Студыя Гаварун


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


🎉Рэлізы, унутраная кухня і цікавосткі!
Мы на ютубе👇
🧸Гаварун — мультфільмы па-беларуску
🎬Гаварун — кіно па-беларуску
Падтрымайце праект па спасылцы🤝
gavarun.by/p/support

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


🧢👶46-я серыя мультсерыяла «Пакаё»!☁️

😭Пакаё і Пата збіралі разам вежу з кубікаў і раптоўна пасварыліся! Знаёмая гісторыя, праўда?

Глядзіце, што было далей на Гаваруне!


🐰🐇Апошняя серыя 2 сезона «Уотэршыпскіх ўзгоркаў»!

💥Па эпічнасці сюжэта і драматызму характараў гэта серыя пакладзе на лапаткі большасць фільмаў! Фантастычнае завяршэнне сезона! На жаль, з горкім прысмакам…


💥Ненавіджу Хайдзі!

На сувязі Таша. Перагледзела свой даўнішні рылз пра самую складаную і нелюбімую ролю для агучвання і зразумела: многім магло здацца, што мне не падабаецца Хайдзі 😱

Але мае фізіялагічныя абмежаванні не замінаюць шчыра любіць мульт і больш таго, ставіць яго на 1 месца сярод усіх агучаных намі мультсерыялаў. У гэтай гісторыі чароўнае ўсё: сюжэт, сама Хайдзі і яе велізарнае сэрца памерам з Юпітэр, прырода і музыка.

✨Проста не верыцца, што з 52 серый, агучана ўжо 45! Гісторыя агучвання працягласцю ў 4 гады скора завершыцца. 1 серыя была выкладзена 5 студзеня 2021 года!
Стаўце❤️, калі таксама любіце гэты мульт і чакаеце новых серый.

А яшчэ нагадваю, што ў нас ёсць закрыты ТГ - канал “Гаварун Прэміум” — дзе мы дзелімся мультамі (і не толькі), якія не дазваляе выкладваць ютуб!
✅Каб патрапіць туды — афармляйце платную падпіску на зручную вам суму на нашым сайце gavarun.by і ў раздзеле "Маё кіно" забірайце спасылку на канал.


💥Новая серыя Мікі Маўса!

✨Хто сочыць за серыяльнымі навінкамі, той ведае пра папулярны зараз серыял "Раздзяленне", дзе працоўныя ўспаміны людзей аддзяляюць ад звычайных, паўсядзённых.

Сутынкуўся з раздзяленнем і Дональд, праўда, з іншым.
Глядзіце новую серыю поўную класічнага дыснэеўскага гумару на нашым ТГ - канале "Гаварун Прэміум".

✅Каб патрапіць туды — афармляйце платную падпіску на нашым сайце gavarun.by і ў раздзеле "Маё кіно" забірайце спасылку на канал.

Пы.Сы.- пабочка!🤣


🧢👶На Гаваруне выйшла 45-я серыя «Пакаё»!☁️

Тое, што адбываецца ў гэтай серыі добра ведаюць усе бацькі - ужо ноч і трэба класціся ў ложкі, а Пакаё зусім не хочацца спаць!😂😅


✨Новыя серыі Мікі Маўса!

Пасля доўгага перапынку мы зноў з радасцю вяртаемся да зоркі Дыснэя — Мікі Маўса!
Даагучылі тры серыі 2 сезона і з задавальненнем будзем дзяліцца імі ў ТГ-канале “Гаварун Прэміум”!

✅Каб патрапіць туды — афармляйце платную падпіску на нашым сайце gavarun.by на зручную вам суму і ў асабістым кабінеце ў раздзеле “Маё кіно” забірайце спасылку на канал.

У модзе па-ранейшаму: рэпосты і падабайкі. Будзьце моднымі! 😊


🏔 45-я серыя мультсерыяла «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў»!

🌺Клара пабачыла кветкавае поле - Пітар аднёс яе туды на спіне! І хоць дзяўчынка была дужа шчаслівай, яна ўпершыню ў жыцці зразумела, наколькі залежыць ад іншых людзей...


✨ Як мы выбіраем мульты на агучку?

📌 Выбар мульта — асобная карпатлівая праца, якая звычайна застаецца за кадрам.

Мы рэдка звяртаем увагу на звышпапулярныя мультфільмы. Не таму, што не шануем жаданні маленькіх гледачоў. А таму, што наш 8-гадовы досвед паказаў: такія мультфільмы ў 95% выпадкаў забароненыя праваўладальнікам для агучвання.

