ByProsvet


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Мы распространяем самиздат.
Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot
Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate
Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


🗞 Палешукі № 26

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 👈

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna


🛎 7 Чижей №197

📍Менск

— пратэсныя акцыі раёна за тыдзень
— сустрэча Трампа і Зяленскага ў Вашынгтоне
— беспілотнік, які выклікаў энергетычны калапс у Мазыры
— гісторыя палітвязня Андрэя Паротнікава

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka


📮 Рэспубліка № 26

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 👈


⏰ Падборка за тыдзень

Калі вы прапусцілі выхад газеты альбо адклалі на потым і забыліся раздрукаваць, мы сабралі для вас усе апошнія выпускі за тыдзень у адной падборцы.

🖨 Файлы для друку:

🔺Беларускі час №91
🔺7 Чижей №196
🔺Літаратурная Беларусь №2 (222)
🔺Buślanka №6
🔺Вісник №28-29

Абірайце газету, друкуйце і дзяліцеся з суседзямі!

Больш газет на канале @by_prosvet

Падтрымайце беларускі самвыдат спосабамі па спасылцы👈

Дасылайце любыя пытанні/прапановы нам праз бот @by_prosvet_feedback_bot

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь


Беларускі час №91

📍Беларусь, усе рэгіёны

🔺 У Хойніках у ноч на 9 лютага ўпаў дрон, а 13 лютага над Гомелем быў збіты яшчэ адзін. Аднак беларускія чыноўнікі ніяк не каментуюць гэтую сітуацыю, як і не каментуюць яны ўдар дрона па саркафагу ЧАЭС у Прыпяці.

🔺 Эміграцыя – заўсёды выклік. Але калі ты чалавек з інваліднасцю, гэты выклік становіцца ў шмат разоў больш складаным. Як гэта – кінуць усё, з'ехаць у невядомасць? Дзе лепш, на радзіме альбо ў невядомай краіне, дзе цябе «ніхто не чакае»?

🖨 Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot


Літаратурная Беларусь №2 (222)

Культурна-асветніцкі праект

📮 Беларусь, усе рэгіёны

100 гадоў Івану Навуменку – апошняя гутарка з Народным пісьменнікам «Літаратура будзе жыць», апавяданне Стасі Наркевіч «Россып успамінаў», нізка новых вершаў Міколы Канановіча «Жыццё, якога няма», а таксама навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа.

🗞 Файл для друку
12 старонак А4 ці А3

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #літаратура #уся_Беларусь


🤓Buślanka №6

📖 Часопіс для дзяцей і дарослых з матэрыяламі пра беларускую мову, літаратуру, гісторыю, культуру, навуку і адукацыю.

🖨 Файл для друку
23 старонкі А4

👥 Аўтар_кай часопісу можа стаць кожн_ая з вас ці вашых дзетак! Сувязь з рэдакцыяй – праз Instagram, Facebook альбо e-mail buslanka.edu@gmail.com


🤓 2 сакавіка 1942 г. у Менскім гета адбыўся самы страшны пагром, які забраў жыццё 5000 габрэяў. Што сімвалічна, у гэты дзень габрэі святкуюць Пурым. Пагром працягваўся яшчэ і 3 сакавіка. «Яма»* – месца, што нагадвае нам пра гэтыя падзеі. У 1947 г. габрэі, якія вярнуліся дамоў, усталявалі там «Чорны абеліск» – адзін з першых помнікаў у СССР з надпісам на ідышы. 

*У 2000 г. на Яме з’явілася скульптура «Тыя, хто ідуць на смерць». Аўтарка Эльза Полак сама прайшла жахі лагера Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцім).


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 1 сакавіка 1581 г. у Варшаве прынялі «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага»*. У ВКЛ з’явіўся найвышэйшы апеляцыйны суд – Літоўскі Трыбунал. Склад фармаваўся так: на павятовых соймах шляхта абірала двух прадстаўнікоў, якія на год рабіліся суддзямі. Пастановы выносілі большасцю галасоў на аснове Статутаў і соймавых канстытуцый.

*Брашуру з тэкстам дакумента на старабеларускай мове выдалі ў 1586 г. у віленскай друкарні Мамонічаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 28 лютага 1947 г. у Гдыні (Польшча) нарадзілася Галіна Сямдзянава, грамадская і палітычная дзяячка. Была абраная дэпутаткай Вярхоўнага Савету 12 склікання*, дзе далучылася да парламенцкай фракцыі «Апазіцыя БНФ». Удзельнічала ў распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, а таксама дзясяткаў важных для станаўлення незалежнай краіны законаў.

