19:00 — Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

Падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!


🗓 Бадзёрага вам ранку панядзелка. А мы пачынаем яго з традыцыйнага дайджэсту навінаў.

🌳 Зялёная сетка разам з вядомым блогерам і музыкам Андрэем Павуком пасадзілі некалькі соцен дрэваў у літоўскім лесе. Такім чынам экаактывісты вырашылі ўзгадаць беларускіх “зялёных” палітвязняў і нагадаць свету пра тэрор у адносінах да грамадскіх актывістаў у Беларусі.

🌼 Актывісты “Экадому” правялі ў Вільнюсе майстар-клас па партызанскаму садаводству. На ім усе задаючыя пазнаёміліся з тым, як сваімі рукамі стварыць “зялёныя бомбы” і даведаліся, дзеля чаго і дзе іх выкарыстоўваюць.

🔆 Самую вялікую прыватную сонечную электрастанцыю ў Беларусі ня проста адабралі ў брытанскага бізнэсмена, але і прадалі не абы каму, а сябру Лукашэнкаў – Дзмітрыю Баскаву.

🐹 Ну і, нарэшце, традыцыйна раім вам пачытаць наш аўтарскі тэкст суцэльнай мілаты, ад якога вы (гарантуем) не меней за пяць разоў усміхнецеся. Калі меней, вы вернем вам грошы )))

Карацей, тут➡️ наш тэкст пра сведкаў ледніковага перыяду… хамякоў.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🐹 Хамяк: герой з мінулага, які знікае ў сучаснасці

Хамяк звычайны, ці еўрапейскі, - гэта не проста мілы пушысцік з зоамагазіна. Гэта ўнікальны від, захавальнік гісторыі з ледніковага перыяду, які знікае на вачах.

Чаму важна яго захаваць?
📌яго знікненне нанясе вялізную шкоду біяразнастайнасці.
📌 у Еўропе за 40 гадоў папуляцыя еўрапейскіх хамякоў скарацілася на 75%.
📌 яго прысутнасць/адсутнасць гаворыць аб здароўі экасістэмы.

У Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі колькасць хамякоў рэзка ўпала. Ён афіцыйна прызнаны ўразлівым відам і ўнесены ў Чырвоную кнігу.

Чаму ён знікае?
📌 з-за разбурэння асяроддзя: сельская гаспадарка, узворванне палёў, забудова.
📌 з-за выкарыстання ядахімікатаў: атручваюць хамякоў і іх ежу.
📌 бо змяняецца клімат: непрадказальныя зімы, скарачэнне ўраджаяў.
📌 з-за светлавога забруджвання, бо яно замінае размнажацца.
📌 з-за драпежнікаў: сабакі, коткі, лісы.

Што мы можам зрабіць?
▶️ Падтрымліваць праекты па захаванні
▶️Не выкарыстоўваць ядахімікаты
▶️ Захоўваць натуральныя месцапражыванні.

Хамяк - гэта не проста цацка. Гэта частка нашага свету, якую мы абавязаны захаваць. Падрабязней пра стан хамякоў у Беларусі і рэгіёне распавядаем тут


💦 Тым часам, падрыхтоўка да летняга сезона ідзе поўным ходам.

У суседняй Літве, куды таксама абяцаюць наляцець снягі і маразы, плануюць у найбліжэйшыя дні запусціць пітныя фантанчыкі.

У летнія дні яны ўжо паказалі сябе з самага лепшага боку.

Па падліках спецыялістаў, толькі летась жыхары Вільнюса і яго госці выпілі ў вулічных пітных фантанчыках больш за 3,8 млн шклянак вады.


⚠️ "Ні ў якім разе не набліжацца да жывёлы, не кантактаваць з ім, не пакідаць без нагляду дзяцей на гульнявых пляцоўках, забяспечыць іх кантроль пры перамяшчэнні па вуліцах горада", просяць гарадскія ўлады.

У выпадку выяўлення дзікай жывёлы гараджан раюць неадкладна паведаміць у міліцыю па нумары 102


А якое надвор'е зараз у вас?
Poll
  •   Сонейка свеціць
  •   Дождж лупіць
  •   Снег ідзе
  •   Проста хмура і безнадзейна
  •   Хачу паглядзець адказы
8 votes


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
❄️ Пачынаем дзень з навінаў надвор’я.

Проста зараз на ўсходзе Беларусі вось так.


🗑 Вось ➡️ спасылачка на размову пра сартаванне смецця і пра тое, як можна паменьшыць яго колькасць на Зямлі.


♻️ Гэтыя карткі-інструкцыі можна захаваць сябе. А яшчэ можна даслаць сябрам і знаёмым, якія жывуць у Польшчы і хочуць весці экапрыязны лад жыцця.

