"Беларуская мова і літаратура"


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


Часопіс — надзейны i незаменны дапаможнік у педагагічнай працы, тут асвятляюцца пытанні моўнай і літаратурнай адукацыі, друкуюцца лепшыя метадычныя распрацоўкі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры, заданні для падрыхтоўкі да алімпіяд рознага ўзроўню і інш.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter


​​✅ Чытайце ў часопісе № 11
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️


Запрашаем на ўрок
▫️ Навумчык М. І. Генадзь Аўласенка. Казка «Чаму Дукоры такую назву маюць» (урок дадатковага чытання ў VІ класе)
▫️ Графутка В. Д. Еўдакія Лось. «Дзяўчаты мінулай вайны» (урок у VІІ класе)
▫️ Маліноўская Н. І. Францішак Багушэвіч. Прадмова да зборніка «Дудка беларуская» (урок у ІХ класе)
▫️ Казакевіч-Альшанец Н. Г. Рабочыя аркушы да ўрокаў беларускай літаратуры (Н. Гілевіч, ХІ клас)
▫️ Арцюшэнка Н. П. Сказы са звароткамі, знакі прыпынку (першы ўрок па тэме, V клас)
▫️ Балышэва В. В. Сказы са звароткамі, знакі прыпынку (першы ўрок па тэме, V клас)

Методыка і вопыт
▫️ Якімовіч А. М. Вывучаем часціны мовы: практыкум

Рыхтуемся да алімпіяды
▫️ Зубко А. С. «Прырода — найцікавейшая кніга…» (тэматычны дыдактычны матэрыял да ўрокаў беларускай мовы)
▫️ Троцкая Т. А. Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры: практычны матэрыял для падрыхтоўкі
(VІІ клас)

Рыхтуемся да тэсціравання
▫️ Васілевіч С. Л. Падрыхтоўка да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове: практычныя заданні з адказамі: комплексы №№ 30—31

Навуковыя публікацыі
▫️ Бельскі А. І. Лірыка Янкі Купалы: песеннасць і музыка паэтычнага слова

Пазакласная работа
▫️ Рыпінская Н. Б., Бекіш Ж. В. «Калядкі — добрыя святкі!» (гульнёва-пазнавальная праграма з элементамі тэатралізацыі для вучняў VІІІ—Х класаў)

Займальны матэрыял
▫️ Аповесць Уладзіміра Караткевіча «Лісце каштанаў»: крыжаванка. Склала Л. М. Балуева

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


✅ Падпісацца на І паўгоддзе 2025 года:
Белпошта (да 25 снежня)
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (да 18 снежня)


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

«Прырода — найцікавейшая кніга…»
(тэматычны дыдактычны матэрыял да ўрокаў беларускай мовы)

А. С. Зубко

Багаты дыдактычны матэрыял, падабраны настаўніцай вышэйшай катэгорыі ДУА «Пліская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» А.С.Зубко, прыдасца пры вывучэнні пэўных тэм і раздзелаў школьнага курса беларускай мовы, пры падрыхтоўцы навучэнцаў V—IX класаў да прадметнай алімпіяды.

Прапануюцца заданні па фанетыцы, арфаграфіі, пунктуацыі, лексіцы і фразеалогіі. У якасці лінгвістычнага матэрыялу выкарыстаны творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цішкі Гартнага, Леаніда Дайнекі, Вячаслава Стомы, Анатоля Бутэвіча і інш.

Да ўсіх заданняў даюцца адказы.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.

