Беларускі Дом


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Незалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom
Кантакты для сувязі:
✉️ repressions@belaruskidom.eu
☎️ +48 695 807 059 (WhatsApp/ Signal)

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


АДНАЎЛЕНЬНЕ ТРАДЫЦЫІ ЎШАНАВАНЬНЯ СЛУЦКІХ ПАЎСТАНЦАЎ ⚪🔴⚪

🗓️ 28 сьнежня (субота)
📍 Варшава, "Беларускі дом" (ul. Kryniczna, 6)
17:00

⚡⚡⚡ Падчас вечару будзе адноўленая ўнікальная традыцыя ўшанаваньня памяці герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі пасьля здушэньня Паўстаньня. Прыходзьце на імпрэзу, каб даведацца аб гэтай забытай традыцыі прымеркаванай да даты сканчэньня гераічнага выступу случчакоў. 

🔔 У імпрэзе прымуць удзел:
ксёндз Вячаслаў Барок (малітва за спачын Слуцкіх ваяроў)
вайсковы гісторык і мастак Віктар Ляхар (лекцыя па тэме Слуцкага збройнага чыну і арміі генэрала Булак-Балаховіча)

🔔 У музычнай частцы выступяць:
Алесь-Францішак Мышкевіч ("The Superbullz", "Volski")
Алесь Дзянісаў ("Dzieciuki")
Хор вольных беларусаў "Гук цішы"


Каляды ў Беларускім Доме для рэпрэсаваных сем'яў!

Беларускі Дом шчыра запрашае сем'і палітычна рэпрэсаваных на асаблівы калядны вечар, які адбудзецца 23 снежня а 18:30. Гэта ўнікальная магчымасць сабрацца разам, адчуць падтрымку і калядны настрой у атмасферы цеплыні і еднасці.

❄️Што будзе на свяце?

- Запальванне святочнай ялінкі і выступ хора «Гук цішы» з каляднымі спевамі.
- Сямейная і сяброўская атмасфера, цёплыя размовы і салодкія пачастункі.
- Займальныя актыўнасці для дзяцей і бацькоў, каб зрабіць гэты вечар сапраўды чароўным.


Запрашаем далучыцца да свята! Падарыце сваёй сям’і магчымасць адчуць сябе часткай вялікай супольнасці. Гэта не толькі вясёлы вечар, але і шанс знайсці новых сяброў і падтрымку ў сямейным коле.

❗️ Не забудзьцеся зарэгістравацца:
Запоўніце заяўку па спасылцы тут

🎄Чакаем вас, каб разам стварыць незабыўныя ўспаміны пра гэтыя Каляды!


📢17 снежня Беларускі Дом у Варшаве правёў канферэнцыю «Прапаганда, дэзынфармацыя і кантроль медыя ў Беларусі і рэгіёне: выклікі і адказы». Мерапрыемства сабрала экспертаў з розных сфер, якія абмеркавалі глабальныя і лакальныя пагрозы медыябяспекі.

📌 Асноўнымі тэмамі канферэнцыі былі:

- Роля прапаганды: Як інфармацыйныя маніпуляцыі ўплываюць на беларускі і міжнародны кантэкст.
- Супраціў дэзынфармацыі: Стратэгіі для супрацьстаяння інфармацыйным пагрозам.
- Сацыяльныя сеткі: Як платформы ўплываюць на барацьбу з дэзынфармацыяй і якую адказнасць нясуць.

🗣Сярод спікераў выступілі вядомыя журналісты, медыяэксперты і даследчыкі, у тым ліку прадстаўнікі Радыё Свабода, NEXTA , Gazeta Wyborcza, а таксама аналітыкі сацыяльных медыя.

Мы ўдзячны ўсім, хто далучыўся да дыскусій, і спадзяемся, што атрыманая інфармацыя дапаможа ў фармаванні новых падыходаў да медыябяспекі.


