Дыктатура ці не?
У сваім прошлым артыкуле я абвінаваціў Ціханоўскую, офіс, кабінет і КР у тым, што яны фактычна стварылі дыктатуру. Ціханоўская дала інтэрв’ю Deutsche Welle, дзе адказала на такія абвінавачванні. Я прачытаў і вырашыў пракаментаваць некаторыя моманты. Адразу выбачаюся за цытаты на расейкай мове, беларускай версіі артыкула няма.
1. На якой падставе ты кажаш ад імя беларусаў? Тэзіс, што ты лідарка - хлусня. На выбарах 2020 года людзі галасавалі не за цябе асабіста, а як за аб’яднанага кандыдата ад трох штабоў. Таму, калі і казаць, што ты лідар на падставе перамогі ў выбарах, то павінна быць 3 прадстаўніка ад трох кандыдатаў, а не адзін.
2. Ты не загадаеш нічога зрабіць не з-за таго, што ты не разводзіш дыктатуру, а проста ты наогул не можаш сама нічога зрабіць і прыняць рашэнне. Асабліва вострае рашэнне. Твой максімум - гэта “давайце ў чацвер белае апранаць”. На большае ты не здольная. Але гэта не значыць, што ты не зрабіла дыктатуру. Дыктатура - гэта абмежаванне магчымасцей іншым, манапольная канцэнтрацыя ўлады ў руках аднаго чалавека ці групы людзей. Вось ты і ліквідавала магчымасць іншым людзям хоць на штосьці ўплываць. А тое, што ты сама нічога не робіш і не заяўляеш, яшчэ раз сведчыць, што ты праект КДБ. Я падкрэслю, што я не ведаю, ці з'яўляецца сама Ціханоўская агентам КДБ, але прааналізаваўшы 4 гады яе працы з нулявым выхлапам, я маю ўсе падставы сцвярджаць, што Ціханоўская - гэта праект КДБ.
1. Ты прыняла дакумент, дзе напісана не проста лідар, а канкрэтна “ЛІДЭРКА ЦІХАНОЎСКАЯ”. Нават у лукашэнкаўскай канстытуцыі не напісана “прызідэнт лукашэнка”, а проста "прэзідэнт".
2. Калі заўтра на волю выйдзе ЦІханоўскі ці Бабарыка, ты перадасі ім свае лідарскія паўнамоцтвы? Не. Бо ты не рабіла ўніверсальныя структуры, ты ўсё рабіла канкрэтна пад сябе. “Лідарка Ціханоўская”, “офіс Ціханоўскай”. Ты казала, што робіш гэта за мужа, але калі ён выйдзе, ты і тваё асяроддзе нават блізка не падпусціць яго да ўлады, не кажучы ўжо пра тое, каб перадаць яму лідарства. Нават гэтым “пратаколе” не гаворыцца проста лідар, там усё круціцца вакол твайго імя. Прыбяры цябе, і трэба новы пратакол прымаць. У дэмакратычных краінах так законы не робяцца.
Таму гэта твая мэтанакіраваная палітыка: стварэння дыктатуры з нулявой эфектыўнасцю. Гэты пратакол канцэнтруе ўсю ўладу толькі вакол сябе, пры гэтым сістэма распрацоўкі і прыняцца рашэнняў не прадугледжвае магчымасці прыняць хоць штосьці стратэгічнае і небяспечнае для хунты. А калі нават і будзе распрацавана і прынята, то ты яго ўсё роўна не падпішаш.
Па КР вынік наступны:
Замест таго, каб зрабіць сістэму, якая была б эфектыўнай і устойлівай ад уплыву спецслужб, яны зрабілі цалкам наадварот. Таму як і ЦІханоўская, КР зараз з'яўляецца праектам КДБ.
Грамадзянская супольнасць павінна актыўна ўмешвацца ў пытанні палітыкі. У нас ёсць права і мы павінны іх рэалізоўваць. Калі мы будзем маўчаць і пасіўна чакаць, то не будзе ніякага шчаслівага канца для беларусаў і Беларусі.
P.S. Я разумею, што пасля гэтага артукула многія могуць вырашыць "яшчэ адзін параноік, вакол адны агенты". Але я гатовы на больш канкрэтных прыкладах разгарнуць тэму алентурнай дзейнасці расеі і Беларусі. А вось лічыць, што агентаў няма і КДБ не будзе рабіць актыўныя крокі - гэта бздура і хлусня.

Я говорю от лица беларусов. Я не развожу диктатуру. У нас нет такого: Тихановская сказала — все сделали. Потому что у нас власти как таковой — ее же нет. Я не прикажу никому ничего сделать. Люди идут добровольно, добровольно объединяются и работают вместе — потому что цель общая
1. На якой падставе ты кажаш ад імя беларусаў? Тэзіс, што ты лідарка - хлусня. На выбарах 2020 года людзі галасавалі не за цябе асабіста, а як за аб’яднанага кандыдата ад трох штабоў. Таму, калі і казаць, што ты лідар на падставе перамогі ў выбарах, то павінна быць 3 прадстаўніка ад трох кандыдатаў, а не адзін.
2. Ты не загадаеш нічога зрабіць не з-за таго, што ты не разводзіш дыктатуру, а проста ты наогул не можаш сама нічога зрабіць і прыняць рашэнне. Асабліва вострае рашэнне. Твой максімум - гэта “давайце ў чацвер белае апранаць”. На большае ты не здольная. Але гэта не значыць, што ты не зрабіла дыктатуру. Дыктатура - гэта абмежаванне магчымасцей іншым, манапольная канцэнтрацыя ўлады ў руках аднаго чалавека ці групы людзей. Вось ты і ліквідавала магчымасць іншым людзям хоць на штосьці ўплываць. А тое, што ты сама нічога не робіш і не заяўляеш, яшчэ раз сведчыць, што ты праект КДБ. Я падкрэслю, што я не ведаю, ці з'яўляецца сама Ціханоўская агентам КДБ, але прааналізаваўшы 4 гады яе працы з нулявым выхлапам, я маю ўсе падставы сцвярджаць, што Ціханоўская - гэта праект КДБ.
Никто не запрещает проявлять лидерство в данной ситуации. Я бы хотела, чтобы еще больше было таких лидеров, которые, возможно, работают на себя, но в то же время они работают на общую цель. Я не смотрю на людей как на конкурентов, потому что со мной не надо конкурировать, да и с людьми сейчас не надо ругаться — потому что могут быть разные мнения. У нас есть даже разные понимания, как можно достичь перемен в Беларуси, но все понимают конечную цель