✅ Падпісацца на І паўгоддзе 2025 года:

Белпошта (да 25 снежня)
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (да 18 снежня)


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

Рабочыя аркушы да ўрокаў
беларускай літаратуры
(Н. Гілевіч, ХІ клас)

Н. Г. Казакевіч-Альшанец

Рыхтуецца да друку працяг серыі рабочых аркушаў, якія распрацавала Н.Г.Казакевіч-Альшанец, настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Пружаны». Чарговы дыдактычны матэрыял дапаможа адзінаццацікласнікам пры вывучэнні творчасці Ніла Гілевіча. У дапамогу настаўніку прапанаваны аркушы: «Лірыка Ніла Гілевіча», «Ніл Гілевіч. Раман у вершах “Родныя дзеці”», «Ніл Гілевіч. Раман у вершах “Родныя дзеці”: вобразная сістэма»

Заданні падаюцца ў разнастайных формах: падабраць тры цікавыя факты пра Ніла Гілевіча, разгадаць кросэнс, узнавіць паэтычныя радкі; зрабіць пастрофны малюнак верша; запоўніць гексы, пазл, кластар, вызначыць праблематыку рамана ў вершах «Родныя дзеці» паводле сімвалічных малюнкаў, скласці калейдаскоп, пазнаць герояў твора па іх характарыстыках і інш. Апрача гэтага прадугледжаны творчыя заданні, дзе вучням прапануецца паразважаць над тым ці іншым пытаннем.

Распрацоўка суправаджаецца выбарачнымі адказамі.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


✅ Падпісацца на І паўгоддзе 2025 года:
Белпошта (да 25 лістапада)
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» (да 18 лістапада)


Запрашаем падпісацца ❤️

Шаноўныя чытачы, калегі, сябры! Пачалася падпіска на першае паўгоддзе 2025 года.

Падпісацца на часопіс «Беларуская мова і літаратура» можна як праз аддзяленне Белпошты, так і анлайн. Танней за ўсё будзе гэта зрабіць праз сайт выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

На картках вышэй мы паказалі, як з галоўнай старонкі сайта перайсці да афармлення падпіскі, пацвердзіць яе і аплаціць.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
✅ Падпісацца на І паўгоддзе 2025 года:
Белпошта
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

Алімпіядныя заданні
па беларускай літаратуры:
практычны матэрыял для падрыхтоўкі (VІI клас)

Т. А. Троцкая

Прапанаваны комплекс заданняў працягвае цыкл публікацый настаўніцы вышэйшай катэгорыі Т.А.Троцкай па падрыхтоўцы да прадметнай алімпіяды для навучэнцаў V—VIII класаў, які пачаў друкавацца на старонках часопіса «Беларуская мова і літаратура» ў №№9, 10 у 2024 годзе.

З дапамогай гэтага матэрыялу можна не толькі праверыць тэарэтычныя і літаратурныя веды, але і замацаваць іх. Пры выкананні заданняў сямікласнікі супастаўляюць факты, знаходзяць тое, што аб’ядноўвае факты, вызначаюць «лішняе» і тлумачаць свой выбар, згадваючы інфармацыю, якой не хапае. Не так проста разгадаць крыжаванкі з літаратуразнаўчымі тэрмінамі, а таксама назваць творы паводле цытат ці падказак, даць тлумачэнне лексічнага значэння слоў з мастацкіх твораў і інш.

На ўсе прапанаваныя заданні даюцца адказы.

Алімпіядныя заданні будуць карысныя на ўроках, а таксама пры правядзенні літаратурных конкурсаў, турніраў, віктарын, інтэлектуальных гульняў.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.

✅ Падпісацца на І паўгоддзе 2025 года:
Белпошта
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

Сказы са звароткамі, знакі прыпынку
(першы ўрок па тэме, V клас)

В. В. Балышэва

Вучэбна-метадычны матэрыял у рубрыцы «Два ўрокі на адну тэму», падрыхтаваны настаўніцай вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №6 г.Пінска» В.В.Балышэвай, дапаможа настаўніку даць вучням уяўленне пра зваротак, пра ўжыванне яго ў маўленні, спосабы выражэння зваротка і яго месца ў сказе. Частку матэрыялу настаўнік скарыстае пры арганізацыі практычнай дзейнасці пяцікласнікаў па прымяненні ведаў: яны будуць вучыцца знаходзіць звароткі ў сказах, адрозніваць назоўнікі ў назоўным склоне ў ролі дзейніка і зваротка, ужываць звароткі ў разнастайных маўленчых сітуацыях, а таксама ў іх будуць выпрацоўвацца навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі.

