☢️ карацей, пагуляў-паглядзеў Heart of Chornobyl і....
гульня мне спадабалася. Яна вельмі добра перадае ту самую атмасферу, якая для многіх з нас напэўна выклікае пачуццё настальгіі. Самае крутое - нізкі парог уваходу (ў сэнсе сюжэта), бо ўсё што трэба ведаць пра мясцовы свет распавядаюць падчас праходжання. Зноў жа, калі падыходзіць да гэтага з даследавальніцкай цікавасцю і размаўляць з НГП, чытаць нататкі, дзённікі і г.д. Лёгкі гумар застаўся на месцы, кэк-сітуацыі ёсць і яны забаўныя.
Ня тое каб я быў фанатам постсавецкага мадэрнізму, але візуальна ўсё выглядае вельмі эстэтычна і дэталёва (вунь там фарбы як у маім пад'ездзе, вунь там прыпынак як на нашай вуліцы, блокавыя дамы, шкляны кірпіч і вось гэта ўсё).
Пасля рпг'шна-аркаднай страляніны (але неблагой) ў фалаўце, мясцовы класічны ўхіл у рэалізм адчуваецца так жа харкорна, як і тады, ў першай трылогіі, але больш прыемна.
Ёсць канешне некалькі не надта крытычных момантаў па аптымізацыі на кампутары, але з вялікай верагоднасцю гэта ўсё з большага пафіксяць з першымі патчамі.
Таму, шчыра раю паспрабаваць як тым хто гуляў у першыя часткі, так і тым каму імпануе вось такі выжывач у тэхнагенным постапакаліпсісу з ноткамі містыцызму 😎
Belgaming