Google запусціць 'адрасы-аднаразкі' для прыватнасці асноўнай электроннай пошты і абароны ад спаму
Google працуе над новай сістэмай абароны электроннай пошты, якая дазволіць ствараць аднаразовыя электронныя адрасы або псеўданімы - імі можна будзе дзяліцца з іншымі карыстальнікамі, праграмамі або сайтамі, а атрыманыя лісты будуць перапраўляцца на асноўную, абараняючы такім чынам яе канфідэнцыяльнасць.
Патэнцыйную новую функцыю выявілі аўтары Android Authority у кодзе апошняга выпуску Google Play Services 24.45.33. (і пазней у меню налад аўтазапаўнення), пазначанае як «Абароненая электронная пошта».
Галоўны плюс гэтага абнаўлення ў тым, што сайты ці іншыя сэрвісы не будуць закідваць вас спамам у галоўную пошту, тады як электронны адрас атрымае дадатковую абарону ў тым, каб не патрапіць у адну з уцечак.
Пакуль незразумела, калі менавіта Google пачне тэставаць функцыю, і ці будзе яна ў рэшце рэшт даведзена да масавага карыстальніка, але сама ідэя падаецца добрай.