Free Belarus Center 🇺🇦


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Юрыдычныя кансультацыі, псіхалагічная дапамога, культурныя мерапрыемствы і грамадзянская адукацыя для беларусаў_ак.
• Сайт: https://freebelaruscenter.org
• Каворкінг: https://goo.su/NHTr8y
• Гарачая лінія: +48722787901 / @VolunteerFBC

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


💔 У Кіеве развіталіся з беларускай добраахвотніцай Марыяй Зайцавай.

Пра гэта паведамляе Радые “Свабода” са спасылкай на яе сяброў.

Марыя загінула 17 студзеня пад Пакроўскам ў выніку артылерыйскага абстрэлу. 16 студзеня ёй споўнілася 24 гады.

У 2020-м годзе беларуска прымала акціўны ўдзел у пратэстах і атрымала раненне святлошумавой гранатаю.

На фронт Марыя ўпершыню трапіла вясной 2023 году. Атрымала раненне і вярнулася ў Чэхію, дзе жыла пасля ад’езду з Беларусі. 16 студзеня 2024 Марыя паехала ва Украіну другі раз. На той момант ёй было 23 гады. Беларуска служыла ў Другім інтэрнацыянальным легіёне. Спачатку — у медыцынскай частцы, потым — снайперкай.


⚡️Стала вядома пра вызваленне Паліны Шарэнда-Панасюк

Пра гэта ў Facebook паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну. Яна адбыла за кратамі 4 гады і 1 месяц.


“Страта” — монаспектакль у тэхніцы ready-made ад “Тутэйшага тэатру”.

Аўтар, актор, рэжысёр — Андрэй Саўчанка. Аднойчы ён знайшоў ля дваровага гарадскога сметніка старую валізку, у якой апынуўся стос разарваных фотаздымкаў — чыйсьці сямейны архіў. Далейшае жыццё знаходкі — у першай гісторыі “Памяць”. Другая частка, “Дом”, — гісторыя пра дзедаўскі маёнтак, спалены маланкай.

Калі чалавек губляе нешта, страта моцна б’е, узрушвае. Унутраны ператрус пераарганізоўвае ўласную сістэму асобы — і з’яўляюцца новыя думкі, накірункі, па якіх ты можаш ісці.

Асновай тэхнікі ready-made, у якой пастаўлены спектакль, з’яўляецца трансфармацыя ўтылітарных рэчаў у твор мастацтва і пошук іх новага жыцця. Так, валізка з фатаграфіямі і элементы-артэфакты сельскай хаты, якія ўдалося перавезці ў Варшаву, жывуць і ўтрымліваюць памяць на сцэне.

📆 Калі: 9 лютага а 20:00
📍 Дзе: прастора MIT (Warszawa, Stalowa, 36)

Кошт квітка — 120 zł, парны — 200 zł

Запіс на спектакль адбываецца праз @nastamramar, квіток можна купіць па спасылцы https://buy.stripe.com/14k4k65a12FB5Fe00S


ПАРЕ не прызнала гэтак званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы аднагалосна прыняла адпаведную рэзалюцыю: 79 чалавек прагаласавалі “за”, ніхто не ўстрымаўся і не выступіў супраць.

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы таксама заклікала рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць рэпрэсіі. Краінам-чальцам Савета Еўропы рэкамендавана не прызнаваць гэтак званыя выбары, пашырыць санкцыі ў дачыненні да рэжыму, а таксама выказаць падтрымку эмігрантам з Беларусі, піша "Вясна".


Палітзняволены Мікола Статкевіч быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру.

Пра гэта са спасылкай на Яўгена Вільскага паведамляе “Вясна”.

“Дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідэра беларускай апазіцыі Міколу Статкевіча кандыдатам на прысваенне Нобелеўскай прэміі міру.

Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзена камандай Народнай Грамады. І мы паспелі да заканчэння тэрміну прыёму заявак”, — напісаў Вільскі.


🟢 Учились в Беларуси, а теперь хотите работать или учиться в Польше?

Чтобы ваш диплом признали в Польше, нужно пройти нострификацию. Как это сделать, из каких этапов состоит нострификация и как проходит процедура?

✅ Юридическая служба Free Belarus Center подготовила подробную памятку!

Читайте на сайте: https://bit.ly/3Ei2bfa

📢 Поделитесь с теми, кому это может быть полезно! 🚀


🌱 Стремитесь к эмоциональному комфорту, хотите лучше понять себя и окружающих, а также найти эффективные способы справляться со стрессом?

Специально для Free Belarus Center гештальт-терапевтка Марта Скугарева подготовила психологические советы, посвящённые выгоранию, тревоге и другим важным темам.

Статьи вы сможете найти в обновленном разделе психологической службы на нашем сайте 👉 http://bit.ly/4gmoyNY

Забота о своем психологическом благополучии — важный шаг к гармоничной жизни. Присоединяйтесь!


📝 Расторжение брака для беларусов, которые находятся в Польше

Какие существуют варианты расторжение брака для беларусов и беларусок, которые находятся в Польше? Про это и не только, читайте в новой инструкции юридической службы Free Belarus Center

👉 https://freebelaruscenter.org/?p=2541

Обратиться к нашим юристам_кам за бесплатной консультацией

Юридические инструкции на сайте FBC


😠 У інтэрнэце зноў хтосьці няправы?

Хопіць марнаваць час на бясконцыя спрэчкі ў каментарах. Калі ты гатовы_ая так адтачыць свае аргументы, каб тваё меркаванне станавілася апошняй кропкай у любой дыскусіі — гэта магчымасць для цябе!

