ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA


Channel's geo and language: Belarus, Kazakh
Category: Politics


АКТУАЛЬНЫЯ ПАДЗЕІ ГАРАДЗЕНШЧЫНЫ І НАВІНЫ Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА....

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Kazakh
Category
Politics
Statistics
Posts filter


💢У абсалютнай бальшыні лясоў Гарадзеншчыны пакуль забаронена збіраць ягады і грыбы. Прычына – засушлівае надвор’е. За наведванне лясоў – людзей караюць штрафамі...

https://shorturl.at/Akzno


💢Электкампанія-25. Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка расказаў, што ў Беларусі ўжо пачалі падрыхтоўку «патэнцыйных арганізатараў выбараў праз Акадэмію кіравання». На базе інстытутаў развіцця адукацыі адчыняюць адпаведныя курсы. Рашэнне аб даце “выбараў” прыме “парламент”, і пасля гэтага ЦВК «пачне арганізацыю ўсіх працэсаў». Наступныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года...

https://shorturl.at/LjCdb


Forward from: ГАРАДЗЕНСКАЯ ПРАВААБАРОНА / HARADZENSKAYA PRAVAABARONA
💢Па памілаванні выйшаў на волю палітвязень Іван Кашко
Пра вызваленне па памілаванні 4 верасня палітвязня з Ліды 37-гадовага Івана Кашко паведаміў Юрый Васкрасенскі...

https://shorturl.at/7c3cm


Каляндар Гарадзеншчыны на верасень

* 7 верасьня

310 гадоў таму (1714) – У в. Дзітрыкі (Лідзкі р-н) нарадзіўся Міхал Карыцкі, паэт, грамадзкі дзеяч, педагог.

295 гадоў таму (1729) – Вялікі князь Аўгуст ІІ пацьвердзіў Лідзе магдэбургскае права.

https://shorturl.at/jTirO


🔻У МЗС Польшчы адказалі на словы прапагандыста Юрыя Васкрасенскага пра “забраць Пачобута”: “Паведамляем, што прапанова, якую чарговы раз прадставіў калабарант беларускага рэжыму, не ўпісваецца ні ў адзін канон двухбаковых адносін”...

https://shorturl.at/OzOj6


💢6 верасня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены прысуд 10 палітычным вязням, у ліку якіх каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова(15 гадоў пазбаўлення волі і велізарны штраф) і валанцёр Андрэй Чапюк...

https://shorturl.at/VMrrN


💢Беларус у Польшчы выйграў суд па справе аб нацыянальнай дыскрымінацыі. У 2022 годзе грамадзянін Польшчы сказаў беларусу Ігару памяняць нумары на машыне і “сп…даляць да свайго Лукашэнкі”
Суд у Польшчы абараніў правы беларуса, які паскардзіўся на дыскрымінацыю паводле нацыянальнай прыкметы...

https://shorturl.at/yPd7u


💢5 верасня ў кінатэатрах па ўсёй Беларусі пачалі паказ новай “нацыянальнай” кінастужкі. Называецца яна “Культурны код”. Адной з першых адрапартавала Дзятлаўшчына, дзе мясцовыя вертыкальнікі і розны прадстаўнікі дзяржаўных структур былі абавязаныя падзарадзіцца прапагандай...

https://shorturl.at/hTiyZ


Каляндар Гарадзеншчыны на верасень

6 верасьня

260 гадоў таму (1764) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

https://shorturl.at/jTirO


💢5 верасня ў Астраўцы з помпай адкрылі будынак новага раённага суду. “Это стало хорошим подарком городу и сотрудникам судебной системы к приближающемуся Дню народного единства“.
На цырымонію адкрыцця прыехалі старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік, старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Анатоль Дарожка, старшыня абласнога суду Аляксандр Корзун, старшыня Астравецкага райвыканкаму Сяргей Мядзвецкас, больш дробныя чыноўнікі...