💥Шчыра запрашаем да ўдзелу ў канферэнцыі «Прапаганда, дэзынфармацыя і кантроль медыя ў Беларусі і рэгіёне: выклікі і адказы», прысвечанай аналізу прапаганды, дэзынфармацыі і выклікаў, звязаных з кантролем медыя ў Беларусі і рэгіёне. Падчас мерапрыемства будуць абмеркаваны стратэгіі супрацьдзеяння дэзынфармацыі і падтрымкі незалежных медыя як у рэгіянальным, так і ў міжнародным кантэксце.

📕Мэта канферэнцыі — зразумець уплыў прапаганды і дэзынфармацыі на грамадства, а таксама механізмы іх уздзеяння на грамадскую думку і палітычныя працэсы ў Беларусі і рэгіёне.

🗓Дата і месца: Канферэнцыя адбудзецца 17 снежня ў Беларускім Доме ў Варшаве (вул. Крынічная, 6).

Увага! Удзел толькі па рэгістрацыі! Каб атрымаць праграму і зарэгістравацца, калі ласка, запоўніце форму (да 15 снежня).

У мерапрыемстве прымуць удзел панэлісты з Беларусі і Польшчы, у тым ліку журналісты, медыяэксперты, аналітыкі і блогеры.

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom


💫 Каляды для рэпрэсаваных сем'яў у Беларускім Доме!

Беларускі Дом запрашае палітычна рэпрэсаваныя сем'і з дзеткамі на Каляднае свята, якое адбудзецца 23 снежня а 18:30. Гэта цёплы вечар, напоўнены радасцю, падтрымкай і калядным настроем, які мы ствараем разам. Каляды ў Беларускім Доме – гэта асаблівы час, калі мы становімся адной вялікай сям'ёй.

❄️ Што нас чакае:

запальванне святочнай ялінкі і калядныя спевы ў выкананні хору «Гук цішы»
сямейная атмасфера, нефармальныя размовы і салодкія пачастункі
розныя актыўнасці для дзяцей і бацькоў, каб стварыць чароўны настрой


🎉 Запрашаем вас далучыцца і падарыць сваёй сям’і асаблівы калядны вечар. Гэта магчымасць не толькі для адпачынку, але і для знаёмстваў з іншымі сем’ямі, каб адчуць падтрымку і еднасць.

❗️Заяўкі прымаюцца да 15 снежня ТУТ

Чакаем вас на свяце, каб разам зрабіць гэтыя Каляды незабыўнымі! 💙


💫Каляды для рэпрэсаваных сем'яў у Беларускім Доме!

Беларускі Дом шчыра запрашае палітычна рэпрэсаваныя сем'і з дзеткамі на штогадовае Каляднае свята - 23 снежня а 18:30. Мы імкнемся стварыць для дзетак і іх бацькоў атмасферу цуду, сямейнага цяпла і сапраўднага каляднага настрою. На Каляды Беларускі Дом становіцца домам для тых, хто гэтага сапраўды патрабуе.

❄️У праграме свята:
- запальванне каляднай ялінкі
- калядныя спевы ад Хору вольных беларусаў «Гук цішы»
- раздача падарункаў для самых маленькіх
- cалодкія пачастункі і нефармальнае адзначэнне свята


🎁Кожны ўдзельнік свята атрымае порцыю святла, радасці і незабыўных эмоцый. Не прапусціце шанец зрабіць гэтае Каляды асаблівым для вашай сям’і, запаўняйце анкету як мага хутчэй!

❗️Увага! Заяўкі прымаюцца толькі да канца дня 15 снежня!

