🤬 Знішчаюць яшчэ адну нацыянальную каштоўнасць - беларускую лацінку.
Зноў прыдумляюць абгрунтаванне, чаму лацінку трэба прыбраць з шыльдаў на вуліцах. Яшчэ адзін акт русіфікацыі ад людзей, якія, відавочна, маюць адмоўны ўзровень адукацыі. Лацінка - гэта частка беларускай гісторыі, якую варта захаваць❕
1️⃣ Па-першае, беларуская мова мае 3 традыцыйныя правапісы: лацінка, кірыліца і арабіца, бо наша краіна шматнацыянальная і шматканфесійная. Нельга яе штучна зраўняць і зрабіць з яе савок.
2️⃣ Па-другое, беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з 17 стагоддзя, а першыя тэксты лацінкай з'явіліся значна раней. Менавіта на ёй выдавалася "Мужыцкая праўда" Кастуся Каліноўскага. Падчас паўстання 1863г большасць улётак друкавалася лацінкай. Таксама на ёй пісаліся некаторыя творы Янкі Купалы, Віцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Міхася Чарота, Уладзіслава Сыракомлі і іншых.
Дарэчы, сёлета будзе адзначацца літаратурны юбілей - 500-годдзе лацінамоўнай паэмы "Песня пра зубра" Міколы Гусоўскага.
3️⃣ Па-трэцяе, транслітарацыя тапонімаў - важная сфера міжлюдскіх кантактаў. Так як у нас ёсць свая беларуская лацінка, нам не патрэбна штучная сістэма транслітарацыі. То бок, беларуская лацінка - гэта наш стылёвы брэнд.
Niachaj žyvie biełaruskaja łacinka!
🤍❤️🤍