Forward from: Павел Латушка
Падтрымліваю тэрміновы збор на аўто для добраахвотнікаў!
Да маёй каляжанкі Юліі Гарачай (Камінскай) звярнуліся нашыя добраахвотнікі з выведгрупы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна Абароны Украіны з просьбай дапамагчы закрыць да 5-га траўня збор на аўто, якое ўжо рыхтуецца да перадачы.
Мы з камандай заўсёды падтрымліваем нашых хлопцаў. Раней мы перадавалі мабільныя генератары, прадукты харчавання, бытавую хімію і сродкі медыцынскай дапамогі байцам Палка Кастуся Каліноўскага на агульную суму ў 15 тысяч еўра; пазадарожнік для байцоў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты 79-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Дэсантна-штурмавых войск УСУ; далучыліся да збору на FPV-дроны для палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова і інш.
Асабіста фінансава далучаюся да збору на аўто для выведгрупы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна. Далучыцца можаце і вы.
Агульная мэта збора — 1500$. Пералічыць сродкі можна па спасылцы.
Падрабязней пра збор у інстаграме Юлі.
Слава Украіне і Жыве Беларусь!