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom


Беларускі Дом працягвае актыўную падтрымку беларускіх палітвязняў у супрацоўніцтве з Міністэрствам Замежных Спраў Чэхіі🇨🇿

Глеб Гатоўка быў абвінавачаны рэжымам па чатырох артыкулах крымінільнага кодэксу пазбаўленнем волі на чатыры гады. Пасля Акрэсціна і Валадаркі, акурат на свой 21-ы дзень народзінаў, ён патрапіў у наваполацкую калонію. Вязні ў Беларусі вымушаныя цяжка працаваць за некалькі капеек у месяц, якія застаюцца пасля аплыты пражывання ў калоніі, святла і харчавання, у брудных прамысловых зонах

Глеба адправілі на сартыроўку пластыка, дзе ён адпрацаваў каля месяца і праз жахлівыя ўмовы вырашыў адмовіцца ад працы, за што адміністрацыя калоніі абвінаваціла яго ў спробе арганізацыі з нагоды першай гадавіны выбараў забастоўкі. У выніку хлопец агулам адбыў 58 дзён у штрафным ізалятары і 3 месяцы ў памяшканні камернага тыпу

🙏Глеб цалкам адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на Дзень Волі 2024, а ў траўні яго эвакуавалі ў Польшчу.
Беларускі Дом зычыць хлопцу ажыцявіць мару і паступіць на сацыялогію!


📢 Арыштаваў лепшы сябар дзяцінства: гісторыя Мікалая Ляпешкі

Мікалая выпусцілі да наступнага судовага паседжання, бо ён шматдзетны бацька. Гэтыя пару дзён на свабодзе дазволілі яму эвакуавацца з Беларусі ў Польшчу.

У Ваўкавыску 11 студзеня 2024 года распачаўся суд паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над 10 мужчынамі. У якасці абвінавачанага па масавай справе выступаў і наш герой.

– Ад турмы мяне выратавалі дзеці, – распавядае, – а арыштоўваў найлепшы сябар дзяцінства. Я прасіў дапамогу ў літоўскіх памежнікаў, а мая жонка з дзецьмі ў польскіх. Ні ў каго з нас не было візаў. Сцэнары маглі быць розныя. Не перадаць словамі гэтае пачуццё жаху і адчаю!


🙏Каманда Беларускага Дома цешыцца тым, што Мікалай разам са сваёй сям’ёй знаходзяцца ў бяспецы

Гэтая падтрымка стала магчымай дзякуючы Міністэрству замежных спраў Чэхіі🇨🇿 і Амбасадзе Чэхіі ў Польшчы. Далучайся да дапамогі для сем’яў былых беларускіх палітвязняў з дзецьмі


❤️Беларускі Дом працягвае інтэграцыйна-псіхалагічныя сустрэчы ў Варшаве!
Запрашаем на чарговую сустрэчу 30 кастрычніка.

✨Звяртаем Вашую ўвагу, што сустрэча адкрытая для ўсіх, хто сутыкаецца з асабістымі праблемамі, асабліва ў эміграцыі ці перажывае крызіс.

🍂Удзельнікі сыйдуць з практычнымі інструментамі і метадамі, якія Вы зможаце неадкладна прымяніць у паўсядзённым жыцці.

☕️Гэта будзе спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе, дзе Вы зможаце сустрэцца з іншымі людзьмі, якія сутыкаюцца з падобнымі праблемамі.

Фасілітатарам сустрэчы будзе псіхолаг, якая дапамагае людзям пражываць крызісныя моманты ў жыцці, эміграцыю і адаптацыю ў новай краіне.

🗓️КАЛІ: 30 кастрычніка (серада), 18:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ бясплатны, але неабходна зарэгістравацца праз анкету

Мы абмяркуем:
- як сфарміраваць унутраныя апоры і якімі яны бываюць;
- прааналізуем свой стан,
- зробім практыкаванні, якія дапамогуць стабілізавацца

Далучайцеся! Будзе карысна і цікава!


🧑‍🎨Беларускі Дом у Варшаве запрашае дзяцей і падлеткаў прыняць удзел у мастацкіх адукацыйных занятках!

