Я прачнуся
У 2017 годзе, пасьля абароны ахоўнай зоны Курапатаў ад забудовы, мы натхніліся прыйсьці 29 кастрычніка ва Ўрочышча і ўзгадаць Ноч расстраляных паэтаў. Чалавек ля ста тады сабралося пад сьціплым ліхтаром ды з рыпучай калонкай – і нават тады гэта было пранікнёна і кранальна, гэта была містэрыя. Некаторыя актывісты пасьмейваліся: каму гэта трэба – сабралося вас там меней, чым за тую ноч расстралялі. Але і ў наступных гадах мы працягвалі змаганьне за Курапаты і ўшаноўвалі Ноч расстраляных паэтаў. Часта праз абразы, прычына якіх – неразуменьне сутнасьці для Беларусі Курапатаў. І вось цяпер #Ночпаэтаў адбываецца ва ўсім сьвеце – Беларусь прачынаецца.
Бо яшчэ нядаўна мноігя думалі, што гісторыя – гэта зьбег абставінаў: раз – і выпадкова адбыліся Курапаты, раз – і выпадкова катуюць на Акрэсьціна. Аднак нічога не выпадкова і нішто не зьяўляецца ніадкуль – кожнай дзеі пад небам ёсьць свая прычына і перадумова. Прычынаю таго, што з намі адбываецца сёньня, зьяўляюцца неасэнсаваныя ў 90-х гадах Курапаты. Прычынаю таго, што адбывалася ў 20-х і 30-х гадах у Курапатах, зьяўляецца адмова Бога як Творцы чалавечага жыцьця. Урэшце, браты і сёстры, нам трэба згадзіцца: прычына жахаў і 1920-х, і 2020-х – адна і тая ж.
Я часам спрачаюся з любімай мною Ганнай Севярынец: яна настойвае на тым, што паратунак ад паўтарэньня памылак гісторыі – у адукацыі; я настойваю на тым, што паратунак у Тым, Хто ёсьць крыніцаю Жыцьця і Праўды. Я нават абнаглеў бы сказаць, што гэта аксіёма, доказ якой – нацызм і камунізм, тэрор якіх падтрымоўвалі адукаванейшыя людзі часу, мысьляры і нобілеўскія лаўрэаты. А сёньня? Паглядзіце, колькі адукаванейшых юрыстаў пішуць ілжывыя законы і садзяць нявінных людзей, колькі адукаванейшых выкладчыкаў фальсыфікуюць выбары і выганяюць з вучобы? Бо калі няма Таго, Хто даў стандарт Праўды, то ўсё ўмоўна – у кожнага свая "праўда". Бо калі няма Таго, Хто даў чалавеку жыцьцё, то катуй яго, бі яго, вынішчы таго, хто перашкаджае табе – гэта ўсяго толькі біялагічная адзінка, якіх малпы яшчэ напладзяць.
Мае любімыя няверуючыя змагары і змагаркі, сёньня, пад гэтай жахлівай акупацыяй, якая мацнее з кожным днём, на гэтых ледзяняшчых жалезных нарах, у гэтых чорных калоніях з каляровымі біркамі мы павінны зьвярнуцца да Таты, Які стварыў чалавека на Свой вобраз і Сваё падабенства, Які даў гэтаму стварэньню свабоду і Які ахвяраваў дзеля гэтага стварэньня Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у яго, не загінуў, але меў Жыцьцё вечнае.
Калі народ наш гэта асэнсуе і да Нябёсаў зьвернецца – ніколі больш не паўторыцца на нашай змучанай зямлі тэрор 37-га і 20-га. Калі не асэнсуе і калі ня зьвернецца – Беларусь будзе з разу ў раз, у розных формах, але адно і тое ж праходзіць. Сёньня перад намі жыцьцё і сьмерць – і з кожным днём гэта ўсё цяжэй трактаваць як метафару.
Дык давайце выбярэм жыцьцё, каб Беларусь пачула Хрыстовае: "Яна не памерла, але сьпіць! Дзяўчынка, табе кажу, устань!" – і каб Беларусь, як і тая дзяўчынка, прачнулася.
Дзеля гэтага вашай увазе містэрыя "Я прачнуся" – хто ня бачыў, гэта трэба ўбачыць
https://youtu.be/PMco7IBMOGc