Forward from: Позірк. Навіны пра Беларусь
З 2020 года не менш як 33 чалавекі накіравалі на прымусовае лячэнне з палітычных матываў
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Праваабаронцы адзначаюць, што цяпер на прымусовым лячэнні знаходзіцца сама меней 23 чалавекі.
Як правіла, такіх людзей судзяць у закрытым рэжыме як “асоб, што здзейснілі грамадска небяспечнае дзеянне, прадугледжанае крымінальным законам, у стане несвядомасці або хворых пасля здзяйснення злачынства на псіхічны разлад (захворванне)” (п. 13 арт. 6 КПК), адзначаецца ў паведамленні праваабаронцаў.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN

“У большасці выпадкаў прызначэнне прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары было звязана з рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў, інакш кажучы, за каментарыі. Такіх спраў налічваецца 22”, — паведамляе “Вясна”.
✅ Падрабязнасці | 🗝 Без VPN