🗓КАЛІ: чарговы занятак адбудзецца 27 кастрычніка ў нядзелю а 16:00
УДЗЕЛЬНІКІ: 8-12 гадоў
📍ДЗЕ: ul. Kryniczna 6
УДЗЕЛ: бясплатны! выключна па рэгістрацыі (дэдлайн заявак 25/10)

На занятку ў нядзелю дзеці будуць вышываць традыцыйныя беларускія ўзоры. Дзеці ўбачаць і створаць уласнымі рукамі традыцыйныя для беларусаў прадметы быту, аберэгі, цацкі і ўпрыгожванні. А таксама больш даведаюцца пра багаты ўнутраны вобразны сусвет беларусаў даўніны, паспрабуюць адшукаць і сваё вобразнае бачанне і рэалізаваць яго.

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom


⚡️Запрашаем 26 кастрычніка (субота) на імпрэзу
з нагоды 36-й гадавіны ўтварэння Беларускага Народнага Фронту.

У ПРАГРАМЕ:
- Лекцыя Зянона Пазьняка аб утварэнні і гістарычным значэнні БНФ
- Прэзентацыя кнігі "САМВЫДАТ" аб савецкім пэрыядзе беларускага змагання.
- Выступы сяброў Сойму БНФ,
- Чытанне беларускіх вершаў і твораў
- Прагляд урыўкаў з гістарычных відэа-фільмаў


🗓Пачатак
у 14.00
📍Адрас: ul. Kryniczna 6


⚡️Калі хочаце запісаць сваіх дзяцей на творчы занятак у бліжэйшую нядзелю, у вас ёсць час да пятніцы!

❤️Заняткі праводзяцца на беларускай мове пад кіраўніцтвам Мантэсоры выкладчыцы.

На наступным занятку дзеці будуць рабіць традыцыйныя лялькі з тканіны

УДЗЕЛЬНІКІ: 8-12 гадоў
⏰занятак адбудзецца 13 кастрычніка ў нядзелю а 16:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ: бясплатны! выключна па рэгістрацыі (дэдлайн прыёма заявак 11/10)

🧑‍🎨Дзеці ўбачаць і створаць уласнымі рукамі традыцыйныя для беларусаў прадметы быту, аберэгі, цацкі і ўпрыгожванні. А таксама больш даведаюцца пра багаты ўнутраны вобразны сусвет беларусаў даўніны, паспрабуюць адшукаць і сваё вобразнае бачанне і рэалізаваць яго.

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom


⚡️Беларускі Дом і псіхолаг Наталля Цынкевіч запрашаюць беларусаў і беларусак на чарговую інтэграцыйна-псіхалагічную сустрэчу ў Варшаве!

🗓16 кастрычніка (серада), 18:00
📍Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋УДЗЕЛ бясплатны, але неабходна зарэгістравацца праз анкету

Тэмай сустрэчы будзе "Асабістыя межы - як іх знайсці і пазначыць". Бывае, мы рыхтуемся сказаць "не", але баючыся пакрыўдзіць чалавека, рыпаючы зубамі і ў шкоду сабе выконваем яго просьбу. Раздражняемся на недарэчнае пытанне, а лепшы варыянт адказу прыходзіць толькі "заднім розумам".

Што будзем рабіць?

- пашукаем і намацаем свае асабістыя межы;
- даведаемся экалагічныя спосабы казаць "не" і паспрабуем іх на практыцы;
- навучымся вяртаць сабе сябе


Прыходзьце, будзе карысна і цікава


👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom


❤️‍🩹 2020 год - змушаная эміграцыя, спробы выжыць на новым месцы, легалізацыя, праца, хатнія справы, дзеці, надзея, роспач, зноў надзея, бясконцае кола - стомленасць і бессэнсоўнасць. У кругаверці вымушаных справаў мы даходзім да таго, што энергія спускаецца да нуля, жыццё здаецца бессэнсоўным, а стан унутранай пустаты становіцца амаль звыклай справай. А хтосьці прызнаецца, што і да ўсіх гэтых падзей пачуваўся гэтак жа і жыве з пачуццём унутранай пустаты ўсё жыццё. Жыць з такім адчуваннем вельмі складана. Калі бездань шэрасці і безвыходнасці зацягвае вас, пара з гэтым нешта рабіць.

