☝️ Офіс Святланы Ціханоўскай раіць, як зрабіць свой Signal бяспечным
Па-першае, трэба ўсталяваць PIN-код Signal. Ён неабходны для аднаўлення падчас змены прылады, або пры пераўсталёўцы.
Па-другое, варта ўсталяваць у наладах тайм-аўт блакаванне, каб Signal адкрываўся толькі пасля ўводу кода, адбітка пальца ці Face ID пасля кожнага згортвання прылады.
Па-трэцяе, адключыце перадпрагляд спасылак у паведамленнях у наладах чатаў, каб Signal не адпраўляў вэб-запыты, даступныя інтэрнэт-правайдарам.
Акрамя таго, час ад часу неабходна правяраць у наладах спіс прыладаў, да якіх падлучаны акаўнт і адключаць ад яго гаджэты, якімі не карыстаецеся.
Каб трымаць свой IP-адрас у таямніцы падчас галасавых званкоў – можна ўключыць перадачу галасавых званкоў праз уласныя серверы месэнджара замест прамога злучэння з суразмоўцам.
А мы раім пачытаць нашыя матэрыялы пра тое, як бяспечна чытаць Тэлеграм і як пачысціць свае акаўнты ў сацсетках.