ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Music


ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ - гэта пра 30 гадоў гісторыі беларускай музыкі. Альбомы, тэксты, фестывалі, архівы. Хтосьці чытаючы гэты канал будзе настальгаваць, а хтосьці адкрываць для сябе ўсё новых беларускіх артыстаў.
Мэта нашага канала: захаваць сваю музыку.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Music
Statistics
Posts filter


Дзе расце палын?

На сенажацях, у стэпах, хмызняках, на лясных ускраінах, палянах, прырэчных пясках, па сухіх рэчышчах рэк, на камяністых россыпах, у пасевах, садах, уздоўж дарог, на смеццевых месцах.

Дзе гучыць Polyn?
На прыпынках!

Гурт Polyn выпусціў кліп і песню "Остановка".
https://youtu.be/b3njsfAHXw0?si=CCmSHwMm0a_jOq64

Музыкі кажуць:
Варонка цыклону зацягне кожнага, і, можа, не будзе аднаго на ўсіх апакаліпсісу, але будуць мільярды маленькіх. І гэта міне.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Можам разам з вамі параўнаць змены

Дайце нам ведаць, калі вы той самы, хто хадзіў на постхардкор у Рэпаблік або іншыя клубы.


З ПОСТХАРДКОРА Ў РОК КАВЕРЫ

У гадах так 2011-2015 Беларусь накрывала хваля постхардкора. Такі скрым і гроўл, які рэзка змяняецца меладычным чыстым вакалам.
Aspirin Rose — (вакаліст гурта Сердзюкоў пакінуў сабе толькі чысты вакал і ў 2025 выпускае лайтовае).
DEAD SILENCE HIDES MY CRIES — на споціку адзін альбом, але бачым актуальную лічбу 12 тыс. слухачоў у месяц.

І тыя пра каго мы сёння пагаворым — Across Silent Hearts. Музыкі выпусцілі 2 альбомы, зніклі, як і большасць постхардкоршчыкаў Беларусі.
Але нядаўна вярнуліся па-беларуску. Склад гурта змяніўся. Далучылася спявачка Jisol

Гурт ужо выпусціў каверы на Katy Parry — E.T. — Іншамоўныя
Evanescence — My immortal — Ля Краю
І на днях выйшаў новы кавер на Adele — З іншага свету


АПОШНІЯ НАВІНКІ ЗІМЫ

Залятаем у вясну з новымі песнямі.
Адкрыццём зімы лічым SAMOTA - музыкант не толькі прадставіў сучасны рэп, а яшчэ і дадае новыя фарбы беларускім хітам. У яго TikTok Iva Sativa і bayski загучалі з цяжкімі нотамі, а хіт Небяспечна стаў пост-панкам.

Anna Zhdanova выпусціла задуменны трэк Vapna.
Chabor лірычна спявае пра Растанне. Пра пачуцці спяваюць і Zvonku. як нашая Пошлая Молі прымушае слухаць песню ВЕІ на паўтор.

Lonelium зрабіў з Nevika трэк, пад які вы па выходных можаце ганяць на начным вясновым горадзе на машыне. Басу паболей і наперад у вясну!

Нагадаем, што нас можна падтрымаць па спасылцы: https://buymeacoffee.com/dajpasluchac

А мы будзем максімальна ўдзячныя.

Працуем і пішам пра музыку для вас.


Перыядычна будзем ўлівацца ў тэму Eurovision 2025

Ад Літвы сёлета едзе гурт Katarsis.

Гурт нагадвае нашую Пятлю Прыхільнасці. Ці маглі б вы ўявіць Пятлю на Еўрабачанні?

https://www.youtube.com/watch?v=RgvQpEKqrlY


🎵 Гурт Biaz Nazvy выпусціў новы альбом “20+”

Гэта храналагічная гісторыя пра каханне, цемру і надзею. Альбом сабраны з песень, напісаных з 2020 года, калі COVID-19 прыйшоў у Беларусь.

🎂 Вокладка альбома – гэта метафара сапсаванага свята: торт і выпіўка, але за сталом нікога няма. Гэта пра тое, як пандэмія і падзеі ў свеце змянілі нашу рэчаіснасць. Але нават у цемры застаецца месца для святла і кахання.

🎧 Слухайце “20+” на Spotify і іншых платформах. Альбом даступны на новай старонцы гурта, падпісанай лацінкай, каб яго маглі знайсці слухачы з усяго свету.

👉 СЛУХАЦЬ

А яшчэ мы выпусцілі наш першы падкаст. І акурат з вакалістам :B:N:
Размова атрымалася цікавае.
СЛУХАЦЬ


З 2025 У 2015

Трошачкі ўзгадаем з вамі, якім быў музычны 2015, але пакуль збольшага пра сусветную музыку. Ну вядома, у Беларусі.

