zaniatak - падзеі Гродна і наваколля


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


ZANIATAK - гэта суполка, дзе публікуюцца звесткі аб падзеях і цікавых мерапрыемствах ў Горадні, наваколлі і анлайн
Яшчэ больш падзей ў Інстаграме https://www.instagram.com/nastroi.hrodna/

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Інтэрактыўны занятак «Калі не было смартфонаў?» 📱

🗓️ 7 лістапада
⏰ 12:00
📍 вул. Замкавая, 16
💰 6 рублёў
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні тут

Вас чакае:
✨ знаёмства з культурнымі і рэлігійнымі асаблівасцямі Беларусі ў гульнёвай форме;
✨ маляванне вуглём;
✨ вывучэнне царкоўнаславянскага алфавіту;
✨ майстар-клас па пісьме гусіным пяром.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Таццяна Валошчык запрашае на праект "Батаніка: цікава пра расліны" 🌿

🗓️ ад 4 лістапада (будзе 6 заняткаў па панядзелках, серадах і пятніцах)
⏰ 10:30 - 12:00
📍лесапарк Румлёва (калі надвор'е будзе неспрыяльным, заняткі пераносяцца ў памяшканне)
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні тут
👧👦 9+

Дзяцей чакае незвычайнае падарожжа ў свет раслін (іх будову), падчас якога яну будуць:
🌱 назіраць і вывучаць;
🍀 рабіць запісы і замалёўкі;
☘️ шукаць, гуляць і выкопваць;
🌱 запаўняць прыродную кнігу.


Віртуальны Універсітэт запрашае на лекцыю Міколы Матрунчыка “Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці”.

🗓️ 4 лістапада
⏰ 19:00
💻 ZOOM
🖋️ рэгістрацыя па спасылцы тут

❗ рэгістрацыя - да 3 лістапада

Пытанні, якія будуць абмяркоўвацца падчас лекцыі:
❓Як можна ўладкаваць жыццё на асабістай дапаможнай гаспадарцы, калі вырашылі пераехаць жыць з горада на вёску?
❓Як правільна аформіць свой надзел зямлі?
❓Што будзе з юрыдычнага пункту гледжання, калі вы пачынаеце вырошчваць больш раслін, ці жывёл, каб крышку зарабляць за кошт такой самазанятасці?


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Да Дня Святога Губерта (апякуна і заступніка Гродна) музей Старога замка запрашае наведаць батлейку і экспазіцыі музея.

🗓️ 3 лістапада
⏰ 14:00 / 15:00 / 16:00
📍 вул. Замкавая, 22
💰 9 / 7 рублёў / бясплатна
📞 дадатковая інфармацыя па нумарах 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС), +375 (29) 61-48-235


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Таццяна Валошчык запрашае на майстар-клас "Падвескі з фетру" 🍄🌲🍄

🗓️ 2 лістапада
⏰ 12:00 - 14:00
📍 вул. Савецкая, 17
👦👧 8+
✒️ для запісу звяртацца праз асабістыя паведамленні тут
Што будзем выкарыстоўваць:
🌿Фетр
🌿Іголка
🌿Нітка
🌿Творчасць і фантазія (матэрыялы і нарыхтоўкі будуць на занятку)


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Святлана, стваральніца furfur_clouds, запрашае дзяцей і дарослых на майстар-класы па валянні з воўны.

для дарослых "Зайка" 🐰
🗓️ 2 лістапада
⏰ 12:00 - 15:30
💰 60 рублёў (усе матэрыялы ўключаны ў кошт)
📍вул. Замкавая, 4 (творчая студыя ОРАНЖЕРЕЯ)

для дзяцей "Лясны сябра" 🐰 ці 🐻
🗓️ 3 лістапада
⏰ 13:00 - 15:00
👧👦 7+
💰 40 рублёў (усе матэрыялы ўключаны ў кошт)
📍вул. Мітрапаліта Філарэта, 5 (прастора Маяк)
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні тут
У гэтыя дні:
- пазнаёмімся з матэрыяламі і тэхнікай сухога валяння;
- зразумеем, як ствараць форму, працаваць з аб'ёмнымі і тонкімі дэталямі;
- даведаемся ўсе мае лайфхакі;
- індывідуальная праца з кожным удзельнікам;
- асалода ад працэсу валення і стварэння свайго ўнікальнага вырабу.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔍 Квэст для дзяцей і іх бацькоў "Таямніца палаца Храптовіча", прысвечаны гісторыі будынка, дзе зараз размяшчаецца Музей гісторыі рэлігіі.

