🔻 44‑гадовага менчука затрымалі за 2000 каментароў і данаты
Тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў апублікаваў відэа, на якім мужчына распавядае аб сваім удзеле ў пратэстах 2020-га года. Таксама затрыманы кажа, што да сярэдзіны 2023 года пакінуў у розных чатах больш за дзве тысячы каментароў на адрас Лукашэнкі, працаўнікоў пракуратуры і міліцыянтаў.
Мужчына сярод іншага кажа, што ў 2020 годзе данаціў на карысць фонду BYSOL.
Сілавікі ў допісе пад відэа паведамляюць, што мужчына «распальваў нянавісць, абражаў беларусаў і рэабілітаваў нацызм».
«Медыязона» высветліла, што верагоднае імя затрыманага – Сяргей Харытановіч.
#рэпрэсіі