BelAI


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Technologies


Any useful and interesting news related to AI in Belarus and the World
Contact us for any suggestions or request:
belaiplatform@gmail.com
--
Карысныя і цікавыя навіны, якія звязаныя са штучным інтэлектам у свеце і ў Беларусі
belaiplatform@gmail.com

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Дайджэст цікавых навін гэтага тыдня 🔥

🚕 У Сан-Францыска заснялі робатаксі, якое злавіла памылку і пачало наварочваць кругі вакол адной кропкі.

💾 Google выпусцілі Willow - самы магутны квантавы чып, які пераўзыходзіць суперкамп'ютары.

🤖 Кампанія Artisan нядаўна запусціла ў Сан-Францыска правакацыйную кампанію білбордаў.

💼 Новае даследаванне Goldman Sachs адлюстравала, колькі прадпрыемстваў выкарыстоўваюць АІ.

🎓 Пазнаёмцеся з Youlearn AI - памочнікам для персаналізаванага навучання.


#АІцікавае

@belaiplatform


🛫 Італьянскі стартап Manta Aircraft прадставіў на авіявыставе ў Чжухае гібрыд ANN 6.

Інавацыйны апарат на 6 чалавек можа ўзлятаць як верталёт і бясшумна перамяшчацца. Максімальная хуткасць аэратаксі 330 км/г, а дальнасць палёту — 1000 км.

————————
🚁 Manta Aircraft unveils full-scale mock-up of Model ANN aircraft.

#АІцікавае

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
📌 Cabina.AI - гэта бясплатная ўніверсальная платформа для генерацыі кантэнту, тэкстаў, малюнкаў і шмат чаго іншага ў адным чаце.

Cabina.AI прапаноўвае ўзаемадзянне з рознымі мадэлямі AI, такімі як ChatGPT, Claude, Gemini і інш. для пошуку лепшых рашэнняў.

З дапамогай тула вы можаце задаваць адно пытанне і атрымліваць некалькі адказаў ад розных LLM. Гэта эканоміць час і дапамагае знайсці лепшыя рашэнні хутчэй і танней.

———————
✍️ Generate AI: online сontent in one chat

#AILLM #AIContent

@belaiplatform


🎓 Youlearn AI - памочнік для персаналізаванага навучання.

Гэта АІ-асістэнт, які дапаможа кожнаму лепш зразумець матэрыялы лекцый. З YouLearn вы атрымаеце рэпетытара для тлумачэння канцэпцый. Ён дазваляе загружаць любы кантэнт, напрыклад відэа з YouTube, PDF-файлы або слайды.

Затым AI-рэпетытар забяспечвае пашыраныя рэзюмэ, ключавыя ідэі і індывідуальныя тэсты, заснаваныя на вашых патрэбах навучання.

————————
📃 Youlearn AI - an Al tutor made for you.

#АІцікавае


💼 Новае даследаванне Goldman Sachs паказвае, што толькі 6,1% прадпрыемстваў выкарыстоўваюць АІ для вытворчасці сваіх прадуктаў і паслуг.

Гэта ў параўнанні з 5,9% у трэцім квартале. Фінансавыя і страхавыя кампаніі ўзначалілі групу з найбольшым павелічэннем узроўняў выкарыстання, у той час як інфармацыйныя, адукацыйныя і вытворчыя фірмы паведамілі пра зніжэнне.

🔖 Аднак, 25% работнікаў кажуць, што пачалі ўкараняць АІ ў сваю працу незалежна ад таго, ведае пра гэта іх начальства ці не.

———————
Workers are adopting AI way faster than their employers: A new Goldman Sachs study found that only around 6% of American businesses use AI to produce goods or services.

#AIFunding #AICompanies

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
😀 Кампанія пад назвай Artisan нядаўна запусціла ў Сан-Францыска правакацыйную кампанію білбордаў.

Яны змяшчаюць лозунг «Хопіць наймаць людзей». Кампанія прадае свае праграмныя прадукты як «Супрацоўнікі AI» або «Рамеснікі».

👾 Можна сустрэць вось такія білборды: «Рамеснікі не будуць скардзіцца на баланс паміж працай і асабістым жыццём» і «Надышла эра супрацоўнікаў штучнага інтэлекту»

—————————
🗣 AI company trolls San Francisco with billboards saying “stop hiring humans”.

#ШІцікавае

@belaiplatform


Вынікі 2024 года для свету IT | Анлайн-стрым

Абмяркуем, што прынёс 2024 год у айцішку і якім індустрыя яго запомніць.

📅 20 снежня, 17:00 CET

У агендзе:

• АІ ў 2024: RAG і інтэграцыя LLM у прадукты
• Кібербяспека: урокі года і новыя пагрозы
• Воблакі і датацэнтры: бітва за прадукцыйнасць і кошт
• Стартапы, інвестыцыі і рынак працы
Таксама паспрабуем прадбачыць, чаго чакаць ад IT у 2025 🔮

👾 Гэты стрым магла б і нейрасетка нагенераваць, але нам проста прыемна сустракацца ўжывую анлайн адзін з адным. Далучайцеся!

