"Філасофія адукацыі: у пошуках сэнсу настаўніцкай працы"
❓Пра што новы курс ад "Адукаванкі"❓
Малады настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Андрэй заўсёды марыў быць тым, хто натхняе вучняў і дапамагае ім даследаваць свет. Аднак праз некаторы час ён пачаў адчуваць расчараванне ў сабе і сваёй працы. Колькі б новых методык ён ні вывучаў, колькі б цікавых урокаў ні праводзіў — усё роўна не хапала чагосьці важнага.
Аднойчы Андрэй падзяліўся сваімі сумневамі з больш дасведчаным калегам, Цімафеем Валер'евічам. Той параіў яму звярнуцца да філасофіі адукацыі. "Паглядзі, як іншыя педагогі і філосафы бачылі сэнс настаўніцкай працы. Можа, ты знойдзеш там штосьці важнае".
І Андрэй паглядзеў! І пасля чытання і цікавых размоваў з калегамі вырашыў сфармуляваць свае ўласныя адукацыйныя прынцыпы. Ён зразумеў, што важна не толькі перадаваць веды, але і ведаць, навошта ты гэта робіш. Гэтыя прынцыпы зрабіліся асновай для стварэння кожнага ягонага ўрока.
Зараз Андрэй зноў адчувае запал да сваёй працы. Ён бачыць, як яго новыя метады і падыходы змяняюць вучняў, робячы іх больш зацікаўленымі і актыўнымі. Гэта толькі пачатак — але ў Андрэя ёсць прынцыпы, з якімі ісці прасцей.
А ў чым вашы прынцыпы? Прайдзіце гэты шлях разам з Андрэем, каб сфармуляваць іх. Асцярожна! На курсе будзе шмат рэфлексіі і камунікацыі з калегамі і каляжанкамі.
🌟Даведайцеся больш і запішыцеся на курс па спасылцы:
https://adukavanka.org/filasofia