LINKIN PARK прыязджае ў Мінск. Першы, але ўжо дарэчы, можам верыць, што не апошні раз.

Papa Roach выступае на Green Fest. "Рок за баброў" у 2015 не праходзіць

— у Міры каля замку адбываецца Mirum Music Festival

BRING ME THE HORIZON збірае Палац спорту

— Спыняе існаванне беларускі сайт ULTRA-MUSIC, які пісаў пра беларускую і сусветную музыку

— У трэці раз Беларусь наведвае гурт 30 Second To Mars

А далучайцеся вы да ўспамінаў, бо мы дакладна не ўсё ўзгадалі. Пішыце ў каментары пра ваш 2015 год.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


14 лютага гурт Passive Voice выступіць з канцэртам у мінскім клубе «Рэактар».

Пачатак мерапрыемства запланаваны на 19:00. Квіткі можна набыць па спасылцы ў профілі гурта ў Instagram.

Гурт Passive Voice — гэта калі хрумсткія гітары сустракаюцца з моцным, пранізлівым жаночым вакалам. Гэта не проста музыка — гэта эмоцыі, якія выбіваюць з тваёй галавы ўсё лішняе і пакідаюць чысты драйв.

Клуб «Рэактар», размешчаны па адрасе вуліца Веры Харужай, 29, з'яўляецца легендарным месцам для аматараў жывой музыкі ў Мінску. Пасля доўгага перапынку ён аднавіў сваю працу ў ліпені 2024 года, зноў збіраючы пад сваім дахам розныя субкультуры і музычныя напрамкі.

Гурт Passive Voice вядомы сваімі хітамі, такімі як «Джаз-клуб» і «Игнат». Іх творчасць спалучае розныя стылі, што робіць кожны выступ унікальным і запамінальным.

Не прапусціце магчымасць правесці Дзень святога Валянціна пад якасную жывую музыку ў выкананні гурта Passive Voice ў адноўленым клубе «Рэактар»

Слухаць і рыхтавацца да канцэрта


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
НОВЫ ТРЭК І АФІША

"На деле понедельник" і мы пачынаем з навінак.

Рэпер лайтовы накруціў сумесныя вінілы з DeKush. Дома запісалі, як кажуць, не за грошы.
Дык і як мякка скоча па вушках лайтовы. І ўжо не ўпершыню.

А яшчэ пачуць ужывую мінскую шляхту можна будзе ў TNT 13/02/25
Вы гляньце на іх запрашалкі на канцэрты. Гэта адмысловае мастацтва.


ТАЕМНАЯ ПЕСНЯ AKUTE

Дэбютны альбом гурта AKUTE "Dzievački i kosmas" быў выдадзены ў 2011 годзе. Гэта быў той час, калі песня "Адзіноцтва" выходзіла за межы звычайных слухачоў беларускай музыкі, а сам гурт паступова вырываўся з выступаў на разагрэвах на свае ўласныя сольнікі.

На альбоме "Dzievački i kosmas" 11 трэкаў. Так паказвае spotify і ўсе платформы.
Ці ўсё ж болей?

Сапраўды, на дэбютным альбоме гурта ёсць схаваны трэк, і магчыма вы яго чулі, але самі не думалі пра гэта.

Песня мае назву "Не прачнемся" і яна гучыць пасля 3 хвілін маўчання ў дарожцы песні "Адзіноцтва".


Хтосьці з вас можа стаць першым, хто нас падтрымае: https://buymeacoffee.com/dajpasluchac

А мы будзем максімальна ўдзячныя.

Працуем і пішам пра музыку для вас.


Падыходзіць да свайго завяршэнне эпоха SUM 41.

Гурт дае свае фінальныя канцэрты і развітваецца са слухачамі.
Ад таго, каб быць школьным гуртом, які сапраўды дамогся поспеху, да таго, каб
пакарыць свет і дасягнуць усяго, пра што я калі-небудзь марыў. Гэта былі рай, пекла і ўсё, што паміж імі, але я б не змяніў ні хвіліны, -- Дэрык Ўіблі


А ці ёсць беларускія гурты, якія граюць (або гралі) ў такім стылі. Так, вядома!

1. AMAROKA -- выпусціў 5 альбомаў. Аднойчы іх рэп.кропку абрабавалі, а там была апаратура на 5-6 тысяч баксаў. Іх зацаніў гітарыст The Offspring, пра іх пісала Катажына Бонда ў сваім дэтыктыве. Паслухайце беларускі каліфарняк.