Апрача заданняў па тэме распрацоўка ўрока змяшчае заданні на веданне азначэнняў пэўных моўных паняццяў (дзеяслоў, канчатак, займеннік і інш.), правапісу літары я.


〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

Генадзь Аўласенка. Казка «Чаму Дукоры такую назву маюць»
(урок дадатковага чытання ў VІ класе)
М. І. Навумчык

Матэрыял, падрыхтаваны намеснікам дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Маларыцкай раённай гімназіі М.І.Навумчыкам, дапаможа настаўніку правесці зацікаўленую гутарку з вучнямі пра казку Г.Аўласенкі «Чаму Дукоры такую назву маюць», асэнсаваць яе змест.

Матэрыял урока дае магчымасць пазнаёміць з казачнай версіяй паходжання назвы мясцовасці, будзе садзейнічаць развіццю навыкаў выразнага чытання і вуснага маўлення вучняў, папаўненню іх лексічнага запасу. Метадычная распрацоўка скіравана на тое, каб падтрымліваць цікавасць да кнігі і чытання, выхоўваць павагу да гістарычнага мінулага беларускага краю, пачуццё любові да родных мясцін.

Казка Г.Аўласенкі «Чаму Дукоры такую назву маюць» уключана ў спіс дадатковага чытання ў VІ класе.

Выява: вокладка кнігі «Таямніцы назваў» (2022), у якой змешчана казка «Чаму Дукоры такую назву маюць».

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Да юбілею.

Максім Лужанін — вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, кінасцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Літаратурнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

Нарадзіўся будучы паэт (сапраўднае яго імя — Аляксандр Амвросьевіч Каратай) 2 лістапада 1909 года ў вёсцы Прусы Cлyцкaгa пaвeта Miнcкaй гyбepнi (цяпep Caлiгopcкi paён Miнcкaй вoблacцi) у сялянскай сям’і.

Скончыў Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1928), вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта БДУ (1928—1930). Уваходзіў у літаратурныя аб’яднанні «Маладняк», «Узвышша». Працаваў у рэдакцыі часопіса «Узвышша» (1930—1931), на Беларускім радыё. Быў рэпрэсіраваны ў 1933 г. і высланы ў Сіблаг (рэабілітаваны ў 1956 годзе). У 1935—1941 гг. знаходзіўся на выдавецкай працы ў Маскве.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля заканчэння Падольскага пяхотнага вучылішча (1942) удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам. Пасля дэмабілізацыі з арміі (1944) вярнуўся ў Мінск. Працаваў у рэдакцыях газеты «Звязда», часопіса «Вожык», быў рэферэнтам Акадэміі навук БССР (асабісты сакратар Якуба Коласа). З 1959 года — член сцэнарнай калегіі, у 1957—1971 гг. — галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Памёр 13 кастрычніка 2001 года.

Упершыню выступіў у друку ў 1925 годзе. Аўтар шматлікіх паэтычных кніг. Выйшлі яго «Выбраныя творы» ў двух тамах (1960), «Збор твораў» у трох тамах (1968—1970), «Збор твораў» у чатырох тамах (1979).
Працаваў таксама ў галіне прозы, крытыкі, публіцыстыкі. Цікавасць і сёння выклікае кніга М.Лужаніна «Колас расказвае пра сябе», якая вытрымала некалькі выданняў.

Аповесць Максіма Лужаніна «Добры хлопец Дзік» вывучаецца на ўроках беларускай літаратуры ў V класе.

Выява: каляровы партрэт Максіма Лужаніна, змешчаны ў №11 нашага часопіса за 2019 год. Аўтар А.Прынькова.


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

Сказы са звароткамі, знакі прыпынку
(першы ўрок па тэме, V клас)

Н. П. Арцюшэнка

Галоўная мэта ўрока камбінаванай будовы, падрыхтаванага настаўніцай вышэйшай катэгорыі ДУА «Сярэдняя школа №14 г.Мазыра» Н.П.Арцюшэнка, — знаёмства са звароткам і пастаноўкай знакаў прыпынку пры ім (на прыкладах з твораў М.Багдановіча).

