Дзікая прырода побач


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Nature


ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Nature
Statistics
Posts filter


🐦 Абвясцілі пераможцаў сусветнага конкурсу "Bird Photographer of the Year 2024". Сёлета на яго падалі больш за 23 тысячы фатаграфій!

Галоўны прыз атрымала Patricia Nomonylo з фотаздымкам “Калі сусветы сутыкаюцца” – на ім звыш 4 тысяч птушак, якія загінулі ад сутыкнення з вокнамі ў Таронта.

Прапануем паглядзець найлепшыя птушыныя фота за 2024 год з усяго свету.

Больш фота тут.

📷 Аўтары фота: Patricia Nomonylo, Samual Stone, Markus Varesvuo, Hermis Haridas, Thomas Vijayan, Jack Zhi, Grzegorz Długosz, Nadia Haq, Robert Gloeckner, William Steel.


Я не ўмею так крута фоткаць птушак… Куды мне на чэмпіянат па фотабёрдынгу?

Так як на першым фота здымаць не патрабуецца. Паглядзі на наступныя фота, якія былі зроблены падчас фотабёрдынгу. Такой якасці дастаткова – галоўнае, каб на фота было відаць прыкметы віду.

Калі ты не вельмі добра разбіраешся ў птушках, запісвайся на чэмпіянат. Гэта крутая трэніроўка, каб навучыцца іх вызначаць. 👍

✔️ Твая задача – за 7 гадзін сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак і правільна вызначыць віды. За кожны від птушак удзельнікі атрымліваюць балы.

Можна карыстацца вызначальнікамі птушак і дапамогай сяброў. Нават калі ты не зможаш вызначыць ніводнага віду, табе ўсё роўна налічаць балы за птушак, якіх вызначыць журы.

🏆 Прызёры 1-га, 2-га і 3-га месцаў атрымаюць дыпломы і ўзнагароды. Пераможцы ў дадатковых намінацыях атрымаюць па камплекце з трох размалёвак ад арнітолагаў і дыпломы.

Кошт удзелу:

▪️20 рублёў з чалавека
▪️10 рублёў для ўдзельнікаў Восеньскіх дзён назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch-2024
▪️бясплатна для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” і дзяцей да 18 гадоў.

✅ Чытай правілы чэмпіянату і рэгіструйся ў нас на сайце.

📷 На фота: сыч-сіпель, аўтар Кацярына Хведанцэвіч; звычайны гіль, сарока, стрынатка-чаротаўка, аўтар Анастасія Сяргеева.


Турбуешся за буслоў, якія не адляцелі?

Звычайна ў канцы жніўня белыя і чорныя буслы ўжо пакідаюць Беларусь. Застаецца толькі невялікая частка белых буслоў – позніх маладых, хворых альбо прыручаных чалавекам.

❓ Ці трэба ім дапамагаць? Залежыць ад абставін:

1️⃣ Малады бусел, які прыйшоў у вёску – слабы ў палёце. Маладая птушка позняй гадоўлі, якая яшчэ дрэнна лётае, але можа пералятаць на значныя адлегласці. Такіх маладых буслоў лепей перасунуць на луг, дзе ў іх ёсць магчымасць паляваць і спазнаваць жыццё самастойна. За імі лепей назіраць і толькі пры неабходнасці адлавіць, каб перадаць у прытулак (Гродзенскі заапарк, прыватная прыродаахоўная ўстанова «Ахова прыроды» ў Асіповіцкім раёне і Цэнтр дапамогі дзікім жывёлам «Сірын» пад Мінскам. Кантакты можна знайсці ў інтэрнэце).

