Грэка-католікі Беларусі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Religion


Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


У сённяшнім Евангеллі Ян. 20, 19-31 Тамаш кажа, што не паверыць ва Уваскрасенне Госпада, пакуль не ўкладзе палец свой у раны ад цвікоў і руку сваю не ўкладзе ў бок Яго. Тамаш — святы, асабліва актуальны для нашага часу. Сучаснасць адзначана дзвюма важнымі рысамі: скептыцызмам і эмпірызмам — тымі самымі рысамі, якія мы можам распазнаць у Тамаша.

І калі ўваскрослы Ісус зноў з'яўляецца, Ён запрашае таго, хто сумняваўся, паглядзець, убачыць і дакрануцца. Але потым гучаць гэтыя пранізлівыя словы: «Ты паверыў, таму што ўбачыў Мяне? Блаславёныя тыя, хто не бачыў, а паверыў».

Калі б мы ўпарта сцвярджалі — нават у галіне навукі — што будзем прымаць толькі тое, што можам ясна бачыць, чаго можам дакрануцца і што можам кантраляваць, мы б мала што ведалі пра рэчаіснасць. Гэта дапамагае нам лепш зразумець словы Ісуса, скіраваныя да Тамаша. Справа не ў тым, што мы, хто не бачыў, але паверыў, задавальняемся нейкім бедным сурагатам бачання. Не, мы названыя блаславёнымі, больш блаславёнымі за Тамаша. Бог робіць шмат такога, чаго мы не можам убачыць, вымераць, кантраляваць, да канца зразумець. Але менавіта свядомая вера дазваляе чалавеку палюбіць такога Бога.

Біскуп Роберт Баррон


АНТЫПАСХА 2025 (Нядзеля Тамаша) - 27 КРАСАВІКА. Сёння 8-мы дзень, калі праслаўляем Уваскрослага Хрыста Чалавекалюбца. Чытаем Евангелле паводле Яна 20:19-31. =У старажытнай рымскай малітве знаходзім словы: "Госпадзе, дай нам ласку глыбей зразумець, наколькі магутны ёсць Дух, Які нас адрадзіў, і наколькі каштоўная Кроў, якой мы былі адкуплены".


NOVENDIALI - 9 дзён малітваў за супакой душы спачылага Папы Францішка - пачаліся ўчора (26.04.2025). =У Літургіі бярэцца (дадаёцца) Літанія за памерлых з малітвай: "Божа духаў і ўсякага цялеснага стварэння..". =Пасля Літургіі дадаёцца: "У блаславёным сьне яго...". (Паніхіда - Малітаўнік с. 767) ды спяваецца: Хрыстос уваскрос... (3х). =Малітвай "Божа духаў і ўсякага цялеснага стварэння.." (Малітаўнік с. 759) могуць карыстацца так сама вернікі ў асабістай малітве.


ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 28 красавіка – 4 траўня

4 траўня, нядзеля Міраносіцаў
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец


🎧 У нашай сённяшняй рубрыцы "Хрысціянства і беларуская літаратура" айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць нас з рэлігійнымі матывамі ў творчасці Адама Бабарэкі.

📖 Гэты савецкі літаратурны крытык і пісьменнік навучаўся ў свой час у духоўнай семінарыі, таму ведаў Святое Пісанне і праваслаўную традыцыю. У яго артыкулах і нататках мы сустракаем крылатыя выразы са Слова Божага ці алюзіі на біблейскія сюжэты. У асноўным яны гучаць у палемічных творах, у якіх Бабарэка вядзе дыскусіі з праціўнікамі літаратурнага аб’яднання “Узвышша” ды крытыкамі творчасці яго сябра паэта Язэпа Пушчы.

🙏 Аўтар заклікае нас да вывучэння беларускай культуры, якая нават у атэістычныя часы захоўвала сляды Божай прысутнасці.


🙏 26 красавіка 2025 году пахавальную Літургію Папы Францішка на лацінскай мове ўзначальваў 91-гадовы італьянскі кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Разам з ім маліліся каля 5 тысячаў канцэлебрантаў – кардыналаў, біскупаў і сьвятароў.

Беларускі епіскапат на пахаваньні Папы Францішка прадстаўляюць архібіскуп Менска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандар Яшэўскі.

На заканчэньне апошняга разьвітаньня з памерлым Рымскім Архірэем Мельхіцкі грэка-каталіцкі Патрыярх Антыёхіі Юсэф Абсі разам з іншымі першаярархамі Ўсходніх Цэркваў прачытаў малітву на грэцкай мове.