Значная ўвага надаецца працы з тэкстамі, якая спрыяе развіццю ў вучняў пісьменнасці, агульнакультурнай і чытацкай кампетэнтнасці, а таксама садзейнічае маральна-эстэтычнаму выхаванню, сацыяльнай адаптацыі навучэнцаў.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў лістападаўскім нумары!

Еўдакія Лось. «Дзяўчаты мінулай вайны»
(урок у VІІ класе)

В. Д. Графутка

Матэрыял урока, падрыхтаваны настаўніцай ДУА «Сярэдняя школа №11 г.Оршы» В.Д.Графутка, дапаможа вучням даведацца пра асобу Еўдакіі Лось (сцісла пададзены біяграфічныя звесткі пра паэтку), асэнсаваць разам з настаўнікам тэму і ідэю верша «Дзяўчаты мінулай вайны».

Прапанаваныя пытанні даюць магчымасць засяродзіць увагу на змесце твора, вызначыць ролю сродкаў выразнасці ў ім. Змешчана кароткае паведамленне пра ролю жанчын у час Вялікай Айчыннай вайны. Распрацоўка спрыяе таму, каб выклікаць пачуццё ўдзячнасці ўдзельнікам вайны за перамогу над фашызмам і мір на зямлі.

На ўсе пытанні ў распрацоўцы ўрока даюцца адказы.

Выява: Р.Кудрэвіч. Вясна. 1945. Ілюстрацыя ў вучэбным дапаможніку па беларускай літаратуры для 7-га кл. (2017).

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​📚 Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» прапануе 📚

Пухавіччына: Літаратурнае гняздо Беларусі
А. Карлюкевіч

На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі — Пухавіччыны — разглядаецца характар узаемасувязяў мясцовасці, культурных гнёздаў з творчасцю пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў.

Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась Чарот, Пятро Рунец, Алесь Бачыла, Таіса Бондар, Генадзь Кляўко — гэтых і іншых знакавых асоб роднай літаратуры вы сустрэнеце на старонках сапраўднай літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі, даведаецеся, як і ў сувязі з якімі падзеямі нараджаліся тыя ці іншыя мастацкія творы.

Выданне адрасавана настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі, вучням і студэнтам, а таксама ўсім аматарам айчыннага прыгожага пісьменства.

📕 Набыць кнігу


​​Актуальна і сёння!

✴ Да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Лужаніна.

Апавяданне Максіма Лужаніна «Добры хлопец Дзік»
(Займальны матэрыял для вучняў V класа)

Т. В. Лойша

Распрацоўка, падрыхтаваная настаўніцай сярэдняй школы №41 г.Гродна Т.В.Лойша, дапаможа настаўніку ў займальнай форме праверыць веды вучняў па тэксце твора Максіма Лужаніна «Добры хлопец Дзік». Прапануюцца рэбусы, крыжаванка, крыптаграма і інш.

Матэрыял надрукаваны ў №11 нашага часопіса за 2019 год.

Прапануем распрацоўку нашым падпісчыкам і чытачам. Выявы ў вялікім памеры і прыдатныя для раздрукоўкі.

Спампаваць

#наша_скар
бонка


​​Чытайце ў кастрычніцкім нумары!

✍🏻 «Міхась Лынькоў: жыццё і творчасць». Крыжаванка
Т. А. Троцкая

❓ Якая прафесія была ў бацькі Міхася Лынькова?
❓ Як называлася літаратурная арганізацыя, дзе кіраўніком бабруйскай філіі быў Міхась Лынькоў?
❓ Як звалі знакамітага беларускага пісьменніка, якому бацька ў дзяцінстве прачытаў апавяданне Міхася Лынькова «Гой»?