2️⃣ Птушка ў цэнтры горада, якую падкармілі людзі каля крамы. Птушка, якую, верагодна, вырасцілі людзі і навучылі браць ежу з рук. Карміць такога бусла не трэба. Калі яго падкормліваць, ён будзе заставацца на месцы і не будзе вучыцца паляваць, не кажучы ўжо пра тое, каб пачаць перамяшчацца і мігрыраваць. Гэткія выпадкі часта заканчваюцца наездам машыны або няшчасным выпадкам, калі бусел цэліць у вока чалавеку (напрыклад, дзіцяці), які падыходзіць занадта блізка. Калі кармленне спыніць, гэта прымусіць бусла самастойна шукаць ежу і рухацца. Пакуль яшчэ цёпла, у бусла ёсць шанец вырушыць да месцаў зімоўкі.

3️⃣ Траўмаванага бусла трэба паказаць ветэрынару. Глядзі памятку па дапамозе параненай птушцы.

З прыродаахоўнай пазіцыі беламу буслу як віду зараз нічога не пагражае. Штогадовая гібель сотняў гэтых птушак ад натуральных прычын не можа неяк пагоршыць становішча віду. З прыродаахоўнай пазіцыі дапамагаць трэба галоўным чынам птушкам, якія пацярпелі праз чалавека, бо ў такім выпадку можа загінуць і моцны, здаровы бусел. З зоаабарончага пункту гледжання, вядома, шкада кожную асобную птушку.

Крыніца: Grupa EkoLogiczna, Facebook.

📷 Дзякуем за фота Анастасіі Скачэк, @ptushkafota.


Запрашаем усіх аматараў птушак на восеньскі чэмпіянат па фотабёрдынгу!

Фотабёрдынг – гэта заўсёды мора эмоцый, яркіх уражанняў і цікавых гісторый. І канешне, нечаканых і незабыўных сустрэч з птушкамі.

Сёлета чэмпіянат пройдзе ў суботу 5 кастрычніка з 7 да 14 гадзін.

❓ Што трэба рабіць?

✅ Зарэгістравацца самому ці ў складзе каманды з двух чалавек.
✅ Самастойна скласці маршрут у межах Беларусі.
✅ За 7 гадзін сфатаграфаваць як мага больш відаў птушак у натуральных умовах.

Для ўдзелу не абавязкова быць крутым фатографам і нават добра разбірацца ў птушках. Дастаткова, каб на фота было відаць прыкметы віду.

Для навічкоў, якія яшчэ не вельмі добра ведаюць птушак, фотабёрдынг – вельмі добрая нагода, каб на практыцы пазнаёміцца з новымі відамі. А вызначыць птушак лягчэй дома па фота, чым у палявых умовах. Пры гэтым можна карыстацца вызначальнікам птушак і дапамогай сяброў.

🏆 Прызёры 1-га, 2-га і 3-га месцаў атрымаюць дыпломы і ўзнагароды. Пераможцы ў дадатковых намінацыях атрымаюць па камплекту з трох размалёвак ад арнітолагаў і дыпломы.

Кошт удзелу:

▪️20 рублёў з чалавека
▪️10 рублёў для ўдзельнікаў Восеньскіх дзён назіранняў за птушкамі EuroBirdwatch-2024
▪️бясплатна для ўдзельнікаў “Дзікага клуба” і дзяцей да 18 гадоў.

Ну, што, цікава? Тады хутчэй чытай новыя Правілы чэмпіянату і рэгіструйся!

📷 Дзякуем за фота жоўтай пліскі Мацвею Ляткоўскаму.


Беларускія вялікія арляцы пачалі восеньскую міграцыю

🦅 Першай 20 верасня вырушыла самка вялікага арляца Элені, што гняздуецца ў Чарнобыльскай зоне.

Астатнія дарослыя арляцы з перадатчыкамі пакуль знаходзяцца на сваіх гнездавых дзялянках разам з маладымі птушкамі. Усяго на сёння засталося 15 птушак з перадатчыкамі, якія працуюць.

Вялікі арлец (большой подорлик) – птушка, якой пагражае глабальнае знікненне. У Беларусі гняздуецца ўсяго 120-160 яго пар – і гэта адна з найвялікшых папуляцый гэтага віду ў свеце.

Бяспечнага палёту і вельмі чакаем дадому вясной! 🙏

Дзякуем за інфармацыю Валеру Дамброўскаму.