У нас няма магчымасці афіцыйна купіць правы на лічбавую анлайн-публікацыю, бо гэта ў разы перавышае наш бюджэт на пераклад і агучванне. Таму на ютубе мы публікуем толькі тыя матэрыялы, якія дазваляе праваўладальнік. Але і такі дазвол могуць змяніць ў любы момант. Як адбылося з заблакаваным «Мікі Маўсам».

Таму, часцей за ўсё, мы працуем з менш папулярнымі мультсерыяламі. Але, як бы дзіўна гэта ні гучала, яны раскрываюцца і аказваюцца вельмі крутымі. Нават круцейшымі за сіні трактар, прыкіньце?!

Некаторыя выбраныя мультфільмы гадамі чакаюць, калі з'явіцца магчымасць над імі папрацаваць. Свежы прыклад — «Эрнэст і Селестына». Мы 3 гады адсочвалі, калі на ютубе з'явіўся дазвол на яго публікацыю.


Нашы крокі па выбары мультфільма:

1️⃣ Тыдні і тыдні Адам Трыпутнік праводзіць за пошукам матэрыялу, правяраючы процьму розных мультсерыялаў і поўнаметражак! Ён пералапаціў сотню ютуб-каналаў з розных краін і на розных мовах. І менавіта так мы знайшлі «Клыпу», «Узгорак», «Хамфа» і дзясяткі мультоў, якія цяпер у тэчцы «Мульты ў працу».

2️⃣ Асобная гісторыя — знайсці відэа і аўдыя ў максімальнай якасці. Часам даводзіцца падключаць іншых людзей з розных краін.

3️⃣ Усе мульты мы абавязкова правяраем на рэйтынг, сюжэт, ідэю. Глядзім, што яны нясуць і чаму вучаць маленькіх гледачоў.

👌🏻У канцы такога фільтра і аказваецца выбраны мультфільм :)

Сітуацыя на сёння: гледачоў трэба зацікавіць папулярным і якасным матэрыялам (а большасць з такіх заблакаваны ў ютубе) і адначасова выбраць перліну сярод даступнага, бо рэсурсаў хапае агучыць 1 з 10.

⛔️ Карацей, выбар мульта для агучвання — гэта складаная праца, сябры!
А каб глядзець заблакаваныя мульты — афармляйце падпіску на нашым сайце і далучайцеся да закрытага ТГ-канала “Гаварун Прэміум”.


✨Як я ствараю анімацыю статычных малюнкаў.

🖐🏻У гэтым рылз я дзялюся тым, як працую ў праграме відэамантажу і ствараю анімацыю з малюнкаў і відэа для пазнавальных ролікаў і песень для Гаваруна.

🤓Я самавучка і пакуль атрымліваецца як атрымліваецца😅, але я вельмі стараюся, каб, праслухоўваючы нашы каверы і пры праглядзе пазнавальных відэа, вашаму воку і воку вашых жэўжыкаў было прыемна і цікава❤️

Калі хочаце бачыць больш такіх рылз, стаўце пад публікацыяй👍


🧢👶44-я серыя мультсерыяла «Пакаё» ужо на Гаваруне!☁️

😁Уявіце, што можна памяняць колеры ўсяго навокал - перафарбаваць траву ў жоўты, а зямлю ў чырвоны! А Пакаё так можа ў гэтай серыі!




«У арыгінале не так!!!🤬»

Такія каменты можна пачуць ад гледачоў, якіх раздражняе, што пераклад фільма ці мультфільма моцна адрозніваецца ад арыгінальнай аўдыядарожкі.

Што гледачам перадаюць толькі агульны сэнс, а пра дэталі забываюць!

Але ніхто нават і не задумваецца, што:
1️⃣ Працягласць слоў у мовах розная.
2️⃣ Ёсць такія паняцці, як таймінг і вуснаўкладка. Яны значаць, што працягласць рэплік героя павінна супадаць з рэплікамі акцёра дубляжу. Вы ж не хочаце, каб персанаж ужо закрыў рот, а акцёр дубляжу яшчэ балбытаў, так? Але нават пасля ўсіх намаганняў часам адбываецца і такое.

Давайце разбяром гэтае пытанне на фільме «Санта», які мы агучылі ў снежні.

❗️Чаго толькі вартая фраза «Big bees»! У фільме яна перакладзена як: «велізарныя пчолы» і скараціць яе проста немагчыма. Нават калі б гэта былі «вялікія пчолы», усё адно беларускі варыянт гучыць даўжэй, чым англійскі.

Перакладаць кнігу і фільм — гэта розныя рэчы. У кнізе перакладчык можа не стрымліваць сябе, але для фільма рэплікі прыйдзецца рэзаць і рэзаць, сціскаючы іх да самай сутнасці. І гэта, безумоўна, вельмі балюча для перакладчыкаў. Гэта, як быццам, губляць глыбіню і мастацкасць.