✍🏻 «Пісьменнікі на вайне і пра вайну». Літаратурная крыжаванка для VІІ—VІІІ класаў
Т. В. Міхно

❓ Празаік, удзельнік вайны з першых яе дзён, аўтар рамана «Мінскі напрамак», трылогіі «Палеская хроніка».
❓ Аўтар верша-балады «У стоптаным жыце» (месца і час напісання: Заходні фронт, 1941).
❓ У гады Вялікай Айчыннай вайны — баец партызанскага атрада імя Кірава Мінскага злучэння, аўтар твораў «Партызаны», «Хатынская аповесць», «Карнікі» і інш.

Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца ў дзвюх крыжаванках, якія склалі адпаведна настаўніца вышэйшай катэгорыі ДУА «Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю.В.Смірнова Аршанскага раёна» Т.А.Троцкая і настаўніца ДУА «Гімназія імя І.М.Ерашова г.Лепеля» Т.В.Міхно.

А мы прапануем нашым падпісчыкам і чытачам сеткі да гэтых крыжаванак. Выявы ў вялікім памеры і прыдатныя для раздрукоўкі.

Спампаваць

#крыжаванкі


​​Да 100-гадовага юбілею.
Іван Лепешаў

Іван Якаўлевіч Лепешаў (1924—2014) — вядомы беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук, прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся Іван Якаўлевіч 23 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. У даваенны час вучыўся ў Аршанскім настаўніцкім інстытуце. Вучобу перапыніла Вялікая Айчынная вайна.
У чэрвені 1943 года быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, ваяваў на фронце, у баях атрымаў раненні. Аршанскі настаўніцкі інстытут скончыў у 1948 годзе, потым настаўнічаў. Пасля арышту ў 1949 годзе правёў шэсць гадоў у працоўных лагерах на Далёкім Усходзе (Прыморскі край). У 1963 годзе быў рэабілітаваны. З 1956 года зноў настаўнічаў, працаваў у школах Шчучынскага раёна. У гэты час пачаў друкавацца. У выдавецтве «Народная асвета» выйшлі яго кнігі «Изготовление и использование таблиц по русскому языку» (1966), «Литературно-краеведческий кружок» (1969), якія былі высока ацэнены тагачаснай метадычнай навукай. Завочна скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага педінстытута (1959), а потым аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце імя А.М.Горкага (1971). З 1971 года працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (пасля ўніверсітэце): прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара.

Не стала Івана Якаўлевіча 12 кастрычніка 2014 года.

І.Я.Лепешаў — буйны спецыяліст у галіне беларускай фразеалогіі і парэміялогіі. Выдаў «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў двух тамах (1993), «Слоўнік фразеалагізмаў беларускай мовы» ў двух тамах (2008), «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» (1981, 1993, 2004), «Слоўнік беларускіх прыказак» (1996, 2002, 2006, у суаўт.), «Тлумачальны слоўнік прыказак» (2011, у суаўт.), «Этымалагічны слоўнік прыказак» (2012). Аўтар манаграфій і дапаможнікаў «Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора» (1981, 2000), «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы» (1984), «Асновы культуры мовы і стылістыкі» (1989), «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), «Практыкум па беларускай мове» (1980, 1988, 2001, 2005, у суаўт.), «Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі» (2001, у суаўт.), «Сучасная беларуская мова: спрэчныя пытанні» (2002), «Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства» (2006), «Культура маўлення» (2007), «Лінгвістычны аналіз тэксту» (2009) і інш. Выйшлі навукова-папулярныя кнігі І.Я.Лепешава «Дазнанні» (2000), «У пошуках ісціны» (2007), «Упоравень з часам» (2012), «Пошукі і роздум» (2014) і інш.

Доўгі час Іван Якаўлевіч уваходзіў у рэдакцыйную калегію часопіса «Беларуская мова і літаратура», друкаваўся на яго старонках, рэцэнзаваў артыкулы і навучальныя матэрыялы. Ён быў высокакампетэнтным, аўтарытэтным вучоным-філолагам, камунікабельным і добразычлівым чалавекам.

Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), медалямі «За адвагу» (1945), «За баявыя заслугі» (1944) і інш.




​​Глядзіце ў кастрычніцкім нумары!

