Берасцейскае "Дынама" забіла 62 мячы за чэмпіянат. Гэта больш, чым сума галоў за папярэднія 2 сезоны
Сёння матчам у Бярэсце афіцыйна скончыўся ЧБ-2024. Мясцовае "Дынама" згуляла з камандай Скрыпчанкі ўнічыю, а Карцоў забіў 62-і мяч каманды.
У папярэднім сезоне берасцейцы забілі 33 мячы, а ў сезоне 2022-га года аформілі ўсяго 27.
Падчас існавання Найвышэйшай лігі (то бок з 1998-га) "Дынама" забіла больш толькі у 2019-м (чэмпіёнства і 70 галоў) і 2020-м (4-е месца, 63 мячы).
⚽️🅰️ Гардзяйчук + Карцоў + Баркоўскі = 66 балаў па сістэме гол + пас.