Больш прыкладаў «было — стала» глядзіце ў каруселі👇🏻.

Дарэчы, калі хочаце паглядзець таго ж «Санту», «Вэрхал у галаве 2» або «Мікі Маўса» ў нашай агучцы, далучайцеся да закрытага Тэлеграм-канала «Гаварун Прэміум».

Для гэтага перайдзіце на сайт gavarun.by, выберыце раздзел «Падпіска» і аформіце яе на зручную суму. У асабістым кабінеце ў раздзеле «Маё кіно» будзе сакрэтная спасылка ;)


🐰🐇12-я серыя мультсерыяла «Уотэршыпскі ўзгорак 2»!
Правільна - ужо на Гаваруне!😋

🎈Адзін з трусоў зразумее, што залішняй крытыкай можна неаб'ектыўна пакрыўдзіць, а іншыя - што патрабавальнасць і дысцыпліна пайшлі на карысць!


💥🥕"Не веру!"
Так крычаў вядомы рэжысёр Станіслаўскі на акцёраў, калі не верыў у тое, што адбываецца на сцэне. Калі не было "праўды жыцця".

✨Таму мы, у сваю чаргу, вельмі стараемся пераўвасобіцца ў нашых персанажаў праз голас і яго інтанацыі, каб гэта гучала натуральна, па-сапраўднаму, жыццёва!
І вельмі стараемся яго (голас) змяніць, каб вы не стамляліся ад падабенства галасоў усіх герояў.

🐰"Уотэршыпскі ўзгорак" гэта якраз той самы яскравы прыклад, дзе мужчынскіх персанажаў проста процьма.

❤️Але Адаму Трыпутніку нічога не страшна!
Ён смела сядае за мікрафон і пераўтвараецца ў Арэха, Сітніка ці Пятка!

Калі вам падабаецца вынік яго працы, пакідайце пад відэа свае рэакцыі. Яму будзе дужа прыемна🙌


🧢👶43-я серыя «Пакаё» ужо на Гаваруне!☁️

🐛🦋У Пакаё новы маленькі сябра, які можа толькі поўзаць і вельмі любіць есці! А потым гэты сябручок ператвараецца ў іншую істоту, што можа лятаць!😲


Яго словамі гаворыць і 🌸клапатлівая Мама Му🌸, і ⛓️брутальны Уэйн⛓️.
Пад яго жорсткай рэдактурай ствараўся “К’ю Клыпа-5”.

А ўсё таму, што рэплікі гэтым творам перакладаў сам сэнсэй беларускага перакладу Сяргей Матырка і сённяшні пост-знаёмства прысвечаны яму. Цікава, ці супадаюць якія пункты на картцы пра Сяргея з вашымі? ;)
Калі — так, то стаўце ў рэакцыях ❤️.

Пераклады Сяргея можна не толькі пачуць ў нашых праектах. Але і пачытаць на старонках папулярных кніг. Бачылі нядаўні рэліз «На заходнім фронце без перамен»? Сяргеева праца!
Дарэчы, тут яго можна павіншаваць адпаведнымі рэакцыямі🎉


🏔 44-я серыя мультсерыяла «Хайдзі, дзяўчынка Альпаў»!

🌺Клары дужа падабаецца ў горнай хацінцы Хайдзі і дзядулі, а яшчэ дзяўчынка марыць пабываць на кветкавым лузе! Таму Хайдзі з Пітарам прыдумляюць план, як правесці туды Клару!

👀Глядзіце на дзіцячым Гаваруне!👈


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
✨А ў каго яшчэ ўзнікае нясцерпнае жаданне апынуцца ў "дэкарацыях" мультсерыяла "Хайдзі. Дзяўчынка Альпаў" падчас яго прагляду?


💥Сябры, нашы эмоцыі проста зашкальваюць!
Мы рады паведаміць, што сёння адбудзецца доўгачаканая прэм'ера яскравага і эмацыйнага мультфільма "Вэрхал у галаве 2".

Паглядзець гэты дзіцячы хіт можна ў закрытым тг-канале "Гаварун Прэміум".

✅Каб далучыцца да прагляду вам трэба аформіць платную падпіску на зручную вам суму на нашым сайце gavarun.by (спасылка-запрашэнне на канал з'явіцца ў вашым асабістым кабінеце, у раздзеле "Маё кіно").

🖐🏻Будзем удзячныя за рэпосты і падабайкі. "Вэрхал у галаве 2" варты гэтага!



20 last posts shown.