А вось прызнаць тое, што станы дужа чым розьняцца адзін ад аднаго безумоўна трэба. Алькагальнае ахмяленьне атручвае арганізм, праз што чалавек схільны скорей губляць над сваімі дзеяньнямі, мовай, накіраванасьцю мысьляў і таму падобнае. Чай такога не прыносіць. Чайнае ахмяленьне — гэта стан весялосьці, супакою. У залежнасьці ад гатунку гарбаты (стан) можа дыктаваць вам альбо жаданьне адкінуцца на стуле, задраўшы ўгару галаву, і моўчкі насалоджвацца спакоем, альбо наадварот, жаданьне паболей паразмаўляці, пасьмяяцца і таму падобнае. Для гэтага эфэкту чай не атручвае арганізм (вядома, мова пра адэкватную колькасьць), а наадварот, насычае яго, праз што хоць над галавою і можа зьявіцца “дымка”, плюс цела і можа адчуваць болей паслабленым, ніж звычайна, але кантролю над сабою вы ня страчваеце, як і яснасьць асьведамленьня падзеяў.
Дасягаецца гэты эфэкт на сродкі розных рэчываў, каторыя ўтрымвае чай. У ягонай структуры з асноўных дзеючых у такім кірунку складнікаў ё тэін, катэхін, амінакіслата л-тэанін, антыаксітанд тэафлавін; у некаторых гатунках — гамма-амінамаславая кіслата, каторая також прыносіць эфэкт эйфарыт, але каторая і так натуральна выпрацоўваецца ў нашым мазгу.
Асабіста ў мяне, часьцей за ўсё, такія гатункі чайнага ахмяленьня зьмяняюцца ў працэсе цэрэмоніі, каторую я праводжу. Узяць хоць учорашні дзень, калі мы з братам расьпівалі неблагі шэн пуэр. На другім літры мы да сьлёз рагаталі зь нейкае праўдзівае лухты, якую і ўспомніць цяжка. Ды рагаталі так, што спыніцца натуральна не маглі, хоць, вядома, такія паводзіны ў звычайным жыцьці нам нехарактэрны. Потым, напрыканцы цэрэмоніі, наадварот, я ўжо ляжаў расклаўшыся на стуле, і хацелася мне выключна моўчкі насалоджвацца супакоем.
У выніку, што хачу заключыць на гэты тэмат. Так, чайнае ахмяленьне ёсьць. Так, яно нечым падобна да алькагальнага, бо прыносіць супакой, стварае дымку над галавою і проста моцна паслабляе арганізм, але гэта ўсё ж такі катэгарычна розныя рэчы. Ці варта акунацца ў сьвет чаю толькі каб дасягнуць такога стану і, як сьпявае Гуф, “перасесьці” ?) Думаю варта, бо ў працэсе пагоні за гэтым станам кожны зможа адкрыць для сябе праўдзівую прыгажосьць гэтага сьвету і знайсьці іншыя мэты піць добры і смачны чай.
А пра тое, якія пэўна гатункі лепей карыстаці для дасягненьня падобных кандыцыяў, якія іншыя варыянты ўплыву чаю на арганізм увогуле існуюць і як іх правільна заворваці паразмаўляем наступным разам, усім добрае пятніцы)