🗓️ 1 лістапада
⏰ 15:00
📍 вул. Замкавая, 16
💰 7 рублёў
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні тут

🔍 Неабходна прайсці маршрут у суправаджэнні таямнічай асобы. Дзеці разам з бацькамі будуць разгадваць шыфры, шукаць прадметы ў музейнай прасторы, даведвацца пра іх цікавыя факты. А ў завяршэнні кожны атрымае прыемны бонус.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я.Ф. Карскага запрашае на аглядную лекцыю па горадзе "Знаёмы незнаёмы Гродна 1.1"

🗓️ 2 лістапада
⏰ 11:00
📍 маршрут: вул. Карбышава, 17 - вул. Замкавая
💰 10 рублёў (аплата праз ЕРИП)
🖋️ запіс ТОЛЬКІ па нумары 71-89-54

Падчас шпацыру вы зможаце паглядзець на знаёмыя месцы нашага горада па-новаму і задаць свае пытанні.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ноч паэтаў


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Паходы для дзяцей і дарослых, які арганізуе Алег Ярмаш 🥾🥾

🗓️ 31 кастрычніка (дзеці 9-13 гадоў) / 3 лістапада (18+)
⏰ 10:30 - 15:30 / 10:20 - 15:30
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні тут

З сабой неабходна узяць:
🌲1 літр вады;
🌲 вільготныя сурвэткі;
🌲 два перакусы;
🌲 запасныя шкарпэткі, майка і штаны;
🌲 дажджавік (па надвор'ю).

Заплечнік збірае той, хто ідзе ў паход!


Дарагія ўрбаністы і ўрбаністкі! Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да канферэнцыі «Vada ŭ horadzie»!

🗓️ да 2 лістапада
💻 ZOOM
🖋️ каб далучыцца, трэба зарэгістравацца па спасылцы тут

Лекцыі, якія адбудуцца ў бліжэйшы час:
🖍️ 30.10 - дыскусія "СУВЯЗЬ БЕРАГОЎ: мост як бар'ер і повязь у гарадской прасторы".
🖍️ 31.10 - дыскусія "БЕТОН - НЕ БЕТОН: з чаго складаюцца берагі?"
🖍️ 02.11 - дыскусія "МАСТАЦТВА як інструмент і метад працы з воднай прасторай".


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Гульнявая экскурсія "Як жылі багатыя гараджане?" у Музеі гісторыі рэлігіі 🏛️

🗓️ 29 кастрычніка (для дзяцей ад 12 гадоў) / 31 кастрычніка (для дзяцей ад 6 да 11 гадоў)
⏰ 15:00
💰 7 рублёў
✒️ запіс праз асабістыя паведамленні тут

⠀Вам раскажуць пра паўсядзённае жыццё заможных гараджан ў XIX. А потым...
💎 прывітанне па правілах этыкету таго часу;
💎 навучыцеся "мове веера";
💎 зробіце фота ў старым стылю;
💎 атрымаеце "другое імя";
💎 згуляеце ў салоныя гульні.


Віртуальны універсітэт запрашае на курс “Такая розная сучасная эканоміка: зялёная, срэбная, паводзінавая”.

- Што такое паводзінавая эканоміка, і якія дзве важныя навукі яна ў сабе аб’яднала?
- Чаму тэрмін зялёная эканоміка так папулярны ў апошнія некалькі гадоў?
- Як сталенне насельніцтва ў Беларусі і ўва ўсім свеце ўплывае на эканоміку і змяняе яе?

Усе гэтыя пытанні можна будзе дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Аляксандра Малярэнкі ў Віртуальным Універсітэце.

🗓️ Калі: 28, 30 кастрычніка і 1 лістапада
🕰️ Пачатак а 19:00 па менскім часе
🔗 Рэгістрацыя і падрабязная інфармацыя па спасылцы


Дзе шукаць незвычайнае беларускае мастацтва?

Заслаўе - гэта маршрут для больш далёкага, але ўсе яшчэ дасяжнага цягам выхадных падарожжа з Горадні.

Нядаўна каля Мінска адкрыўся музей беларускай маляванкі — філіял музея-запаведніка «Заслаўе». У музеі тры залы: два з пастаяннай экспазіцыяй маляваных дываноў Язэпа Драздовіча і Алены Кіш, трэці адведзены пад часовыя выставы.

Тут ёсць інтэрактывы — напрыклад, VR-гульні з маляванкамі Алены Кіш. Наведаць музей можна самастойна або з экскурсіяй, каб больш даведацца пра гісторыю беларускага мастацтва.

🕖 Працоўныя дні: аўторак-нядзеля.
📍 горад Заслаўе, вул. Дачная 13.
👛 Кошт білета — 5 руб., экскурсія — 20 руб.
🔗 Больш падрабязна


Вандроўка па горадзе, сінагога і дэгустацыя

Музей гісторыі рэлігіі зноў запрашае на вандроўку па любімым горадзе. Пад час экскурсіі вы даведаецеся пра гісторыю ўзнікнення і традыцыі іудаізма. Вы наведаеце Вялікую Харальную сінагогу, а пасля вас чакае шпацыр па ўтульных вулачках габрэйскага квартала і шмат дзіўных гісторый пра дамы і лёсы вядомых гарадзенцаў.