https://shorturl.at/2rsLn


💢Літоўскае МЗС асудзіла акты вандалізму супраць беларускіх арганізацый у Вільні і заявіла, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці. 4 верасня невядомыя разбілі вокны ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні і абстралялі з пнеўматыкі будынак беларускай царквы. У ноч на 5 верасня невядомыя пакінулі антыбеларускі надпіс каля офісу арганізацыі Dapamoga...

https://shorturl.at/6b58Y


💢4 верасня старшыня Палаты прадстаўнікоў так званага Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка сустрэўся ў Гародні з прадстаўнікамі свайго “дэпутацкага” корпусу ад Гарадзеншчыны. На сустрэчы таксама прысутнічалі старшыня аблвыканкаму Уладзімір Каранік і лукашэнкаўскі інспектар па вобласці Юрый Караеў.Гарадзенешчыну ў гэтай Палаце прадстаўляюць 13 чалавек, сярод іх такія вядомыя чыноўнікі як Міхаіл Орда, Аляксандр Сонгін, Алена Патапава, Валянцін Семяняка, Алег Раманаў, Ігар Шалудзін ды іншыя....

https://shorturl.at/eG2j0


💢Наступную партыю палітвязняў рэжым Лукашэнкі плануе памілаваць да так званага “Дня народнага адзінства” — 17 верасня. Ад пачатку 2024 году Лукашэнка памілаваў ужо 80 палітвязняў...

https://shorturl.at/n3maQ


Каляндар Гарадзеншчыны на верасень

5 верасьня

Міжнародны дзень дабрачыннасьці

20 гадоў таму (2004) – У Менску памёр Васіль Мялешка, беларускі гісторык. Маленства і школьныя гады правёў у в. Мяльканавічы (Слонімскі р-н).

https://shorturl.at/jTirO


💢Вадзім Саранчукоў падаў апеляцыйную скаргу на свой завочны прысуд. 4 верасня палітык з дапамогай юрыстаў абскардзіў прысуд Гарадзенскага абласнога суда ў Вярхоўным Судзе. Раней аналагічную апеляцыйную скаргу падаў гарадзенскі журналіст і праваабаронец Уладзімір Хільмановіч...

https://shorturl.at/XvHxD


💢У Беларусі чарговае папаўненне экстрэміскіх матэрыялаў. У спіс залічана старонка гарадзенскай грамадскай актывісткі Вольгі Вялічкі. Гэтую старонку экстрэмісцкай прызнаў 21 жніўня бягучага году суд Ленінскага раёну Гародні. У мінулую пятніцу ў «Спіс экстрэмістаў», які складае МУС, дадалі яшчэ 22 чалавек — цяпер у ім ажно 4375 (!) прозвішчаў...

https://shorturl.at/XMM6b


💢Уладзімір Каранік-“Губернатор”- хваліўся эканамічнымі дасягненнямі вобласці:
– лідар сельскагаспадарчай вытворчасці.
– абсалютны лідар па выпрацоўцы электраэнергіі.
– абсалютны лідар па вытворчасці мінеральных угнаенняў дзякуючы...

https://shorturl.at/3DaLK


💢У Беларусі памілаваныя яшчэ 30 палітвязняў. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У ім яны называюцца “асуджанымі за злачынствы пратэстнай накіраванасці”. Сярод памілаваных палітвязняў 7 жанчын і 23 мужчыны. Як і ў мінулы раз, іх прозвішчы не называюцца. Адзначаецца, што бальшыня з іх з’яўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей...

https://shorturl.at/D8BUF


Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2024.
*У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў і нязгодных з дзейным рэжымам; узровень крымінальнага пераследу па-ранейшаму крытычна высокі.
*За чатыры гады (са жніўня 2020 года) “Вясна” зафіксавала больш за 74 тысячы фактаў рэпрэсій, звязаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам: адвольных затрыманняў, ператрусаў, допытаў і г. д...

https://shorturl.at/20jTX


💢У Бярозаўцы працягваюцца затрыманні. Сілавікі схапілі мясцовую прадпрымальніцу і шматдзетную маці Дзіяну Бурштыку -“распаўсюд экстрэмізму”. Разам з Бурштыкай затрымалі некалькіх яе супрацоўнікаў...

https://shorturl.at/DMYqj

20 last posts shown.