📌 Падрабязнасці і рэгістрацыя тут


🕸 Навошта патрэбны слаі актывацыі ў скруткавых нейронных сетках?

Нейронныя сеткі з’яўляюцца звычайнымі функцыямі, якія змяшчаюць велізарны набор параметраў, аднак выконваюць даволі простыя аперацыі.

Нейронныя сеткі прамога распаўсюджвання характарызуюць аперацыі як звычайныя лінейныя пераўтварэнні, а таму могуць быць заменены на адну вялікую матрыцу.

💥 Такія пераўтварэнні не здольныя апраксіміраваць адвольную функцыю з зададзенай дакладнасцю, таму пасля любога слоя заўсёды ставіцца слой актывацыі.

Каб зразумець больш, 👉 пераходзьце сюды

—————————
💨 Why do we need activation layers in twisted neural networks?

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🏋️‍♂️ Стартап Growl прадставіў новую віртуальную баксёрскую грушу з AI.

Зараз можна атрымаць асабістага трэнера, праглядаць сваю статыстыку і атрымліваць парады па паляпшэнню тэхнікі. "Груша" таксама можа быць выкарыстана для спарынгу😀

————————
🛹 Startup Growl has introduced a holographic AI trainer for home workouts

#ШІцікавае

@belaiplatform


💾 Google выпусцілі Willow - самы магутны квантавы чып, які пераўзыходзіць суперкамп'ютары.

Чып можа за пяць хвілін рашыць задачу, на якую ў самага хуткага звычайнага камп'ютара сыйдзе 10 септымільёнаў (10 з 24 нулямі) гадоў.

⚡️ Google пазіцыянуе Willow як вялікі прарыў на шляху да буйнамаштабных квантавых вылічэнняў. 105 кубітаў - гэта ў 2 разы больш, чым у Sycamore (папярэдніка Willow). І такой колькасці кубікаў больш чым дастаткова для эфектыўнага выканання самых складаных вылічэнняў.

——————
🎓 Meet Willow, our state-of-the-art quantum chip from Google

#AIGoogle #AIChip #AIResearch

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🚕 У Сан-Францыска заснялі робатаксі, якое злавіла памылку і пачало наварочваць кругі вакол адной кропкі.

Ці хацелася б Вам пракаціцца на такім таксі?

————————
🔋 In San Francisco, a hovering robotaxy was noticed, which caught the error and began to turn circles around one point.

#ШІцікавае

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🦻 Разгарніце персаналізаваных галасавых агентаў за лічаныя хвіліны.

ElevenLabs Conversational AI – гэта платформа для стварэння персаналізаваных размоўных галасавых агентаў.

✍️ Асноўныя магчымасці:

- Хуткае разгортванне: стварэнне галасавога бота за пару клікаў.
- Рэалістычныя галасы: выбар з больш чым 3000 варыянтаў.
- Шматмоўная падтрымка.
- Інтэграцыя з LLM: падтрымка мадэляў GPT, Claude, Gemini, а таксама кастамных рашэнняў.
- Пашыраныя функцыі: доступ да знешніх даных, выкананне дзеянняў і выклік функцый.

————————
Deploy customized, conversational voice agents in minutes with ElevenLabs Conversational AI.

#AIElevensLab #AIVoiceAgents

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🦾 Робат-баскетбаліст ад Toyota устанавіў рэкорд – самы далёкі кідок мяча ў кошык.

CUE 6 трапіў у кошык з адлегласці 24,5 м. Аднак да чалавека яму яшчэ далёка. Гэты рэкорд складае 34,6 м.

🏀 Гэта ўжо другі раз, калі робат Toyota трапляе ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Упершыню ён устанавіў рэкорд у 2019 годзе, калі здзейсніў серыю з 2020 дакладных кідкоў мяча запар з адлегласці 3,6 м.

—————————
🤽‍♀️ Toyota's basketball robot has set a record for the farthest throw of the ball into the basket.

#ШІцікавае

@belaiplatform


Дайджэст цікавых навін гэтага тыдня 🔥

⚡️ Ілан Маск адкрыў доступ да Grok усім і без падпіскі.

🪐 Навукоўцы з Брысталя распрацавалі батарэю на ядзернай энергіі, якая зможа прапрацаваць 5700 гадоў.

🧩 Microsoft прадставіла 3D-генератар Trellis з адкрытым зыходным кодам.

🎯 Імгненна дубліруйце відэа з YouTube на любой мове праз Dubsy і дзяліцеся ім!

🥇 Якая LLM лепш: GPT-4o або Centaur?