*24 жніўня 1991 г. упершыню ўнесла нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг у залю паседжанняў Вярхоўнага Савету.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 27 лютага 1612 г. выдавец, рэдактар і паэт Пётр Кміта заснаваў друкарню ў Любчы, куды пераехаў з Вільні праз пераслед езуітаў. Ніводная пратэстанцкая друкарня ў ВКЛ не дзеяла так доўга, як любчанская. Майстры выпускалі творы асобаў розных саслоўяў, веравызнанняў і нават свецкіх аўтараў*. 

*Пры Кміту надрукавалі 59 выданняў, сярод якіх медычныя, гістарычныя і філасофскія працы, календары.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 26 лютага 1940 г. у вёсцы Суцін нарадзіўся музыка і педагог Уладзімір Пузыня*. Загадваў майстэрняй рэстаўрацыі, рамонту і вырабу народных інструментаў Менскага інстытуту культуры. Рабіў аэрафоны, дуды, колавыя ліры, басэтлі. Стварыў музей нашых старажытных інструментаў.

*На сцэну заўсёды выходзіў у белай вышыванцы, усміхаўся і пачынаў граць. На яго пахаванні гучала беларуская дуда.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


Вісник №28-29

🚩 Самвыдат ад беларусаў Украіны на ўкраінскай мове, выходзіць раз на два тыдні

📍Украіна і замежжа

— У Кіеве прайшоў Марш памяці Героя Украіны Міхаіла Жызнеўскага
— «Дзеяннямі, потам і крывёю паказваем сваю адданасць волі і свабодзе»: як ваююць беларусы ва Украіне
— Камандзір Мірашнічэнка – пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне
— У Беларусі за кратамі ўтрымліваюцца як мінімум 13 украінцаў
— Дыялог пачаўся: у Львове прайшоў круглы стол па праблемах прававога становішча беларусаў ва Украіне
— ды іншае

🖨 Файлы для друку
8 старонак А4 альбо 4 старонкі А3

Каб дапамагчы з пашырэннем звестак пра Беларусь і беларусаў ва Украіне – спампуйце газету, раздрукуйце і раздайце знаёмым украінцам, закіньце ў паштовыя скрыні суседзяў ці пакіньце ў грамадскім месцы.

Дасылайце свой самвыдат нам праз бот: @by_prosvet_feedback_bot


🛎 7 Чижей № 196

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— Вызвалены з турмы амерыканец Мікалай Шугаеў распавёў сваю гісторыю
— Алена Маўшук на волі: радасць свабоды і новыя цяжкасці
— Гісторыя палітзняволенага Андрэя Дарошкі

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka


🤓 25 лютага 2022 г. па адкрытым уварванні Расеі ва Украіну пачаў фармавацца беларускі батальён. У першую роту ўвайшлі каля 40 асобаў: удзельнікі тактычнай групы «Беларусь», сябры Белага Легіёну і Маладога Фронту. 9 сакавіка 2022 г. ваяры абвясцілі пра аб’яднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага*. Асноўнай задачай бачаць «сёння бараніць Украіну, заўтра – вызваліць Беларусь».

*21 траўня 2022 г. – стаўся палком

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺Палешукі №25 
🔺Рэспубліка №25  
🔺7 Чижей №195 

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь


🤓 24 лютага 2022 г. Расея ўчыніла адкрыты напад на Украіну. 

…В мене в кишенях банкноти й картки.
В мене в наплічнику кішка і крам.
Я так й не встигла купити квитки,
От й ризикую в дорозі життям.
Щоб не здуріти, рахую до трьох.
Щоб не боятись, тримаюсь в руках.
Ми переможемо і з перемог
Відновим будинки в розбитих містах. 

Дарина Кривохатько
Урывак з верша «Тиждень тому» (2022)

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 23 лютага 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Радашкавічам герб. На гербе ў срэбным полі выявілі Святога Стэфана, закіданага камянямі. У 1792 г. гербавы шчыт быў круглым, а па сучаснай рэканструкцыі стаўся барокавым. У мястэчку стаіць камень з яго выяваю, а таксама з пазнакаю года заснавання Радашкавічаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 22 лютага 1997 г. у Менску адбыўся апазіцыйны «Марш пустых рондаляў»*. 300 жанчын з міскамі, рондалямі і лыжкамі прайшлі ад плошчы Якуба Коласа да парку Горкага. Сярод лозунгаў быў такі: «Грошы, што ідуць на АМАП – дзецям на лекі».

*Гэта вядомая ў свеце форма вулічнага пратэсту супраць беднасці, у часе якога ствараюць шум, б’ючы ў пустое хатняе начынне.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🤓 21 лютага – Дзень роднай мовы

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальных палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне…

Пімен Панчанка, урывак з верша «Родная мова» (1964)


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

20 last posts shown.