sacral_BY


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Travel


Lo-fi, турызм, аутизм.
Гутаркі: @sacral_chat
Сувязь: @sacralpost_bot
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Travel
Statistics
Posts filter


А вось цікавыя здымкі разбуранага касцёла:
1- зроблены ў 1952 годзе;
2,3,4 - 1974 год;
5 - пачатак адбудовы. Верагодна, канец 80-х -пачатак 90-х.

Яшчэ цікавая акалічнасць пра касцёл. Парафіі ў Варончы, Карэлічах ды Міры адмініструюць браты ордэна паўлінаў. Не птушак, вядома. Назва паходзіць ад імя Паўла Фівейскага, які лічыцца першым хрысціянскім манахам-пустэльнікам, а ордэн заснаваны ў ХІІІ стагоддзі ў Вугоршчыне.


#варонча #гара_цэгла? #sacral_catholic
Ад касцёлу рухаемся ў бок любімай змрочнай прыгажосці - могілак! Але спачатку на шляху трапляецца закінутая вясковая хата. Крыж на невялічкім шпілі падказвае, што дамок гэты насялялі не людзі, а... святы дух.
Пасля Другой сусветнай вайны бальшавікі моцна пашкодзілі касцёл, нават спрабавалі ўзарваць. Толькі ў 1989 годзе жыхары Варончы пабудавалі ля могілак капліцу. У той час улады ўжо дазволілі збірацца на набажэнствы. Адпаведна, пачалася праца па аднаўленні касцёлу.
Як бачым, дух святы пераехаў у новыя (а насамрэч старыя) апартаменты.


#варонча #sacral_catholic
Наяўнасцю касцёла святой Ганны вёска Варонча абавязана фундацыі апошняга навагародскага ваяводы Юзафа Несялоўскага. Але ж ёсць пытанні па яго датыроўкі.
Думка першая: пабудаваны ў 1781 годзе.
Думка другая: пабудаваны ў 1808 годзе, а ўзгаданая вышэй дата адносіцца да іншага драўлянага касцёла. Вось і думай, калі ж паўстаў той помнік барочнага класіцызму?
На вонкавай частцы сцяны апсіды ўмуравана фундацыйная пліта Несялоўскіх, сам спадар Юзаф быў пахаваны тут жа, у храме. А непадалёк захаваліся пахаванні Булгакаў. А яшчэ тут быў ахрышчаны Ян Чачот.
Канешне, раніцай панядзелка дзверы былі зачыненыя. Таму без інтэр'ерных фотачак.

А як жа дабрацца ў Варончу? Трэба прачнуцца як мага раней, каб паспець на маршрутку Менск-Карэлічы а 6 раніцы. Патрэсціся 1,5 гадзінкі і пераскокнуць у Карэлічах у аўтобус Карэлічы-Раманы на 8:05. І тут яшчэ хвілін 30-40. Дарэчы, аўтобус ходзіць ня кожны дзень. Панядзелак і пятніца, падаецца.
А як адтуль выбірацца – гісторыя іншая.


#баранавічы #sacral_urban

Баранавіцкія замалёўкі.
Жыхары ды дасведчаныя госці горада, якія мясціны вы б параілі наведаць? Ад прыемных кавярняў да маляўнічых прамзонаў.

4 last posts shown.