🌱 TikTok-канал «Мікразеляніна» шукае падтрымку
Згадзіся, яшчэ некалькі год таму кантэнту па-беларуску ў TikTok было кот наплакаў. Сёння па некаторых тэмах у аўдыторыі нават ёсць выбар, на каго падпісацца.
Экалагічная ніша дачакалася сваіх герояў і гераінь: нашыя сябры і сяброўкі з бясплатнай інфалініі па вырашэнні экапраблем Зялёны тэлефон зрабілі цікток-акаунт «Мікразеляніна». Ён набраў больш за 5000 чалавек аўдыторыі, і ўсе іх відосы зробленыя на беларускай мове.
Мы вырашылі, што варта падтрымаць іх збор данатаў на платформе Gronka, бо даўно не бачылі гэткага душэўнага і забаўляльнага фармата на экалагічную тэму — і не гатовыя яго згубіць.
Рабяты плануюць узнагароджваць за данат у тую ці іншую суму грошай.
Падпісацца на цікток-канал Мікразеляніна - можна тут.
Падтрымаць любой сумай канал - вось тут (платформа бяспечная)
Падзяліся з сябрамі, якім адгукаецца зяленая тэма на роднай мове💚
🐦@ComehereMinsk