Свабодныя рэкі – нашы абаронцы ад паводак

Чаму? Зараз патлумачым.

💦 Разлівы рэк – гэта натуральны і неабходны працэс у прыродзе. Але калі разводдзе адбываецца рэгулярна ў поймах (напрыклад, вясной, падчас раставання снегу), то паводка можа здарыцца калі заўгодна.

Пачашчэнне моцных паводак – адно з наступстваў змены клімату. Сумны прыклад – моцныя дажджы і паводкі ў Заходняй Еўропе на мінулым тыдні. На жаль, такія з’явы будуць здарацца ўсё часцей.

Моцныя паводкі забіваюць людзей і жывёл. Яны разбураюць інфраструктуру і рэзервуары з таксічнымі адходамі.

🌊 Дамбы, плаціны, выпростванне рэк – усё гэта павялічвае рызыку паводак. Дамбы ўздоўж рэк і польдэры змяншаюць пойму, якая магла б прыняць частку вады падчас паводкі, і высокая вада ідзе далей. Плаціны не заўсёды могуць стрымаць ваду і калі яны разбураюцца, уніз па плыні ідзе мініцунамі.

Прамая рака хутка скідае ўсю ваду ўніз па плыні, і часам вада затапляе гарады і вёскі.

💙 Свабодныя рэкі з іх поймамі, балотамі і старыцамі – гэта прыродныя пасткі для вады. У сваім натуральным стане яны дапамагаюць знізіць хуткасць і вышыню паводкавай хвалі і зменшыць разбуральныя наступствы.

Па звілістым рэчышчы вада цячэ марудней, а па роўным канале сплывае вельмі хутка. Поймы рэк з балотамі і старыцамі ўсмоктваюць і затрымліваюць ваду.

Чым шырэйшая пойма, тым больш вады яна можа ўтрымаць і лепш абараніць ад магчымай паводкі населеныя пункты.

📆 Сёння адзначаецца Сусветны дзень рэк. Якая беларуская рака твая любімая?

📷 На фота рака Нёман, яе пойма і старыцы, Гродзенская вобласць, архіў ТАА “Дзікая прырода”.

#дзікіярэкі #свабодныярэкі #freerivers #wildrivers


Дапамажы выбраць расліну 2025 года!

🌱 Грамадскае аб'яднанне “Батанічнае таварыства” праводзіць конкурс “Расліна 2025 года”. Кожны ахвочы можа прапанаваць расліну, якая стане сімвалам наступнага года.

Што трэба зрабіць:

✔️ выберы 1-3 назвы дзікарослых раслін, якія растуць у Беларусі;
✔️ напішы кароткае абгрунтаванне для кожнай расліны, чаму менавіта яна можа стаць сімвалам 2025 года.

Дасылай сваю прапанову да 10 кастрычніка 2024 года зручным табе спосабам:

🔹 праз гугл-форму https://forms.gle/1oQQ4tm1gNqH79359
🔹 на e-mail belbotob@yandex.by
🔹 Viber, WhatsApp, Telegram па нумары +375293276703

Пяты ўдзельнік, хто дашле сваю прапанову, атрымае спецыяльны прыз ад Батанічнага таварыства. 😉

Конкурс "Расліна года" праводзіцца ўжо другі раз. Сімвалам 2024 года стала казачна прыгожая расліна з Чырвонай кнігі сон-трава, адна з першых кветак, што распускаюцца вясной. Былі праведзены конкурсы дзіцячага малюнка сон-травы і відэаролікаў, а таксама выставы ў школах, прысвечаныя расліне 2024 года.

Калі ведаеш мала дзікіх раслін, пагартай даведнікі, напрыклад, наш атлас-вызначальнік кветкавых раслін Беларусі. Дарэчы, увесь прыбытак ад гэтай кнігі ідзе на ахову прыроды.


Які раён адзін з самых любімых у сваякоў нашага барсука Яся?

🦡 Там падчас сёлетніх экспедыцый мы праверылі каля 60 месцаў з чырванакніжнікамі ў Карэліцкім раёне – і амаль палова з іх барсучыныя.