На пахавальнай Імшы прысутнічаюць каля 160 афіцыйных дэлегацый з розных краінаў сьвету: вялікія ўрадавыя прадстаўніцтвы Аргенціны і Італіі, 12 дзеючых манархаў, 53 кіраўнікі дзяржаў, 2 спадчынныя прынцы, 15 прэм’ер-міністраў, 6 віцэ-прэзідэнтаў, 3 намесьнікі прэм’ер-міністра, 7 сьпікераў парламентаў, 14 міністраў замежных спраў, 9 старшыняў міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, Рады Еўропы і АБСЕ, а таксама міністры, паслы і іншыя госьці.

Разьвітацца з Папам Францішкам прыбылі прадстаўнікі розных хрысьціянскіх Цэркваў і іншых рэлігіяў, сярод якіх Патрыярх Канстанцінопальсікі Барталамей І, прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату.




Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на Нядзелю Тамаша

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/190-tamasha.html


🙏 Вечарам у пятніцу, 25 красавіка 2025 году, кардынал Кэвін Фарэл, камерленга Сьвятой Рымскай Царквы, узначаліў базыліцы сьв. Пятра цырымонію закрыцьця труны з целам спачылага Папы Францішка. Цырымонія была закрытай, на ёй прысутнічала абмежаванае кола найбліжэйшых супрацоўнікаў Папы і ягоныя сваякі.

Згодна са звычаем, у труну былі пакладзены манеты, выбітыя падчас пантыфікату, а таксама афіцыйныя медалі пантыфікату за кожны год служэньня. У металёвым цыліндрычным кантэйнеры знаходзіцца «Rogito» — натарыяльны дакумент на лацінскай мове, падрыхтаваны цырымоніямайстрам папскіх літургічных службаў, які зьмяшчае біяграфічную інфармацыю пра спачылага, апісаньне яго пантыфікату і зьвесткі пра адыход у вечнасьць.

Напрыканцы цырымоніі на цынкавую труну было пастаўлена вечка з крыжам, гербам памерлага Папы і таблічкай з яго імем, датамі жыцьця і Пятровага служэньня. Цынкавая труна была запячатана пячаткамі камерленга, Прэфектуры папскага дому, Бюро літургічных цэлебрацый і Капітулы базылікі сьвятога Пятра. Пасьля закрыцьця вонкавай драўлянай труны яна таксама была апячатана. На яе вечку — крыж і герб памерлага Папы.

Праз усю ноч капітула базылікі сьв. Пятра забясьпечыла малітоўнае чуваньне ля труны Сьвятога Айца.




Forward from: Матуля Беларусь
НАША ВЕРА.
ПАМЯЦІ ПАПЫ ФРАНЦІШКА.

"Паглядзела інтэрв'ю з Папам Францішкам 12 гадовай даўніны. Ён разважаў пра дух сучаснага хрысціянства. Хачу падзяліцца толькі адной думкай, таму што яна - галоўная, і яна звернутая да ўсіх нас. Журналіст спытала, якое пытанне вы сёння задалі б каталікам? Папа Францішак адказаў: як ты молішся?

Ён задаваў многім людзям гэтыя пытанні і людзі ў асноўным адказвалі так: прашу што-небудзь у Бога або дзякую яго за ласкі. - "І ўсё? - пытаўся Тата. - Але ў тваёй малітве не хапае двух важных элементаў: пакланення і адарацыі (adorar-па-іспанску таксама азначае кахаць).

Твая малітва, - кажа Папа, - павінна быць праслаўленнем, перш за ўсё, велічы Бога, яго тварэння, пакланенне Яму, усведамленне, што ён - адзіны!Адарацыя-гэта выраз тваёй уласнай любові да Бога! Недастаткова прасіць і дзякаваць! " Што гэта крута... гэта вельмі крута тое, што ён сказаў... Перадаю яго думка вам на падумаць..."

