Фінал 73-га міжнароднага конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет» прайшоў 16 лістапада ў Мехіка, сталіцы Мексікі.
Карону атрымала 21-гадовая прадстаўніца Даніі Вікторыя К'ер Тэйлвіг. Пра Вікторыю вядома, што яна займаецца танцамі і абаронай жывёл. Для Даніі гэта першае падобнае дасягненне на конкурсе. Еўрапейкі не атрымлівалі карону цягам 8 гадоў.
Усяго сёлета на конкурсе спаборнічалі 130 жанчын з розных краін. Беларусь прадстаўляла ўладальніца тытулаў «Міс Беларусь – 2023» і першая віцэ-міс «Міс Еўропа Кантыненталь 2023», гамяльчанка Элеанора Качалоўская. Але ў топ-30 фіналістак дзяўчына не ўвайшла.