Наш спецыяліст Юрый Квач сказаў, што нідзе такой шчыльнасці барсукоў не бачыў.

У раёне шмат яроў, якія акурат любяць барсукі. Яны робяць норы на схілах, і пры гэтым паблізу павінна быць вада.

🦉 Акрамя барсучых гарадкоў, у раёне пераданы пад ахову месцы з вераб’іным сычыкам, шэрым жураўлём, драчом, стронгай і рыбцом, сярод чырванакніжных раслін – з прыгожай і вельмі рэдкай для Беларусі кветкай валжанкай, баранцом звычайным, лілеяй кучаравай і пальчатакарэннікам майскім.

Ландшафт з ярамі цікавы і прыгожы, але ж складаны для абследавання. Тым больш там вельмі густыя зарасці, праз якія цяжка прабірацца, а хадзіць даводзілася і ў спёку.

З ахоўных месцаў амаль усе пацвердзілася. Непацверджаных усяго тры – тры барсучыныя і гняздо вялікага арляца.

🌿 А яшчэ знайшліся новыя месцы з чырванакніжнымі раслінамі – валжанкай і мядзведжай цыбуляй.

Хочаш падтрымаць нашыя #ДзікіяЭкспедыцыі? Выбірай свой спосаб зрабіць гэта па спасылцы! Набывай адзенне і торбы з бусламі, вызначальнік раслін, металічныя значкі, крутыя размалёўкі ад арнітолагаў, бутэлькі і кубкі з птушкамі – сабе ці ў падарунак блізкім.

Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову дзікай прыроды Беларусі. ❤️

📷 На фота Юрыя Квача барсучыныя норы ў Карэліцкім раёне, валжанка.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Чаму ў Еўропе загінулі тысячы ластавак?

На мінулым тыдні партнёрам BirdLife у Аўстрыі і Германіі паступіла шмат паведамленняў аб гібелі ластавак. Тысячы ластавак, у асноўным гарадскіх, шукалі месцы, каб схавацца ад дажджу і адпачыць. Галодныя, знясіленыя птушкі чародамі садзіліся на падаконнікі, балконы будынкаў, хаваліся пад дахамі. Мёртвымі птушкамі была ўслана зямля.

Прыродаахоўныя арганізацыі, прытулкі і валанцёры правялі вялікую працу, каб выратаваць частку ластавак, аднак шмат птушак не выжыла.

🌧️ Усё праз тое, што на мінулым тыдні ў Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Паўднёвых Германіі з Польшчай прайшлі працяглыя дажджы, якія прывялі нават да паводак. Па паведамленні нашай падпісчыцы з Чэхіі, арнітолага Святланы Вранавай, у горадзе Пардубіцы вялы дожджык пачаўся вечарам у сераду і ішоў без перапынку 66 гадзін да суботы, потым ішоў з невялікімі перапынкамі, а ў нядзелю 12 гадзін пайшоў моцны дождж. На поўначы краіны на 80% быў затоплены горад Крноў, больш за 10 тыс. чалавек былі эвакуіраваны.

🐦 Ластаўкі – пералётныя птушкі, якія ляцяць на зімоўку ў Афрыку. Яны ядуць выключна насякомых. У іх практычна няма тлушчавых запасаў, так як па дарозе яны амаль заўсёды могуць падхарчавацца. Такая стратэгія. Але праз незвычайна доўгія бесперапынныя дажджы птушкі нават страцілі магчымасць лятаць, так як не маглі знайсці насякомых.

Экстрэмальныя пагодныя ўмовы магчыма паўплывалі на многія віды насякомаедных птушак. Але людзі ўбачылі праблему толькі ў птушак, якія мігруюць чародамі і больш заўважныя.

За апошнія 20 гадоў папуляцыя гарадской ластаўкі ў Аўстрыі скарацілася ўдвая. Скарачаецца і колькасць вясковай ластаўкі. А як паўплывала цяперашняя катастрофа на папуляцыі ластавак, стане вядома на наступны год.