✴️ Каляровы партрэт Алеся Пальчэўскага
Аўтар А.Прынькова

Алесь Пальчэўскі (1917—1979) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся на Уздзеншчыне. Скончыў педфак БДУ (1931). У 1931—1936 гг. — адказны сакратар дзіцячага часопіса «Іскры Ільіча». Быў двойчы рэпрэсіраваны (1937, 1949), рэабілітаваны ў 1954 годзе. У пасляваенны час настаўнічаў. У 1955—1957 гг. працаваў у газеце «Зорька», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, з 1957 года — літсупрацоўнік, у 1961—1971 гг. — адказны сакратар часопіса «Вясёлка».
Апавяданне Алеся Пальчэўскага «Рэкс і Казбек» уваходзіць у спіс для дадатковага чытання па беларускай літаратуры для VI класа. Распрацоўка ўрока па гэтым творы надрукавана ў №3 нашага часопіса за 2021 год.

✴️ Фотаздымак мемарыяльнай дошкі ў гонар пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР Ільі Гурскага (1899—1972) у Мінску на будынку №17 па вуліцы Янкі Купалы (на перакрыжаванні з праспектам Незалежнасці). У 1935—1941 гг. І.Гурскі — рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у гады Вялікай Айчыннай вайны быў рэдактарам газеты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага лістка «Партызанская дубінка».


​​З юбілеем!

Аляксей Якімовіч — празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік, педагог.

Аляксей Мікалаевіч Якімовіч нарадзіўся 15 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і атрымаў спецыяльнасць выкладчыка беларускай і рускай мовы і літаратуры (1972). Працаваў настаўнікам у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, там жа працаваў арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы. Займаў пасаду дырэктара Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 года — выхавальнік групы падоўжанага дня, з 1983 года — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Ветэран педагагічнай працы.

Пачаў друкавацца ў 1967 годзе — у калектыўны зборнік «Напісалі кніжку самі» было ўключана апавяданне Аляксея Якімовіча «Па дарозе са школы». Піша пераважна для дзяцей. Першая аўтарская кніга — «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987). Выдаў кнігі «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэт Тунгускага метэарыта» (1993), «Пастка для пярэваратня» (1997), «Залатая дзіда» (2001), «Калі кукавала зязюля» (2013), «Сем гісторый пра Воўка і Вожыка» (2016), «Мой сябар Дон Кіхот» (2018), «Прыгоды Белай Мышкі» (2018), «Русалка» (2020), «Пан» (2021), «Карп у футры» (2021) і інш.

Аўтар п’ес «Чарадзейныя суніцы» (паст. 1993), «Хітрыкі Бабы Ягі» (паст. 1994), «Апошні дыназаўрык» (паст. 1995), «Маўглі» (паст. 1999) і інш.

У спісы дадатковага чытання ўключаны творы пісьменніка: апавяданне «Рыжык» (V клас) і аповесць «Эльдарада просіць дапамогі» (VІ клас).

Аляксей Мікалаевіч плённа супрацоўнічае з выдавецтвам «Адукацыя і выхаванне». Ён — даўні і актыўны аўтар часопіса «Беларуская мова і літаратура». Чарговы матэрыял з цыкла «Вывучаем часціны мовы: практыкум» будзе надрукаваны ў кастрычніцкім нумары.

Выява: партрэт Аляксея Якімовіча, змешчаны ў №8 нашага часопіса за 2019 год. Аўтар А.Прынькова.


​​✅ Чытайце ў часопісе № 10
〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️


Запрашаем на ўрок
▫️ Шыцёнак М. А. Алесь Бачыла. «Радзіма мая дарагая…» (урок у VІ класе)
▫️ Навумчык М. І. Паэма «Легенда Заслаўя» Святланы Быкавай (урок дадатковага чытання ў VІ класе)
▫️ Шаркова А. М. Беларуская літаратура ў Х класе: тэставая міні-работа
▫️ Будкевіч Н. М. Неразвітыя і развітыя сказы (другі ўрок па тэме, V клас)
▫️ Паленчук Л. Л. Складанаскарочаныя словы (азнаямленне) (урок у VІ класе)
▫️ Катовіч В. М. Назоўнікі зборныя і рэчыўныя (урок у VІ класе)

