Wheel Strategy ⚙️ Цікавы падыход, які сумяшчае даўгатэрміновае валоданне актывам і атрыманне прэміі ад продажу апцыонаў на яго. Звычайна інвестар атрымлівае прыбытак праз прырост капіталу ці дывідэнды, але грошы таксама можна атрымаць як у часе пакупкі акцый, прадаўшы PUT апцыон, так і пры патэнцыйнай продажы, чакаючы камфортных умоваў.
Да прыкладу, вы маеце пазітыўны погляд на амерыканскі індэкс і чакаеце прасадкі для ўваходу. Можна прадаць апцыон PUT на SPY з strike price $580 і экспірацыяй ў наступным месяцы, які прынясе $440 прыбытку ў выглядзе прэміі.
Калі кошт застаецца вышэйшым за strike price, апцыон згарае і мы пакідаем атрыманую прэмію і прадаем новы PUT. Раптам SPY апускаецца да $580, вы робіцеся ўладальнікам 100 акцый і ўлічваеце атрыманую прэмію пры разліку кошту уваходу ($575.6).
Індэкс можа вырасці, ўпасці, стагніраваць…Але ўвесь час валодання ста акцыямі мы можам прадаваць апцыон CALL на продаж. SPY $600 Jan 24 CALL прыносіў учора $774 прыбытку ў выглядзе прэміі.
У выпадку спрацоўкі апцыона, мы прадаем акцыі па вызначанаму кошце і стратэгія паўтараецца. Выглядае, быццам мы атрымліваем прэмію за выстаўленне працяглых у часе лімітных заявак.
Апцыоны можна прадаваць з рознай экспірацыяй і верагоднасцю актывацыі, што паляпшае прыбытковасць валодання практычна ў любых умовах.
⭕️ Недахоп дадзенага метаду: патрабуе наяўнасці сродкаў для куплі ста акцый. Робіцца праблематычным пры працяглях падзеннях кошту актыва.
Дадатковы матэрыял:
https://www.reddit.com/r/Optionswheel/s/E2luYpNTxg