🇪🇺 Другі гульнявы дзень пятага туру ў Лізе Нацыяў.
• Партугалія выходзіць у чвэрцьфінал, пасля таго, як ім цяжка даваўся футбол у першай палове, але ў другой яны зрабілі прарыў - калі Леаа адкрыў лік на 59' хвіліне, а следам "Селесаа" дадалі чатыры галы за 16 хвілін з дублем Раналду. Палякі забілі гол гонару ў самай канцоўцы.
• Шатландыя і Харватыя ўпарта змагаліся. Марты быў вельмі шчыльны, багата барацьбы, што прывяло да выдалення ў складзе Харватаў - на 43' хвіліне быў выдалены Сучыч. Развязка адбылася ў канцы другой паловы, калі МакГін забіў пераможны гол на 86' хвіліне, пасля таго, як ён выйшаў на замену. Першая перамога для Шатландыі і яны захавалі шанцы на кваліфікацыю, але іх вельмі мала.
• Данія прымала Гішпанію і ледзь не прапусціла на 12' хвіліне, але тое адбылося на 15', калі Перэс асіставаў Аярсаблю. Агулам матч праходзіў у роўнай барацьбе, з невялічкай перавагай Гішпаніі, якая падвоіла лік на 58' - калі ўжо сам Аёзэ Перэс адзначыўся з пасу Ольма. Данія актывізавалася дзякуючы заменам, яны мелі пару шанцаў у канцоўцы, але забілі адзін гол на 84' хвіліне, калі Ісаксэн скарыстаўся няўдалым пасам Руіса на Рая. Гішпанія дакладна першая, Данія захоўвае добрыя шанцы на другі радок.
• Швейцарыя вылятае з ЛігіА, пасля крыўлнай нічыёй у Цюрыху. Матч выйшаў вельмі цікавы, гэты матч можна назваць - матчам страчаных момантаў, каманды не рэалезавалі багата галявых момантаў, выдатна дзейнічалі брамнікі. Кобель адбіў пенальці ад Мітравіча, Петравіч два разы адбіваў удары з дзесяці метраў. Падавалася, гол Амдуні на 78' прыносіць Швейцарыі перамогу, але неабачлівая гульня ў канцоўцы прывяла да контр-атакі сербаў і Тэржыч зраўняў лік.
• Кіпр у роўным двубоі выявіўся мацней за Літву, калі ў другой палове літоўцы адгуляліся на 47' хвіліне, то Цыёніс на 63' прынёс Кіпру перамогу.
• Люксембург болей валодаў мячом, болей атакаваў, але Баўгарыя, пасля таго, як на 23' хвіліне адзначыўся Краёў, змагла ўтрымаць перамогу і працягнуць барацьбу за прасоўванне па ЛН.
• Паўночная Ірландыя захавала першае месца за сабой, калі яны перагулялі Беларусь з лікам 2:0, абодва галы былі забітыя ў другой палове, а гаспадары выглядала значна лепей і цалкам заслужылі перамогу.
• Сан-Марына да апошняга змагаліся, каб не прайграць, пасля таго, як Гібраалтар адкрыў лік на 11' хвіліне і гаспадары адгуляліся на 90+1' хвіліне.
#ЛігаНацый