Методыка і вопыт
▫️ Зелянко С. В. Гісторыя літар і гісторыі пра літары (дапаможны матэрыял для настаўніка)
▫️ Якімовіч А. М. Вывучаем часціны мовы: практыкум

Факультатыўныя заняткі
▫️ Варабей А. М. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах (факультатыў «Складаны сказ без складанасці», IX клас)

Рыхтуемся да алімпіяды
▫️ Караткевіч В. І., Варановіч В. Л.,
Караткевіч І. І., Шаршнёва В. М. Матэрыялы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (2024 год, ХІ клас)
▫️ Зелянко В. У., Караткевіч В. І., Шаршнёва В. М. Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»: аналіз вынікаў і парады (2024 год, ХІ клас)
▫️ Троцкая Т. А. Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры: практычны матэрыял для падрыхтоўкі (VІ клас)

Рыхтуемся да тэсціравання
▫️ Васілевіч С. Л. Падрыхтоўка да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове: практычныя заданні з адказамі:
комплексы №№ 28—29

Пазакласная работа
▫️ Кісель І. І. Міхась Лынькоў: жыццё, прысвечанае літаратуры і народу: літаратурная гасцёўня для вучняў VІ—ІХ класаў з конкурснай праграмай

Займальны матэрыял
▫️ Міхась Лынькоў: жыццё і творчасць: крыжаванка.
Склала Т. А. Троцкая
▫️ Пісьменнікі на вайне і пра вайну: літаратурная крыжаванка для VІІ—VІІІ класаў.
Склала Т. В. Міхно

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Чытайце ў кастрычніцкім нумары!

▫️ Вывучаем часціны мовы: практыкум ▫️

Дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля

Прыслоўе як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля


А. М. Якімовіч


Навучальныя матэрыялы цыкла «Вывучаем часціны мовы» дапамогуць настаўніку пазнаёміць вучняў з агульным значэннем, марфалагічнымі прыметамі, сінтаксічнай роляй розных часцін мовы. Распрацоўка будзе карыснай таксама пры падрыхтоўцы да факультатыўных і іншых дадатковых заняткаў.

У распрацоўцы выкарыстаны лексічны матэрыял з кніг «Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі» (склад. Я.Рапановіч), Аляксея Якімовіча «Карп у футры», «Сем гісторый пра Воўка і Вожыка».

Артыкулы па тэмах, прысвечаных назоўніку і прыметніку, былі размешчаны ў №7 нашага часопіса за 2024 год, па лічэбніку і займенніку — у №8, па дзеяслову і дзеепрыметніку — у №9. Працяг цыкла будзе друкавацца ў наступных нумарах.

〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️〰️
❗️ Замовіць часопіс можна па тэл.:
(+375 17) 322-93-25.


​​Актуальна і сёння!

Балада Аркадзя Куляшова «Маці»
(урок у VIII класе)

В. Г. Варэнік

Метадычная распрацоўка настаўніцы вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы №1 г.Нясвіжа В.Г.Варэнік дапаможа настаўніку падрыхтаваць і правесці ўрок, да заканчэння якога навучэнцы будуць: мець уяўленне пра баладу як ліра-эпічны жанр, ведаць змест балады «Маці» і яе мастацкія асаблівасці, умець суадносіць літаратурны твор з фальклорным, выразна чытаць паэтычны тэкст і інш.

Матэрыял урока будзе садзейнічаць выхаванню пачуцця любові і павагі да роднага, блізкага чалавека — маці, негатыўных адносін да вайны як сацыяльнай з’явы.

Да Дня маці прапануем нашым чытачам і падпісчыкам метадычную распрацоўку, змешчаную ў №10 нашага часопіса за 2021 год. Выявы старонак у вялікім памеры і прыдатныя для раздрукоўкі.

Спампаваць

#наша_скарбонка

20 last posts shown.