Калі ласка, карыстайцеся! І памятайце, што нават невялічкія крокі могуць зрабіць нашае жыццё больш чыстым і экалагічным.


🗑А ведаеце, што тое, што мы прызвычаіліся называць «раздзельным зборам смецця», у Польшчы называюць «сегрэгацыяй» (ад лац. segregatio – аддзяленне, адасабленне, падзел).

♻️ Сегрэгацыя смецця прыйшла ў Польшчу адносна нядаўна, у 2016 годзе, але мясцовыя жыхары гутка прызвычаіліся раздзяляць смецце па розных каляровых кантэйнерах.

Калі вы зараз жывяце ў Польшчы, то раім уважліва пачытаць наш новы гайд. Бо варта ня толькі адрозніваць колеры, але і ведаць пра нюансы польскай сартыроўкі.

⚠️ Але звярніце ўвагу: у кожнай гміне правілы могуць адрознівацца адзін ад аднаго. Напрыклад, у некаторых гмінах ёсць асобныя кантэйнеры для сартавання шкла: для каляровага і некаляровага.

Таму прыглядайцеся да піктаграмаў!


☢️ Праз 38 гадоў пасля Чарнобыльскай катастрофы дзікая прырода Чарнобыльскай зоны не толькі не знікла, але і квітнее.

Навукоўцы, якія вывучаюць уплыў радыяцыі на жывёл, зрабілі выснову: ваўкі, кабаны, лісіцы і іншыя насельнікі Чарнобыльскай зоны не набылі звышздольнасцяў, але выпрацавалі дзіўную ўстойлівасць да радыяцыі.

Насуперак чуткам, мутантаў у Чарнобылі не знайшлі. Але жывёлы, якія жывуць у зоне з падвышаным радыяцыйным фонам, атрымліваюць дозы радыяцыі, якія для людзей смяротныя.

Геном жывёл зоны не зведаў радыкальных змен. Затое ў іх выпрацаваліся ахоўныя механізмы, якія дапамагаюць ім выжываць ва ўмовах радыяцыі.

🐺 Ваўкі - чэмпіёны па выжыванні: даследаванні паказалі, што ваўкі з Чарнобыльскай зоны маюць змененую імунную сістэму, падобную з імуннай сістэмай людзей, якія праходзяць прамянёвую тэрапію.

⚠️Але не ўсё так радасна: радыяцыя ўсё ж негатыўна ўплывае на здароўе жывёл. У іх назіраецца падвышаны ўзровень акісляльнага стрэсу, што можа прывесці да памяншэння мозгу і іншым праблемам.

Знікненне чалавека з зоны адчужэння стала дабром для дзікай прыроды. Колькасць многіх відаў жывёл, у тым ліку чырвонакніжных, у Чарнобыльскай зоне вырасла.

🌱Даведацца болей аб тым, як жывёлы адаптуюцца да экстрэмальных умоў Чарнобыльскай зоны, зразумець, што радыяцыя не стала прысудам для наваколля і яшчэ раз задумацца аб тым, як чалавек уплывае на прыроду можна з тэкста на Зялёным партале вось па гэтай ➡️ спасылцы


🎬 Увага! Бясплатныя кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» — 23 і 24 красавіка ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне

Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🗓 І зноўку пачынаем тыдзень з традыцыйнага дайджэста навінаў, на якія варта было звярнуць увагу на мінулым тыдні.

⚛️ Усе рэактары захопленай расіянамі Запарожскай АЭС пераведзеныя ў рэжым “халодны астаноў”. Гэта такі рэжым, які дазваляе падтрымліваць у рэактарах “жыццё”, але не выкарыстоўваць для гэтага шмат энергіі і вады.

🛴 Шэрінгавыя самакаты ў Мінску будуць сачыць за сваімі карыстальнікамі, каб яны каталіся на самакатах выключна ў адзіноце. Штучны інтэлект будзе блакаваць паездкі, калі на адным самакаце будуць ехаць дзве і болей асобы.

🐺 У Чарнобыльскай зоне з’явіўся новы від жывёлаў. І гэта – шакалы. Адкуль – вучоныя пакуль ня ведаюць.

🚀 Ну і традыцыйна раім вам пачытаць наш аўтарскі тэкст пра касмічнае смецце. Дарэчы, а ці ведаеце вы, што вакол Зямлі выяўлена каля 130 млн аб'ектаў касмічнага смецця? А людзі паспелі насмеціць нават на Марсе. Там ужо засталося 7 тон адходаў, хаця на ім яшчэ не было ніводнага чалавека! Цікава? Тады вось ➡️ спасылка на тэкст на Зялёным партале


👽 Дарэчы, а ці ведаеце вы, што вакол Зямлі выяўлена каля 130 млн аб'ектаў касмічнага смецця.