І мы вам дапаможам!

🤝Запрашаем на сустрэчу, дзе пашукаем і знойдзем адказ на пытанне: Што рабіць з унутранай пустатой? Даведаемся і паспрабуем інструменты самадапамогі.

🗓️КАЛІ: 2 кастрычніка (серада), 18:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ бясплатны, але неабходна зарэгістравацца праз гэту анкету

👉Падпісвайцеся на @BelaruskiDom


⚡️Засталося літаральна некалькі месцаў на творчы занятак для дзяцей у бліжэйшую нядзелю!

Заняткі праводзяцца на беларускай мове пад кіраўніцтвам Мантэсоры выкладчыцы.

🕸️Занятак будзе прысвечаны тэме пляцення павукоў з саломы.

УДЗЕЛЬНІКІ: 8-12 гадоў
⏰КАЛІ: занятак адбудзецца 29 верасня ў нядзелю а 16:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
УДЗЕЛ: бясплатны! выключна па рэгістрацыі (дэдлайн прыёма заявак 27/09)

🧑‍🎨Дзеці ўбачаць і створаць уласнымі рукамі традыцыйныя для беларусаў прадметы быту, аберэгі, цацкі і ўпрыгожванні. А таксама больш даведаюцца пра багаты ўнутраны вобразны сусвет беларусаў даўніны, паспрабуюць адшукаць і сваё вобразнае бачанне і рэалізаваць яго.


Сёння - 62 гады як нарадзіўся ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2022) Алесь Бяляцкі. Свой дзень народзінаў палітвязень сустракае ў папраўчай калоніі №9 у Горках.

🏅За 25 гадоў сваёй дзейнасці Бяляцкі быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі: шведзкай прэміяй імя Пэра Ангера, прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава, прэміяй Homo Homіnі, якую ўручаў Вацлаў Гавэл, прэміяй Нарвэжскага звязу пісьменнікаў «За свабоду слова», прэміяй Дзярждэпартамэнту ЗША, прэміяй Леха Валэнсы, прэміяй імя Пэтры Кэлі, прэміяй Вацлава Гавэла ад ПАРЭ, прэміяй «За правы чалавека і вяршэнства закону» ды іншымі. Пяць разоў вылучаўся на Нобэлеўскую прэмію міру.

14 ліпеня 2021 году быў затрыманы паводле крымінальнага абвінавачаньня, у яго дома і ў офісе «Вясны» адбыліся ператрусы.

Усяго за актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасць прыцягваўся да судовай адказнасці больш за 20 разоў.


⚡️Увага! Ужо заўтра!

У Беларускім Доме адбудзецца першая сустрэча з цыклу інтэграцыйных сустрэчаў для беларусак і беларусаў!

Беларускі Дом запрашае на цыкл інтэграцыйных сустрэчаў для беларусак і беларусаў!


Калі вы:
- губляеце кантроль над сваім станам, галава ідзе кругам і хочацца спыніць усё;
- не можаце пазбавіцца пачуцця трывогі;
- лёгка выбухаеце ці ўпадаеце ў смутак;
- адчуваеце, што пара ўзяць сябе ў рукі і паклапаціцца пра сваё псіхічнае здароўе;


❗️прыходзьце да нас у Беларускі Дом.

18 верасня на сустрэчы з псіхолагам Наталляй Цынкевіч мы абмяркуем прычыны эмацыйнай нестабільнасці, атрымаем і паспрабуем інструменты самадапамогі, папрацуем з цялеснымі тэхнікамі падтрымання эмацыйнага стану і навучымся вяртаць сабе праз цела кантроль і ўстойлівасць.