2. Anyway -- перакананыя, што з першых секундаў вы падумаеце, што ўключылі саўндтрэкі да "Амерыканскага пірага" або "Еўратура". Маюць два альбомы, праўда на споціку бачым адзін. Ох ужо гэтыя дзяды, якія не могуць заліць сваю творчасць на платформы. Але калі без эйджызму, то гэта ікона амерыканскага панк-року з Мінску.

3. BENCH PLAYERS -- у адрозненні ад першых камандаў з'явіліся нядаўна і бачым, што нават выступаюць. Гучыць класічна ў стылі, але праслухоўванняў няма і 50. Давайце выпраўляць.

Фішка тых, хто грае каліфарняк яшчэ і ў тым, што музыкаў цягне іншы свет. Што музыкі ANYAWAY, што AMAROKA дайшлі да сваёй беларускай амерыканскай мары.


Унук Мулявіна — зорка тэхна-музыкі

Ці чулі вы Police in Paris?

Заходзім на споцік і бачым лічбу ў паўмільён праслухоўванняў! Гурт сапраўды папулярны. А нядаўна іх трэк стаў афіцыйным саўндтрэкам фільма Babygirl, у якім здымаліся Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрас. Дарэчы, фільм ідзе ў мінскіх кінатэатрах. Вось афішка: https://afisha.relax.by/kino/11127749-plohaja-devochka/minsk/

Унук Мулявіна Улад нядаўна распавядаў пра свайго дзеда onliner:

— Якія плюсы гэта дае? Не ведаю… У чэрзе ў паліклініцы прапускаюць, — жартуе Улад — і тут жа робіцца ледзь сур'ёзней: — Насамрэч, уменне адчуваць мелодыю і рытм у мяне нібы ад дзядулі. Гэта ў крыві.


Ну і пару дзён таму Police in Paris выпусцілі рэмікс на “Касіў Ясь канюшыну” і папрасілі беларусаў расфорсіць гэту імбу:
https://on.soundcloud.com/xsu7VPZAK4FyRZgt5
(ну але наш дызлайк за небеларускую назву класічнага трэка)


ПЕРШЫЯ НАВІНКІ 2025

ЮГО-ЗАПАД 2 — Форд орион
эма і пост-панк пра гэтае жыццё. Артыст спявае пра нешта асабістае яму, але магчыма і вы знойдзеце нешта блізкае.

Сердюков - Мысли
Музыкант, які раней гроўліў постхардкор выпусціў акустычны трэк.

Lightmyfire Orchestra Service — Fear (Жах — Петля Пристрастия)
Мультыінструменталіст выпусціў сваю версію песня "Жах" Пятлі Прыхільнасці. Гучыць так, нібыта можна ўявіць, як канцэрты Пятлі пачынаюцца з яе.

МІКОЛА КОСМІЧ - Летуценнік
Мікола выпусціў альбом з лайтовымі песнямі, якія раім слухаць у дарозе. 51 хвіліна хопіць, каб зрабіць і прабежку або даехаць да Смілавічаў і наведаць там музей Суціна.


Usplёsk


Напаткалі мы на свежае канцэртнае відэа маладога гурта “Darja I Lepšyja Vorahi”, якія прылічаюць сябе да эма. А неяк мы ўжо распавядалі пра беларускія эма гурты.

На гэты раз пагаворым пра маладзечанскі гурт Usplёsk, які спяваў пра балючыя тэмы кахання, ды яшчэ і скрыміў у песнях. Вядома, эма з нацяжкай. Музыка гурта змяшчала стылі альтэрнатыўнага року, ню-метала і “мазафакі”. Гурт стварыў Шуст – беларускі мастак і музыка.

20 гадоў таму, якраз у студзені 2005 Usplёsk выпусцілі свой першы альбом KARAgod. Месцамі музыканты пераходзяць на рэп, месцамі скрымяць, што ў той час у беларускай музыцы было выключэннем (калі не браць метальчык). Ты такі слухаеш лагодны чысты голас, які змяняецца на крык “Я адзін, ты адна, ха-ха-ло-ло-дна-дна-я-я вайна”.

Пачніце слухаць альбом ад пачатку да канца, і вы адкрыеце для сябе беларускі Limp Bizkit або Jane Air. Зацаніце “Жоўты Вір”, і электронна-лірычны трэк “Мара”.

У 2007 годзе гурт выпусціў другі альбом пад назвай «Выварат Вілія». Дарэчы, гурт тады абганяў час і выдаў экалагічны дыск, які быў загорнуты ў мяшочак, а не ў пластык.