👽 Людзі паспелі насмеціць нават на Марсе. Там ужо засталося 7 тон адходаў, хаця на ім яшчэ не было ніводнага чалавека.

👽 На Зямлі ўжо існуе спецыяльная міжнародная камісія па прадухіленні міжпланетнага забруджвання.


🚀 Сёння, 12 красавіка, у нашай частцы свету прынята адзначаць Дзень касманаўтыкі.

Гісторыю гэтага свята ўсе мы ведаем з дзяцінства, але вось аб тым, што зараз адбываецца ў космасе, задумваемся вельмі рэдка.

👽 Між тым, навукоўцы з універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Канадзе ў сваім дакладзе яшчэ два гады таму расказалі, што ў наступныя 10 гадоў рызыка гібелі аднаго або некалькіх чалавек з-за падзення частак касмічных апаратаў ва ўсім свеце вырасце да 10%.

🗑 Даследнікі вывучылі бягучую колькасць пускаў ракет і спрагназавалі рост паказчыка на працягу наступнага дзесяцігоддзя. Таксама яны прааналізавалі, куды менавіта падае касмічнае смецце.

Статыстыка паказала, што ў папярэднія гады большая частка фрагментаў запушчаных апаратаў прызямлілася ў акіян. Аднак развіццё касмічнай галіны прывядзе да таго, што часткі ракет пачнуць абвальвацца і ў населеных пунктах.

Дарэчы, адзін такі "кавалак смецця" зусім нядаўна прыляцеў на дах прыватнага дома ў Фларыдзе (ЗША).

🌏 Вось так паступова мы забрудзілі не толькі Зямлю, але і калязямную прастору.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
😨 Сумныя навіны з беларускай Сусляндыі. Там практычна знішчана адна з дзвюх астатніх у краіне калоній крапчатых байбакоў.

Першым трывогу забіў мясцовы арнітолаг і абаронца прыроды Сяргей Шакала, які даўно назірае за становішчам байбакоў у Нясвіжскім раёне.

"Мала таго знішчаюць свядома - калі раней байбака знішчалі і абгрунтоўвалі тым, што ён галоўны пажыральнік пасеваў, то цяпер ён з'ядае так шмат травы што яе не хапае каровам. І гэта зусім не смешна, - напісаў Сяргей у сваім Фэйсбук. - Сёння перад маім поглядам паўстала поўнае знішчэнне другой па колькасці ў Беларусі калоніі байбакоў у наваколлях вёскі Сейлавічы.І няма тут ніякіх апраўданняў старшыні ААТ «Сейлавічы» Касперу Аляксандру Сяргеевічу, які выдатна быў дасведчаны аб прысутнасці на яго землях ахоўнай тэрыторыі".

😱 На думку Сяргея, старшыня Каспер "наўмысна даў указанне пераараць поле, на якім жылі суслікі". А пасля яшчэ і апрацаваць яго пестыцыдамі і гербіцыдамі.

"Матывацыя простая-няма сусліка, няма праблем. Зямлі ж зусім не хапае для вырошчвання травы для гаспадаркі. У маёй галаве проста не ўкладваецца - чаму і навошта. Бо калі гаспадарцы так важны быў гэты кавалак зямлі - паведамілі б - сусліка можна было адлавіць і перасяліць у побач змешчаную калонію. Але ж не- знішчылі".

Сяргей Шакала ўжо звярнуўся ў інспекцыю па ахове прыроды. Але суслікам патрэбны і нашыя з вамі галасы.

⚠️ Экалагічная служба "Зялёны тэлефон" падрыхтавала ўзор скаргі на наўмыснае знішчэнне суслікаў, якія знаходзяцца пад аховай.

Яе можа накіраваць у інспекцыю любы грамадзянін краіны, як той, хто жыве ўнутры, так і за мяжой.

А мы нагадваем, што гэта не першая знішчаная калонія, з васьмі раней знойдзеных у краіне буйных калоній крапчатага байбака да нядаўняга часу заставаліся жывымі толькі дзве.

😱 За знішчэнне байбакоў, якія маюць прыродаахоўны статус у Беларусі, так ніхто і не пакараны.


📸 🐦 Да ўвагі фанатаў птушак! Вясновы чэмпіянат па фотабёрдыгу ў Беларусі пройдзе ў наступную суботу 27 красавіка.

Галоўная ўмова конкурсу – за шэсць гадзін сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у натуральных умовах.

Кошт удзелу для аднаго чалавека – 20 рублёў. Для ўладальнікаў абанемента “Дзікі клуб” і дзяцей да 18 год – бясплатна.

🐥 Увесь прыбытак ад чэмпіянату арганізатары "Дзікая прырода побач" абяцае накіраваць на прыродаахоўныя мэты.

Рэгістрацыя на чэмпіянат ужо адкрыта!

20 last posts shown.