🌊🏚️У рэгіёне не абышлося без маштабных разбурэнняў і чалавечых ахвяр. Рэкі выйшлі з берагоў, вада пазатапляла склепы і першыя паверхі ў гарадах і вёсках, разбурыла дарогі і электрычныя лініі.

Вядома, паводкі былі і раней, але пацяпленне клімату прыводзіць да пачашчэння экстрэмальных пагодных з’яў. А што могуць зрабіць грамадзяне?

Вось некаторыя простыя крокі, якія можа зрабіць кожны з нас у абарону клімату:

🔹Адмовіцца ад аўтамабіля там, дзе гэта магчыма - хадзіць пешшу, ездзіць на веласіпедзе, грамадскім транспарце.
🔹Замест самалёту выбіраць цягнік.
🔹Скараціць колькасць харчовых адходаў.
🔹Есці менш мяса.
🔹Купляць толькі неабходныя рэчы і адзенне.
🔹Не выкідваць, а рамантаваць сапсаваныя ці зламаныя рэчы.
🔹Сартаваць смецце.

Фота ластавак з сайта BirdLife Österreich; відэа з паводкай у Пуркерсдорфе (Аўстрыя) карыстальніка first world news, TikTok.

#зменыклімату


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Збіраем заказы на мерч з белым буслом у падтрымку дзікай прыроды! Паспявай заказаць да канца тыдня.

🤩 Крутыя абноўкі для сябе ці ў падарунак, якія будуць радаваць вельмі доўга. Бо якасць і тканіны, і пашыву, і самога прынту - проста топ!

Мы ўжо надрукавалі першую партыю – глядзі, як класна атрымалася! Так класна, што мы вырашылі працягнуць збор заказаў яшчэ на тыдзень – такую прыгажосць трэба ў масы!

Выбірай патрэбную табе рэч з прыгожым бусліным прынтом. Твая пакупка – гэта ўклад у захаванне дзікай прыроды. Увесь прыбытак ідзе менавіта на гэта.

👕 Глядзі, што ў нас ёсць: белыя футболкі (дзіцячыя і дарослыя) са 100% бавоўны (хлопка), не прасвечваюць. Худзі і світшоты ў колеры шэры меланж, таксама з бавоўны, але з дадаткам паліэстэру, каб насіліся доўга.

🛍️ А яшчэ цалкам баваўняныя шоперы – лёгкі і шчыльны. Лёгкі шопер вытрымае 5 кг нагрузкі, а шчыльны – 10 кг.

На выбар ёсць тры варыянты прынтоў з буслікамі. Яны выглядаюць так, быццам былі на тканіне першапачаткова, без эфекту налепкі.
Цэны на мерч з буслом:

Футболка унісекс S-XXL – 75 рублёў.
Футболка унісекс 3XL-5XL – 85 рублёў.
Дзіцячая футболка (5XS-S) – 68 рублёў.
Світшот (S-XXL) – 145 рублёў.
Худзі (S-XXL) – 179 рублёў.
Шопер тонкі – 55 рублёў.
Шопер шчыльны – 65 рублёў.

Удзельнікам “Дзікага клуба” зніжкі.

Паглядзець табліцу памераў, выбраць прынт і заказаць мерч можна ў нас на сайце.

✔️ Заказы і аплаты прымаем да 22-га верасня ўключна, а 23-га аддаём у друк. Вырабы будуць гатовыя прыблізна ў канцы наступнага тыдня, і мы адразу разашлем іх заказчыкам.

Увесь прыбытак ад продажу ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Дзякуем усім за падтрымку! ❤️


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Не толькі крумкачовыя птушкі любяць паласавацца грэцкімі арэхамі 🐦

Але і крумкачовыя не драмалі 😅

Бачыш, як крумкачовыя птушкі праводзяцца з грэцкімі арэхамі? Здымі фота ці відэа і дасылай сваё назіранне ў Тэлеграм-чат, прысвечаны птушцы года @ptushkahoda



12 last posts shown.