вы ведаеце, што ніколі не знойдзеце зручны ліфчык? што б вы ні думалі ці казалі, ні адзін ліфчык ніколі не будзе сядзець правільна. чаму? таму што яны нам не патрэбны. нашы грудзі ў стане падтрымліваць сябе без іх, можна проста даць цягліцам расці, каб у іх была прыродная падтрымка па меры іх росту і нашага. калі б ліф падыходзіў, быў як па мерцы, ён бы не выконваў задуманую функцыю. фармальна мой ліф мне падыходзіць, але ці так гэта, калі ён сціскае мае грудзі ў відавочна нязручную форму? ці падыходзіць ён мне, калі мне даводзіцца яго папраўляць, таму што мае грудзі рухаюцца ў ім самі па сабе і не застаюцца ў ідэальным становішчы, у якім, па факце, яны павінны быць? не. таму што ліфчыкі і не павінны падыходзіць вам. гэта вы павінны падыходзіць ліфчыку.