Спасылка на інтэрв'ю
https://youtu.be/NZ1ZczyyKwM?si=kF2PJukurliCO8v9

#SviatlanaHerasimovich


Праваслаўны першаярарх асабліва падкрэсьлівае сумесныя намаганьні, скіраваныя на аднаўленьне хрысціянскай еднасьці. «Калі ў 2014 годзе з маёй прапановы і ініцыятывы мы паехалі ў Ерусалім, мы маліліся, укленчыўшы адзін каля аднаго, перад Магілай Гасподняй», — узгадаў Патрыярх, дадаўшы, што менавіта тады, падчас перамоваў у Сьвятой Зямлі, ён прапанаваў Папу Рымскаму разам адзначыць у 2025 годзе 1700-годдзе скліканьня Першага Сусьветнага сабору ў Нікеі. «Было б цудоўным і сымбалічным актам паехаць туды разам, каб адзначыць гэты гістарычны юбілей і пагаварыць пра далейшы шлях нашых Цэркваў-сёстраў да супольнай Чашы», – сказаў тады Рымскаму Архірэю Патрыярх Барталамей, на што Папа Францішак, паводле яго словаў, адказаў: «Гэта выдатная думка, выдатная ідэя і прапанова. Будзем спадзявацца, што будзем у добрым здароўі і зможам зьдзейсьніць гэтую пілігрымку ў Нікею. І калі Госпад не дазволіць, то нашыя пераемнікі зробяць гэта».

Папа Францішак неаднойчы пацьвярджаў гэтае жаданьне ў сродках масавай інфармацыі і пры сустрэчах з прадстаўнікамі Канстанцінопальскага патрыярхату, якія наведвалі Рым, да апошніх дзён свайго жыцьця.

«Молімся, каб Уладар жыцьця і сьмерці ўзнагародзіў яго за ягоныя шматлікія намаганьні для Царквы і ўсяго чалавецтва», – сказаў Патрыярх Барталамей і выказаў спадзяваньне, што Госпад узьвядзе на Пасад сьвятога Пятра дастойнага пераемніка, які будзе працягваць яго каштоўную працу для ўсяго чалавецтва, асабліва для хрысьціянства і найперш для збліжэньня нашых Цэркваў-сёстраў, з канчатковай мэтай іх поўнай сустрэчы ля супольнай чашы. «Вечная памяць, браце папа Францішак», – завершыў свой зварот праваслаўны першаярарх.

Паводле Vatican news (укр. рэд.) і афіцыйнага сайту Сусьветнага патрыярхату Ec-patr.org.


🌿 Барталамей І пра Папу Францішка: верны сябра ў клопаце пра дабро Царквы

Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей у адмысловым пасланьні 22 красавіка 2025 году выказаў свой смутак з нагоды сьмерці Папы Францішка. Ён узгадвае пра яго як пра «дарагога брата» і «вернага сябра». Праваслаўны Патрыярх асабліва адзначае жаданьне спачылага Рымскага Архірэя разам адзначыць гадавіну Нікейскага Сусьветнага сабору, каб гэтым умацаваць шлях да поўнай еднасьці. «Дарагі брат у Хрысьце, з якім ад самага пачатку яго ўзыходжаньня на папскі пасад у мяне склалася братэрскае сяброўства і супрацоўніцтва для дабра нашых Цэркваў, для яшчэ большага збліжэньня нашых Цэркваў на дабро чалавецтву», – сказаў ён. «На працягу гэтых дванаццаці гадоў сваёй місіі ён быў верным сябрам, спадарожнікам і шчырым прыяцелем праваслаўя і самым сьціплым братам у Госпадзе», — адзначыў Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I у сваёй заяве з нагоды пераходу да вечнасьці Біскупа Рыму Папы Францішка.


25 красавіка
✝️🌟 Свята святога Евангеліста Марка

🌿 Адзін з чатырох евангелістаў, апостал з сямідзесяці. Па паходжанні яўрэй, яшчэ юнаком далучыўся да супольнасці вучняў Ісуса Хрыста, бо яго маці Марыя была адной з паслядоўніц Хрыста, і ў доме яе сям'і збіраліся веруючыя ў Яго (Дз 12:12).

📓 Евангелле, якое носіць яго імя, у старажытнасці аднагалосна прызнавалася сапраўдным. Па выражэнню св. Гераніма, «пры ўкладанні гэтага Евангелля Пётр распавядаў, Марк пісаў».

📓 Евангелле паводле Марка па ўсіх прыкметах было прызначана для хрысціян з язычнікаў і асабліва для рымскіх хрысціян, часам кажуць, што гэта - Евангелле катэхуменаў.

🌟 Св. Марк - заступнік егіпецкіх хрысціян, горада Венецыі і вострава Райхенаў (Германія), дзе захоўваецца частка мошчаў апостала.










Раніцай 23 красавіка 2025 году цела спачылага Папы Францішка было перанесена з Дома сьвятой Марты ў Базыліку Сьвятога Пятра. На працягу бліжэйшых дзён вернікі з усяго сьвету змогуць асабіста разьвітацца з спачылым Сьвятым Айцом. (Фота + спасылка на анлайн-трансьляцыю з Ватыкану).
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2025-04/razvitanne-z-papam-pachalosya-bazilicy-svyatoga-pyatra.html



20 last posts shown.