#ШІцікавае

@belaiplatform


🕸 Патэсціце Deep Research і новую эксперыментальную мадэль Gemini 2.0 Flash ад Google.

🗣 Новая мадэль Gemini 2.0 Flash адметная функцыямі прагляду экрана і распазнання аб'ектаў і голасу праз камеру. Скарыстацца ёй можна бясплатна праз VPN.

🔎 Deep Research дазваляе ствараць шматкрокавы план даследавання і генераваць падрабязную справаздачу з вынікамі пошуку. Опцыя даступная ў версіі Gemini Advanced на вэб-сайце ўжо сёння, а мабільная версія з'явіцца ў 2025 годзе.

—————————
🔖 Try Deep Research and our new experimental model in Gemini, your AI assistant

#AIGoogle #AIGemini

@belaiplatform


💵 За 2024 г. амерыканскі стартап Perplexity, які распрацоўвае альтэрнатыву Google на базе AI, падняў тры раўнды інвестыцый на агульную суму каля 500 млн $.

Perplexity атрымлівае каля 15 млн пошукавых запытаў у дзень. Кампанія манетызуе свой прадукт у асноўным за кошт падпіскі – яе ўвялі летам 2023 г. За 20 $ у месяц карыстальнік сярод іншага атрымлівае больш за 300 пашыраных адказаў у дзень (супраць трох у бясплатнай версіі).

🔎 Па выніках мінулага года выручка бізнесу склала каля 2 млн $. А сёлета вырасла да 50 млн $.

Дарэчы, адным з фаўндараў праекта з'яўляецца 37-гадовы ўраджэнец Беларусі Дзяніс Ярац.

—————————
📌 AI Startup Perplexity to Triple Valuation to $9 Billion in New Funding Round.

#AIStartup #AIFunding #AISearch

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🏋️‍♀️ Справядліва будзе сказаць, што Сэм Альтман і OpenAI аказваюць значны ўплыў на будучыню AI.

У сваім апошнім інтэрв'ю Альтман і выканаўчы дырэктар YC Гары Тан размаўляюць пра вытокі OpenAI, пра тое, што чакае кампанію далей, і якія парады можна даць заснавальнікам у сувязі з маштабным змяненнем платформы.

—————————
🎥 In the episode of series "How To Build The Future", YC President Garry Tan and Altman talk about AI and the origins of OpenAI.

#ШІцікавае

@belaiplatform


🎯 Імгненна дубліруйце відэа з YouTube на любой мове праз Dubsy і дзяліцеся ім!

Dubsy выкарыстоўвае перадавую тэхналогію кланіравання маўлення CAMB.AI, якая прапануе магчымасць дубліраваць змесціва больш чым на 140 мовах.

🗣 Чаму варта выкарыстаць Dusby:
- Шырокі выбар моў (больш чым 100 моў з захаваннем галасоў) і іх пераключэнне.
- Прастата ў выкарыстанні: тул пераўтворыць вусную мову ў патрэбную мову адным націскам кнопкі.
- Магчымасць сумеснага выкарыстання: вы можаце дзяліцца сваім дубляжом з сябрамі і наадварот.
- Дакладная перадача выканання: стварыце амаль ідэальную копію на мэтавых мовах (з захаваннем голасу, кланіраваннем стылю і г.д.).

———————
🎰 Introducing Dubsy and Camb.ai, your one-click solution to translating and dubbing videos into any language.

@belaiplatform


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🧩 Microsoft прадставіла 3D-генератар Trellis з адкрытым зыходным кодам.

Ён стварае 3D-мадэлі з малюнкаў, якія можна адрэдагаваць з дапамогай тэкставых падказак.

🎓 Пакуль у дэмаверсіі сэрвісу ёсць магчымасць загрузіць толькі 2D-выяву. Яна даступная на Hugging Face, код апублікаваны на GitHub.

———————
💫 Trellis is a web-based configuration tool designed for large enterprise applications.

#AIVideoGenerator #AIMicrosoft

@belaiplatform


🪐 Навукоўцы з Брысталя распрацавалі батарэю на ядзернай энергіі, якая зможа прапрацаваць 5700 гадоў.

Алмазная батарэя вугляроду-14 выкарыстоўвае радыёактыўны распад вугляроду-14 для атрымання электрычнасці. Знаходзячыся ў алмазе, які з'яўляецца адным з самых цвёрдых матэрыялаў, батарэя бяспечна ўлоўлівае выпраменьванне для вытворчасці энергіі.

🪙 Гэта рэвалюцыйная крыніца энергіі мае патэнцыял для сілкавання прылад на працягу тысяч гадоў, прапаноўваючы ўстойлівае і эфектыўнае рашэнне для шырокага спектру прымянення.

——————
🛎 World’s first nuclear-powered diamond battery with 5,700-year lifespan unveiled by UK.

@belaiplatform

20 last posts shown.