🗓️18 верасня (серада), 18:00
📍Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)
🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ бясплатны, але неабходна зарэгістравацца праз анкету
Увага, колькасць месцаў абмежаваная


🙏🏻Падтрымка беларускіх палітвязняў: гісторыя Дар’і Кароль

Студэнтку БДУ Дар’ю Кароль затрымалі з хлопцам ў 2022 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. “Ва ўсіх была ўпэўненасць, што мяне адпусцяць да суда пад заклад, бо на момант “злачынства” мне было 17 гадоў”, — ўзгадвае дзяўчына

Даша прасядзела ў нялюдскіх умовах у СІЗА 4 месяцы: “Душ можна было прымаць прыкладна 15 хвілін і 1 раз на тыдзень, а вопратку мы сушылі на перакладзінах ложкаў, праз што ў камеры заўседы была высокая вільгаць і паўсюль цвіль…турма вельмі непрыемна пахне,а праблема антысанітарыі стаіць востра”

Дзяўчына ўзгадвае,што не звар’яцець ей дапамагалі лісты: “Тое,што я пісала лісты сваякам, выгаварывалася ім,дапамогло мне неяк прасцей справіцца з усім гэтым жудасным перыядам жыцця. Я бачыла,што людзям,якія не пісалі пра свае складанасці,было нашмат цяжэй”

Беларускі Дом ганарыцца тым,што дзякуючы супрацы з МЗС Чэхіі🇨🇿і Амбасадай Чэхіі, меў магчымасць пазнаёміцца з Дашай і фінансава падтрымаць яе


💥8 ВЕРАСНЯ АДЗНАЧЫМ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ РАЗАМ!

8-га верасня спаўняецца 510 год перамозе ў Бітве пад Воршай. Падзея гісторыі. Гэта калі ў 1514 годзе пад Воршай утрая меншае войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла і знішчыла 80-тысячную маскоўскую арду, якая ўдзерлася на нашу тэрыторыю. Памяць жыве. У сувязі з гэтым у Беларускім Доме ў Варшаве i НВР "Вольная Беларусь" ладзіць імпрэзу

У ПРАГРАМЕ:
Аб гістарычным значэньні перамогі пад Воршай
— Дэкламацыі
— Папулярна пра FPV дроны - што трэба ведаць аб ужываньні і вытворчасці

⏰ КАЛІ: 08.09 (нядзеля), 16:00
📍ДЗЕ: Беларускі Дом у Варшаве, Kryniczna 6


📢 Студэнтку БДУ Дар’ю Кароль затрымалі з хлопцам ў 2022 годзе за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. “Ва ўсіх была ўпэўненасць, што мяне адпусцяць да суда пад заклад, бо на момант “злачынства” мне было 17 гадоў”, — ўзгадвае дзяўчына

Даша прасядзела ў нялюдскіх умовах у СІЗА 4 месяцы і распавядае: “Душ можна было прымаць прыкладна 15 хвілін і 1 раз на тыдзень, а вопратку мы сушылі на перакладзінах ложкаў, праз што ў камеры заўседы была высокая вільгаць і паўсюль цвіль… турма вельмі непрыемна пахне, а праблема антысанітарыі стаіць востра”

Дзяўчына ўзгадвае, што не звар’яцець ей дапамагалі лісты: “Тое, што я пісала лісты сваякам, выгаварывалася ім, дапамогло мне неяк прасцей справіцца з усім гэтым жудасным перыядам жыцця. Я бачыла, што людзям, якія не пісалі пра свае складанасці, было нашмат цяжэй”.

Беларускі Дом ганарыцца тым, што дзякуючы супрацы з Міністэрствам Замежных Спраў Чэхіі🇨🇿 і Амбасадай Чэхіі ў Польшчы, меў магчымасць пазнаёміцца з Дашай і падтрымаць яе

20 last posts shown.