ПАСЛЯ САМІТУ БРІКС
Саміт БРІКС завершыўся, аднак вялікага прарыву па нейкіх напрамках не адбылося. Крытыкі чарговы раз пачалі паласкаць тэму “рыхлага аб’яднання”. Але можа так стацца, што названая хіба гэтага прэстыжнага клубу апынецца ягонай перавагай. Эканамічныя інтарэсы і падобная мяккасць ды ўзаемная павага ўдзельнікаў адзін да аднаго таму і прываблівае столькі краінаў і народаў.
Не мог не паглядзець ролікі з форуму, прыезд удзельнікаў, падкрэслена нацыянальныя строі многіх гасцей, дэманстрацыя сваіх нацыянальных ды рэлігійных адметнасцяў. Антоніу Гутэрыш, якога шэраг украінскіх ды заходніх палітыкаў падзверглі крытыцы, недарэмна прыбыў на гэты саміт…
Украінскі журналіст Матвей Ганапольскі, падсумоўваючы вынікі форуму ў Казані, заявіў, што “машына не едзе…”. Дарэчы, і Аляксандр Лукашэнка застаўся не зусім задаволены, што Беларусь стала партнерам БРІКС, а не паўнапраўным сябрам, праўда выкарыстаў для гэтага прыклад Турцыі, а не ўласнай краіны, маўляў “трымаюць у прылазніку".
Насамрэч “машына едзе” і едзе хутка, але не па расейскаму трэку
Масква ўжо даўно прапануе “новую лічбавую валюту”, але тэма не была падтрыманая партнерамі. Пуцін нават прэзентаваў удзельнікам сымбалічную купюру, але тэму адклалі. Кітай ды Індыя могуць вярнуцца да гэтага пытання, калі пабачаць рэальныя дывідэнты ад гэтага кроку найперш для сябе. А вось будаваць “новую Бярлінскую сцену” з падачы Пуціна, дзяржавы “глабальнага Поўдня” не хочуць. БРІКС набывае статус арганізацыі моцнага эканамічнага і палітычнага ўплыву, але адчасова ідзе ўнутраная барацьба за лідэрства. Узмацняць Пуціна ў планы КНР ніяк не ўваходзіць. Таму ў Казані і не быў прыняты аніводны новы сябра. Ёсць інфармацыя, што кітайцы злуюцца на расіянаў за перацягванне Паўночнай Карэі, што забяспечваецца Масквой вялікімі падарункамі карэйскаму сябру. У выніковай дэкларацыі саміту толькі заклікі да міру ды павагі тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржаў.
На саміце БРІКС Аляксандр Лукашэнка, з ягоных слоў, даведаўся аб прызначэнні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь даты новых прэзідэнцкіх выбараў на 26 студзеня 2024 года. Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што Расея “дапаможа Беларусі ў выпадку спробаў дэстабілізацыі ў ходзе выбараў”. Падаецца, заява аб такой “дапамозе” стала нечаканай і для беларускіх уладаў.
У самой Беларусі ізноў ціхай сапай пачалі выпускаць на волю палітычных. У часе свайго інтэрв’ю журналісту BBC Сціву Розенбергу А.Лукашэнка анансаваў вызваленне новых групаў зняволеных, даўшы адмысловае даручэнне Генеральнаму пракурору А.Шведу.
Непрыемнай навіной для беларусаў стала паведамленне пра падрыхтоўку ў Беларусі новых беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2025”. Грамадзяне краіны выдатна памятуюць, чым скончыліся вучэнні “Захад-2022”, калі Расея, не параіўшыся нават са сваім саюзнікам, паставіла кіраўніцтва Беларусі перад фактам. Расейскія войскі рушылі на тэрыторыю Украіны, а з беларускай тэрыторыі расіяне некалькі месяцаў білі па ўкраінскіх месцах ракетамі. Толькі жалезная вытрымка ўкраінскіх вайскоўцаў дала магчымасць пазбегнуць зацягвання Беларускай арміі ў вайну.
Таму беларусы надзвычай не задаволеныя ды апасаюцца чарговай падставы ад расейскіх “саюзнікаў”, якія здатныя практычна на любую пошасць датычна сваіх суседзяў. Што рэгулярна пацвярджаецца дзеяннямі расейскага кіраўніцтва. Дата будучых вучэнняў не была пакуль агучаная. Існуюць розныя версіі датычна далейшага развіцця падзеяў. Некаторыя эксперты сапраўды дапускаюць самыя агрэсіўныя дзеянні расейскіх войскаў, нават да магчымага паўтору сцэнару на пачатку вайны. Мажліва і проста працяглае знаходжанне расіянаў на беларускай зямлі, каб адцягнуць украінскія войскі з фронту. У тым ліку дапускаецца і самы горшы варыянт, фактычная акупацыя Беларусі пад шыльдай зацягвання вучэнняў, як гэта адбывалася ў 2022 годзе. У любым выпадку беларусаў ізноў чакаюць трывожныя часы.