✔️ Што вас чакае?

1️⃣ Музей гісторыі рэлігіі
2️⃣ Вялікая Харальная сінагога
3️⃣ экскурсія па нетыповых месцах горада
4️⃣ дэгустацыя страў яўрэйскай кухні
⠀⠀
Праграма завяршыцца абедам і дэгустацыяй страў яўрэйскай кухні.

Поўны кошт – 45 рублёў.

🗓️27 кастрычніка, 11.00

🔏Інфармацыя для запісу па спасылцы


Шустры Вожык, запрашае вас стварыць трошкі чароўнай утульнасці для восені🍁 і прапануе зрабіць керамічныя падсвечнікі з матывамі, якія ідэальна адпавядаюць восеньскай атмасферы 🍂🎃🍂

Майстар-клас адбудзецца ў два этапы: першы — стварэнне формы, другі — роспіс каляровай палівай пасля абпалу. Пасля другога абпалу вы атрымаеце цудоўную і цёплую дэкаратыўную рэч, створаную вашымі рукамі, якая ўпрыгожыць вашу прастору.

🗓️ 24 і 31 кастрычніка, чацвер
🕰️ 19:00
👨‍👧‍👦 Запрашаюцца дарослыя, падлеткі і дзеці
🔗 Запіс у дырэкт


З 21 па 26 кастрычніка 2024 года ў Цэнтры рамёстваў "Спадчына" пройдзе яркі і натхняльны тыдзень творчасці "Палітра майстэрства". Гэта ўнікальная магчымасць акунуцца ў свет як традыцыйных, так і сучасных рамёстваў, пазнаёміцца з культурнымі тэхнікамі і стварыць нешта сваімі рукамі.

Цэнтр запрашае жадаючых далучыцца да захапляльных майстар-класаў па:
- саломапляценню,
- кераміке,
- валянне воўны,
- мастацкай апрацоўкі тэкстылю,
- ткацтву,
- мастацтву батлейкі.

🕰️Майстар-класы будуць праходзіць два разы на дзень – а 14:00 і 17:00.
✏️ Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдні запіс, каб кожны мог атрымаць максімум увагі і практыкі.
☎️ Запіс на майстар-класы і дадатковая інфармацыя: 683820, 683821.
📍вул. Рэйманта, 12


🗞️ Новы часопіс для дзяцей і дарослых - Buślanka! Ужо даступны першы нумар!

Aнлайн-часопіс @buslankabuslanka збірае і дзеліцца матэрыяламі пра беларускую мову, літаратуру, гісторыю, культуру, навуку і адукацыю.

✨ Аўтарам часопіса можа стаць кожны з вас ці вашых дзетак!
Дастаткова даслаць інфармацыю ў адну з рубрык:
- агляд на кнігі (у тым ліку і дзіцячыя);
- творчасць дзяцей;
- карысныя спасылкі;
- лексічная старонка;
- інтэрв'ю пра прафесіі.

Як стаць аўтарам?
- дашліце інфармацыю ў асабістыя паведамленні тут ці на электроную пошту buslanka.edu@gmail.com


Восьмы сезон "Віртуальнага Універсітэту" стартуе!!!
📖 Далучайцеся да курсу “Як з’явілася друкаваная кніга?” 📚

🗓️ 21, 23, 25 кастрычніка
⏰ 19:00
💻 анлайн
🖋️ рэгістрацыя (да 20 кастрычніка) і падрабязная інфармацыя па спасылцы тут

❓ Хто стаяў ля вытокаў кнігадруку?
❓ Дзе з'явілася першая друкаваная кніга: у Азіі ці ў Еўропе?
❓Калі свет убачыў славянскі першадрук?

На усе гэтыя пытанні адкажа Аляксандр Паршанкоў, дактарант Карлавага ўніверсітэта, выпускнік БДУ, магістр гістарычных навук. Даследніцкая дзейнасць спадара Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Музей Старога Замка запрашае на мерапрыемства “З сям’ёй у музей, з сям’ёй па жыцці”, якое прымеркавана да Тыдня бацькоўскай любові.

Вашай увазе будзе прадстаўлена музейная батлейка “Пажар у замку Вітаўта”, а таксама наведванне экспазіцый Старога замка.

🗓️ 18 кастрычніка
⏰ 11:00 / 12:00 / 13:00 / 14:00
📍 вул. Замкавая, 22 (Стары Замак)
💰 9 / 7 рублёў / бясплатна
📞 дадатковая інфармацыя па нумарах 71-86-88, + 375 (29) 77-66-588 (МТС)

20 last posts shown.