Абакумы


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Абакумцы яднайцеся, каб рабіць пільна і будзе тады Кіеў або Вільня:)

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Вада ідзе ўніз з плато у 467 см


Выйшлі на плато пры высокім узроўні - доўга такая вада не трымаецца - 2 тыдні звычайна. Так што калі вясна будзе сухая - то вады павінна хапіць да траўня




Вось такі ўжо снег, але да рэкордаў далёка


Зіма сёння прыйшла


Ледзь не прапусцілі юбілейны год. 60-годдзе, калі ў Абакумцаў з'явілася электрычнасць. Так, канешне, ферма і клуб былі падключаныя да электрычнасці - але масавая электрыфікацыі прыйшла ў 1963 годзе. Спрэчкі і ўдакладненні вітаюцца. :)


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ну што сёння Троіца - то яшчэ нам з вамі тры мяхі мошак дадамо. І пачынаецца русальны тыдзень (у лес ні нагой:). А гэта вам кароценькая песенька пачатку лета (раўчак на Купістай).


Глядзіце, што пад'ехала да нас у госці!:)) Унікальная мапа 1780 года. Дык што з гэтай пары бачна: па-першае ўжо тады існавала застава (праўда называлася Абакуменская), вёска мела назву? або ў канцэлярыі была запісана як Абакумаў, па-другое - існавалі Хамінка, Карцоўка і Папоўка (таксама застава). Ну і трэццяе - вось чаму Кардон наш ёсць Кардон (што пацвярджае словы бабы Пёклы: "тутака була мяжа").
Загадка застаецца такая: "а дзе тая застава была". Некалькі здагадак у мяне ёсць, а ў вас?:))


Сёння Ўшэсце - то яшчэ на 6 мяхоў мошак больш будзе.


Сёння Мікола вясновы - у гэты дзень у госці да абакумцаў прыходзілі, родзічы і сваякі: з Клубаўкі, з Суслаўкі, з Паповец, з Карпаўкі, з Хамінкі.
У гэты дзень абыходзілі статак паперад выганам з абразом Міколы. І ад гэтага дня Мікола "высыпае мошак з прыпола" - пачынаецца цяжкі час для каровак і коней, як і людзей, якіх "з'ядае гнус".


Такое Белгідрамет не аб'яўляе, буду аб'яўляць я:)) у бліжэйшы месяц вас чакае чырвоны ўзровень небяспекі з-за мошак і камароў. У гэтым годзе яны не дасягнулі да Міколы вясновага ("Прыде Мікола высыпе мошак з прыпола").


Новы рэкорд - 626 см (такога не было 50 год).
Нас плато выйдзем толькі пасля заўтра.


Ну вось хваля і да нас дакаціла +38 см. Ужо заўтра прырост будзе меньшы, а праз некалькі дзён вада будзе спадаць. Так што рыхтуйце фотаапараты і фоткайце. І такім чынам вада паднялася да амаль 530 см (што высока:) у гэтым годзе будуць мошкі :)


Ну што ж за сёння вада прыбыла на 13 см. А хваля +70 см за суткі) ужо каля Жлобіна, і ў палову меньшая зараз у Гомелі. Так, што праз 1-3 сутак хваля будзе каля нас. Так што рыхтуйцеся.:))


Вось так выглядала вада з высокага берага Дняпра (Лоеў, каля парома). Абакумы таааам далёка.
Зараз вада ня моцна прыбаўляе ў Дняпры +15. А вось невялікая хваля ідзе ад Гомеля (+40).
Так, што яшчэ вада і ў нас трохі прыбудзе.


Ну і канешне, загадка вам на вечар... Я вышэй пісаў як бяжыць вада, па якіх урочшчах. Аці можа яна бегчы ў адваротным напрамку - калі "так", то чаму, калі "не", то таксама чаму.


Дзве хвалі 2022-2023


Увесь 2022 год і трошкі 2023


У 2023 годзе загула вада і адразу стала страшка... Эге, сказаў бы дзед Сіла. А зараз будзем разібрацца. Так, сапраўды вада пашла ўжо паўз Арсеневу будку, у Плюшчы і Баравое, а тамака выбягае праз Дальні Собаля ў Старык і так да самага Лоева. Ды і праз Кардон ў Каростаў Каўтоп і Дняпро пабега.
А вось што нам паказваюць меркі, які здымаюцца кожны дзень.
За апошні месяц было 2 хвалі, пры тым што найбуйнейшая ў сярэдзіне снежня - амаль мятровая хваля (98 см), потым яна спала і за 4 дні рака вярнулася да сваіх звычайных паказчыкаў (+-6 см).
Самая апошння і адна з самых вялікіх хваль адбылася 14 студзеня (65 см за адны суткі), але яна хутка згасла за 2 дні.
Але гэта вось адбываецца амаль кожны год, пачынаючы з 2006 года (адкуль ёсць назіранні), якраз пад самы новы год узнікае хваля, якая напаўняе рэчышча, вазярыны і балаціны - гэта ўсё павінна было адбыцца на працягу восені. Тое было раней, калі ўвосень вада паступова прыходзіць у гароды і вазёры, а зімой ужо гуляеш па лугах і лясах - як па вялікай коўзанцы. Зараз гэта ўсё перайшло ў хуткія хвалі ў канцы каляндарнага года. Сёння вада паднялася да 4,4 метраў узроўню - многа гэта аці не? Ну параўнайце: у мінулым годзе вясной узровень быў на 5,2 м (вялікая вада - так яе можна назваць), а самы вялікі ўзровень, які быў зафіксаваны з 2006 года - 6,3 метраў у 2013 годзе, калі можна было б падплысці да бабы Ліпы ў Вулачку.
Ці будзе вясной вада? Памятаю як усе вяскоўцы ў траўні ці красавіку пачыналі варажыць - ці будзе вада, ці сеяць бульбу, ці пачынаць працы на дзялянках і палянках. І кожны раз былі вялікія спрэчкі... і палова кідалі бульбу, палова чакала "піка" вады:).
Вясна пакажа ці будзе вада.
Калі вам цікава гэта тэма, ці ў вас узніклі пытанні - пішыце і перад гэтым яшчэ раз паглядзіце па спасылцы Вадаграма Дняпра.
А графікі ніжэй - гэта тыя самыя хвалі:))

https://public.tableau.com/shared/TRPWDW23Q?:display_count=n&:origin=viz_share_link



20 last posts shown.

22

subscribers
Channel statistics