У сувязі з тым, што Пазьняком публічна агучана яго пазіцыя наконт магчымага прадстаўніцтва Беларусі на перамовах па Украіне, пачалося яго шалёнае шэльмаванне з боку структураў і асобаў, якія нішчаць Беларусь. Але гэта шэльмаванне ня толькі Пазьняка, а ўсіх нас, якое адбываецца пасля захопу апазіцыйнага поля антыбеларускай сворай. Ніжэй адказ гэтай своры.
Адказ гопнікам і манкуртам
Пазьняк, пры ўсіх асаблівасцях яго характару, гаворыць палітычнай мовай і называе фундаментальныя прычыны з’яў, а не разважае на ўзроўні гнюснага крысятніка. Маральная і палітычная дэградацыя апазіцыі пачалася менавіта з другой паловы 90-х гадоў, калі ў палітычны працэс настойліва сталі ўмешвацца заходнія (найперш Германія) і расейскія структуры і спецслужбы.
Адным з вынікаў гэтага стаў падзел апазіцыйных структураў, у тым ліку БНФ. За выключэннем партыі АГП, якая спачатку фармавалася як прарасейская і адтуль, найперш, чэрпала сваю падтрымку. Адсюль і настойлівае імкненне вырашаць беларускае пытанне праз Маскву на працягу ўсіх гадоў існавання гэтай партыі, і падтрымка санкцый, што выключна выгодна Маскве, і нахабнае імкненне выціснуць з палітычнага поля патрыятычныя структуры з дапамогай сваіх куратараў і іншых.
Менавіта гэта партыя стала і ідэалагічным, і палітычным апірышчам Офіса, утворанага беларускімі і літоўскімі спецслужбамі і падхопленага потым іншымі структурамі. У сувязі з гэтым словы Пазьняка пра непасрэднае ўмяшанне Расеі, Германіі і іншых краін у беларускія справы з’яўляюцца аб’ектыўнай рэальнасцю, якая прывяла нашу краіну да жахлівай трагедыі. А гэта — цяжкае злачынства супраць беларускага народа.
Відавочна, што манкуртам не да гісторыі (адсюль і адмаўленне ўсяго досведу ранейшага часу і яго постацяў), і не да краіны (таму яна так і бяздумна нішчыцца). Манкурты жывуць толькі сённяшнім днём і сваімі фізіялагічнымі патрэбамі. Вышэй за гэта іх памкненні не падымаюцца, затое іх злачынствы растуць.
ГПА “Нацыянальна-дэмакратычная платформа”