Forward from: Альянс расследователей Беларуси
ГЕНЕРАЛ МЫШ
Альянс расследвальнікаў Беларусі падрыхтаваў фільм у гонар героя беларускай нацыі Міраслава Лазоўскага.
Беларусь - у сэрцы, у думках, ва ўчынках. Усё жыццё. Так было і з Міраславам Лазоўскім.
Да апошняга дыхання, якое абарвалася 16 траўня 2023 у Бахмуце. Але і там ён апынуўся, каб бараніць не толькі Украіну, але і будучыню вольнай Беларусі. Сёння ячшэ многія не асэнсоўваюць, наколькі велізарны ўнёсак Мірыка ў беларускі нацыянальны рух: сваю справу ён рабіў грунтоўна, маштабна і непублічна. Праз асабісты грамадскі актывізм, праз прымяненне сваіх невычэрпных ведаў па гісторыі для выхавання моладзі, праз свае здольнасці маляваць і распавядаць. Міраслаў Лазоўскі назаўжды застанецца эталонам лідэра, маральным аўтарытэтам, сімвалам супраціву і «Белага Легіёну», надзейным, незаменным сябрам, паплечнікам і настаўнікам.
Прэм'ера фільма адбываецца 27 ліпеня, у Дзень незалежнасці Беларусі, за якую ўсё жыццё змагаўся Міраслаў Лазоўскі.
У фільме расказваеваецца пра стварэнне арганізацыі "Белы Легіён", пра арышты ўдзельнікаў і "Справу патрыётаў" у 2017 годзе, а таксама пра абставіны, пры якіх пад час ваенных дзеянняў ва Украіне загінуў герой.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім Міраслава Лазоўскага. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у стварэнні фільма.
https://www.youtube.com/watch?v=FuAQvFXDXKc