"РАДА" запрашае на анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення, майстэрстве абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.

За 10 сустрэч на прыкладах з беларускіх медыя мы навучым цябе правяраць інфармацыю, фармуляваць аргументаваныя доказы і публічна выкрываць прапаганду.

А для тых, хто гатовыя стаць бачнымі ў інтэрнэце, ёсць дадатковая опцыя: стварыць прафесійны відэапрадукт пра прапаганду пры падтрымцы зоркавых ментараў_ак.

❗️Дэдлайн падачы заяўкі — 2 лютага ўключна.

Падрабязнасці і праграма: www.antipropaganda.online

👉 Рэгістрацыя

#возможности #магчымасці


Лукашэнкаўскі СК заявіў аб нібыта ідэнтыфікацыі 365 удзельнікаў акцый пратэсту, якія прайшлі 26 студзеня ў розных гарадах свету, і палохае "крымінальнай адказнасцю".

Як сцвярджае Сяргей Кабаковіч, СК удалося ідэнтыфікаваць 11 удзельнікаў акцый ва Ўроцлаве, 203 у Варшаве, 18 у Беластоку, 29 у Вільні, 39 у Нью-Ёрку, 11 у Празе:

“Іх дзейнасць задакументаваная, і прынятае рашэнне аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці. Правяраецца наяўнасць у іх маёмасці і нерухомасці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зарэгістраванай на іншых асоб”.


Forward from: Belarus Outside Sound System
📅Табло прылётаў // Tablica przylotów:

✈️26.01 — Warszawa — Hydrozagadkaklub + Chmury
Belarus Outside Sound System
🆓Free Entry

🚪18:00 - DOORS

✈️Hydrozagadka:
18.00 - Scarlett (dj-set)
19.00 - Hitara I Barabany
20.00 - Pukst & Agayan
21.00 - LÖS
22.00 - Razbitaje Serca Pacana
23.00 - Scarlett (dj-set)

✈️Chmury:
19.30 - el.zi.al
20.30 - KAŠMAR
21.30 - Kipah (dj-set)
22.30 - Papa Bo Selektah (dj-set)

🎼Адпраўляйся ў палёт з нашай авіякампаніяй.

🔈Свабода — наш выбар!


Афтерпаці фем арт фестываля ROAR Women х Martynka

Гэта выдатная нагода сустрэцца ў ўтульнай і спакойнай атмасферы, лепш пазнаёміцца, падзяліцца ўражаннямі ад фестывалю, а таксама:

📍 Дзе: Karma Crew (Warszawa, Al. 3 Maja 15)
📆 Калі: 26 студзеня

• З 16:20 праграмавая дырэктарка фестывалю і рэжысёрка паспрабуе сябе ў ролі кухара і пачастуе ўсіх веганскай пастай з тэфтэлькамі. На кухні ёй будзе дапамагаць шэф Барыс.
• А 18:00 рыхтуйцеся да фем-стэндапу
• Увечары вас чакае музыка

Усе сабраныя сродкі будуць пералічаны арганізацыі Martynka, якая дапамагае ўкраінскім бежанкам у Польшчы.

Нагадваем, што ў бары Karma вы знойдзеце магчымасць падтрымаць палітвязняў у межах кампаніі "Тэма#1" і атрымаць наша печыва з прадказаннем.


Forward from: ЗБС | Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў
Квіз з печывам 🥠

У гэтую нядзелю (26.01) у рамах кампаніі “Тэма#1” ЗБС разам з Маладой Грамадой падрыхтавалі для вас утульны вечар. 🦦🧃

🎲 А 16:00 мы збярэмся, каб чіллова правесці час, згуляць у квіз, а таксама атрымаць сапраўднае печыўка з прадказаннем.

📋 Для бяспекі, калі ласка, запоўніце гугл форму ўдзельніка, пасля чаго мы дашлем вам адрас правядзення мерапрыемства. Запрашайце таксама сваіх сяброў!

📎 Кампанія ТЭМА#1 прысвечана падтрымцы беларускіх палітвязняў і палітвязанак. Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемства. 🏵️


Спецыяльны праект "Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?"

У межах кампаніі "Тэма#1" у Каворкінгу FBC адбудзецца прэзентацыя спецыяльнага праекта Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі "Ці пайшоў бы Цімур на вайну, калі б не жнівень 2020?". У ім аўтары даследавалі наколькі падзеі, якія распачаліся ў Беларусі пасля выбараў 2020 года, паўплывалі на рашэнне беларускіх добраахвотнікаў ваяваць на баку Украіны. У тэксце праекта прыводзяцца як вынікі невялікага даследавання, так разважанні наколькі псіхалагічная траўма здольна ўплываць на жыццё кожнага з нас.

📍Дзе: Каворкінг Free Belarus Center (Mokotowska, 24, lok. 64)
📆 Калі: 26 студзеня а 14:00

#афіша_каворкінга


❤️ Мы не стомімся паўтараць, што кожны такі, нават невялікі ўчынак — сімвал таго, што мы не здаемся, што мы не спыняемся.

Але калі ты хочаш зрабіць больш (і для цябе гэта бяспечна!), мы сабралі некалькі магчымасцяў ад партнёраў кампаніі “Тэма#1”.

Яшчэ больше магчымасцяў знойдзешь на сайце https://bit.ly/numar1

Абірай, каго і як ты хочаш падтрымаць і рабі гэты свет лепш!

15 last posts shown.