У 2021 годзе музыкі апублікавалі трэці альбом «Сонца высока», запісаны ў 2010 годзе ў Вільні.

Дарэчы, альбом KARAgod (2005) можна паслухаць і нават набыць па спасылцы: https://usplesk.bandcamp.com/album/karagod

Вы можаце паслухаць і іншыя альбомы гурт, але давайце пра іх пагаворым з вамі пазней.


ГЛЫБОКІ АЛЬБОМ БЕЗ СЛОВАЎ.
МЕДЫТАЦЫЯ АД ВАЙЦЮШКЕВІЧА.


Пачынаем 2025 год з новых рэлізаў.

Альбом Зміцера Вайцюшкевіча "Кропкі на мапе" — гэта ўнікальны музычны праект, у якім кожны трэк прысвечаны пэўным мясцінам Беларусі. У ім няма словаў — толькі інструментальная музыка, якая перадае атмасферу і настрой гарадоў, пушчаў, рэк і іншых знакавых мясцін краіны.
Гэта своеасаблівая гукавое падарожжа па Беларусі, дзе праз мелодыі можна адчуць подых Налібоцкай пушчы, цішыню ў палескіх балотах, гістарычны дух Наваградка, веліч Свіцязя, мінскія і барысаўскія матывы. Кожны трэк — гэта гукавы партрэт, які раскрывае сутнасць і характар канкрэтнага месца.

Зміцер Вайцюшкевіч стварае музыку, якая дакранаецца да душы і выклікае моцныя асацыяцыі з роднымі краявідамі.

Гэты альбом ідэальна падыходзіць для тых, хто любіць Беларусь, для тых, хто сумуе па яе прыродзе і гісторыі, і для тых, хто шукае натхнення ў гуках роднай зямлі.

"Кропкі на мапе" — гэта не проста альбом, а сапраўдная эмацыйная мапа, якая спалучае ў сабе мінулае і сучаснасць нашай краіны. Ён стане спадарожнікам у паездках, шпацырах або ціхіх вечарах, калі хочацца адчуць сувязь з беларускім краем.

СЛУХАЦЬ АЛЬБОМ: https://open.spotify.com/album/5ElKrWETZSSxW3d8lc98YP


Прынеслі вам новыя святочныя рэлізы. Сёння ўначы Алесь Лютыч з гурта :B:N: прэзентаваў акустычную песню “З новым годам”. Артыст абяцае ў 2025 годзе выпусціць гэты трэк поўным электрычным складам.
Глядзець і слухаць: https://www.youtube.com/watch?v=TffoYlFr0UM

Зміцер Вайцюшкевіч традыцыйна заспяваў новы калядна-навагодні трэк. Як заўжды казачна і прыгожа.
Глядзець і слухаць: https://www.youtube.com/watch?v=uBB_q-ePN5Q

А вось вам дэнсавы трэк ад Kriwi x T-Trider.
Глядзець і таньчыць: https://www.youtube.com/watch?v=5voRuy_Jjlw


ФРЭШБЛАДЫ БЕЛАРУСКАЙ МУЗЫКІ 2024

Сёлета мы падвядзем музычныя вынікі году праз прызму маладой беларускай сцэны. Адкрываем для вас музыку. Вядома ж, суб’ектыўненька.

Адкрыццём 2024 важна адзначыць артыста (або ўжо і гурт) Chabor, які з’явіўся на сцэне сёлета, выдаў тры сінглы і адыграў канцэрты ў розных куточках Беларусі, а ў снежні быў заўважаны як жывы інструментальны бэнд для спявачкі Nevika. Ну то, калаба году на лакальнай сцэне, не інакш.

Але аб’ектыўна трэ даць званне калабы году гурту ЗАО “Сомнительные инициативы”. Хлопцы выпускалі фіт за фітом. З імі паспябравалі Сны синей собаки, Ковельские Псы, Маразм Аркадия.
Passive voice, лайтовы, bayski – новыя для многіх імёны, якія радавалі жывымі выступамі і трэкамі.

Варта адзначыць і фальклёрную Ralla, якая з’явілася на беларускай сцэне і па лічбах на стрымінгах парвала многіх новых артыстаў. Больш за 1к за тры першых сінглы – добры пачатак.

Паэтка Даша Бялькевіч уварвалася ў музыку з сапраўдным паэтычным трэкам пад псеўданімам da kostka. Тое, чаго даўно не хапала беларускай музыкі. Удалы наступ на паэтычны дуэт “Бачу ўпершыню”.

А хто з маладых артыстаў запомніўся вам у 2024?

20 last posts shown.