🇪🇺 Другі гульнявы дзень першага тура ЛЧ падарыў нам наступныя вынікі:
• Спарта Прага здзейсніла першую сенсацыю гэтай ЛЧ, калі яны вельмі ўпэўнена перамаглі РБ Зальцбург. Хуткі гол чэшскай каманды і яны без ваганняў узяліся гуляць другім нумарам, дзейнічалі на контр-атаках і калі трэба ўключалі высокі прэсінг, што прывяло да трэцяга голу. Спарта трыумфальна вярнулася ў ЛЧ пасля 19 гадоў адсутнасці.
• Балонія і Шахтар згулялі ўнічыю, хаця ў матчы былі яўныя забіўныя моманты. Лукаш Скарупскі адбіў пенальці ад Судакова ўжо на 4' хвіліне. Галявы момант Балоніі ўзнік у канцы першага тайма, калі Рызнік добра згуляў нагамі ў варотах. Потым быў бліскучы паратунак, калі ў другой палове Фабіяна "растрэльваў" вароты ўкраінскай каманды. Дажджлівы вечар у Балоніі завяршыўся без галоў.
• Селтык атрымаў сваю самую буйную перамогу ў ЛЧ, калі яны ў "лунаючым стылі" перагулялі дэбютанта Слован. Чэмпіён Славакіі забіў прыгожы гол, але прапусціў пяць не такіх прыгожых.
• Бруге спакойна стрымлівала Барусію ў першай палове, а самы гостры момант быў у бельгійцаў, калі яны нейкім цудам не выйшлі наперад. У другой палове Шахін зрабіў замены, у тым ліку выйшлі Гірасі і Гітанс, якія і прынеслі Дортмунду перамогу. Маладзён з Англіі зрабіў дубль, а Гірасі паставіў кропку з пенальці.
• МанСіці і Інтэр правялі самы сумны матч вечару. У першай палове не было аніводнага моманту. У другой пару момантаў узнікла, але гэта былі не самыя гострыя выпады. Каманды стрымалі адна адну і разыйшліся мірам.
• Жырона добра стрымлівала ПСЖ і нават калі гаспадары ўзмацнілі ціск, дэбютанты з Гішпаніі трымаліся. А ў самым канцы надыйшла драматычная развязка, калі Паўла Гасаніга няўдала лавіў мяч і прычыніўся да аўтаголу. Крыўднае паражэнне для Жыроны, а ПСЖ заслужыў перамогу.
#ЛЧ #UCL