Студэнты 250 групы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры гісторыка-культурнай спадчыны здзейснілі вандроўку ў г.п. Мір.
Праграма атрымалася вельмі насычанай.
У музеі “Замкавы комплекс “Мір” для групы былі арганізаваны экскурсія і круглы стол.
Пазнавальную экскурсію па асноўнай экспазіцыі ў Паўночным корпусе Мірскага замка правяла выпускніца аспірантуры БДУКМ па спецыяльнасці “Музеязнаўства, кансервацыя і рэстаўрацыя гісторыка-культурных аб’ектаў”, намеснік дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце музея Вольга Навіцкая.
На круглым стале, які быў прысвечаны асноўным напрамкам дзейнасці музея, студэнтам прадставілі арганізацыйную структуру музея, падрабязна апісаўшы функцыі кожнага падраздзялення і асаблівасці працы ў іх. Асаблівая ўвага была нададзена службовым абавязкам экскурсаводаў і малодшых навуковых супрацоўнікаў –патэнцыйным працоўным месцам для выпускнікоў.
Студэнты атрымалі магчымасць задаць пытанні аб прадастаўленні жылля, сацыяльных ільготах і іншых мерах падтрымкі маладых спецыялістаў.
Праграма прадоўжылася прафарыентацыйным мерапрыемствам у сярэдняй школе г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай. Дацэнт Ірына Лупашка і студэнты Марыя Бераснева і Даніла Дзеравянчанка сустрэліся з вучнямі 10 і 11 класаў. Ірына Лупашка расказала аб магчымасцях атрымання вышэйшай адукацыі ў БДУКМ і асаблівасцях падрыхтоўкі па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” і запрасіла на Дні адчыненых дзвярэй. Студэнты раздалі буклеты і адказалі на пытанні вучняў.