🤬 Музей цара замест парка ў Магілёве?
Мы выступаем супраць узвядзення ў Магілёўскім парку імя Горкага музейнага комплексу і любых іншых аб’ектаў, якія запатрабуюць знішчэння дрэваў і разбурэння археалагічнага пласта замчышча.
Пры рэалізацыі гэтага праекта будзе цалкам, падчыстую знішчаны культурны пласт на тэрыторыі найбольш старажытнай часткі горада — колішняга Магілёўскага замка, які існаваў у XVI-XIX стагоддзях. Тут у зямлі захаваліся грунтавы могільнік і рэшткі сярэднявечных умацаванняў (XII-XIII стст.).
Акрамя таго, паказчык забяспечанасці азелянёнымі тэрыторыямі ў Ленінскім раёне г.Магілёва у 2-3 разы ніжэй за норму. Такім чынам, трэба не вынішчаць зялёныя насаджэнні пад музейныя комплексы, а наадварот, павялічваць плошчы паркаў і сквераў.
Падпішы петыцыю да 12 ліпеня!

Мы лічым памылкай прапанову знішчыць ядро горада з тысячагадовай гісторыяй, каб пабудаваць музей у славу цара, вядомага як Мікалай «Крывавы», які прабыў у горадзе пару гадоў, уцягнуўшы краіну ў імперыялістычную вайну, якая прынесла беларусам толькі кроў і разбурэнні.
Падпішы петыцыю да 12 ліпеня!