Віцебская Вясна


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


У "экстрэмісцкі" спіс на сайце МУС унеслі імя і прозвішча палітвязня Валера Мефодзіенкі - прадпрымальніка з райцэнтра Сянно, асуджанага сёлета ўвосень за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" і фінансванне тэрыстычнай дзейнасці".

Ён прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 290-1 КК і частак 1 і 2 арт. 361-2 КК. Суд праходзіў у Віцебскім абласным судзе (суддзя Юрый Урбан) у закррытым рэжыме. 3 студзеня Вярхоўны суд разбіраў апеляцыйную скаргу па гэтай справе. У спісе "экстрэмістаў" на сайце ведамства пазначана, што асуджаны ўжо "адбывае пакаранне".

Валерый Мефодзіенка зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, яго спецыялізацыя - тэхнічнае абслугоўванне і рамонт вылічальнай тэхнікі.


«Экстрэмісцкімі» прызналі групы «Кобыляки. Расстреляны в Орше» у Facebook, "ВКонтакте" і "Одноклассниках".

Гэта групы, дзе выкладалася гісторыя даследаванняў сталінскіх рэпрэсій у рэгіёне. Матэрыялаў на іншыя тэмы там практычна няма. Назва, агульная для ўсіх, тлумачыцца проста: адно з месцаў пад Оршай, дзе ў гады сталінізму расстрэльвалі бязвінных савецкіх грамадзян, называецца Кабыляцкая гара. ➡️https://tinyurl.com/yey25swh

Групы «Кобыляки. Расстреляны в Орше» у розных сацсетках былі створаны яшчэ ў 2017-2018 гадах. У ліку ўдзельнікаў і падпісчыкаў – аматары і даследчыкі гісторыі, а таксама нашчадкі рэпрэсаваных з Оршы і іншых гарадоў.

Рашэнне прызнаць змест усіх трох груп «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прыняў 23 студзеня суд Оршы і Аршанскага раёна.


23 студзеня суд Оршы і Аршанскага раёна абвясціў «экстрэмісцкай» старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Іншыя рэсурсы гэтага праекта былі прызнаны «экстрэмісцкімі» раней, прычым некаторыя – неаднаразова.

Гэтым разам аршанскі суд прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі яшчэ і «візуальны матэрыял – выявы, лагатыпы, вадзяныя знакі з тэкстам "ORSHA.EU" на любых носьбітах, у тым ліку на фота, і ў друкаваных СМІ. ➡️ https://tinyurl.com/yey25swh

У той жа самы дзень, як было агучана судовае рашэнне, старонку медыяпраекта «Orsha.Eu» ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Летась у жніўні інтэрнэт-рэсурсы Orsha.eu прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Нагадаем, зараз сайт Orsha.eu часова не працуе па тэхнічных прычынах, але навіны Аршаншчыны па-ранейшаму можна чытаць у сацсетках праекта і ў Тэлеграм-канале.


10 лютага ў Віцебскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» будуць судзіць маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Аляксандра Францкевіча

Разам з Таццянай Францкевіч будуць судзіць яе сястру Наталлю Лабацэвіч, абедзьвюх абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК. Судовы працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.

Таццяна і Наталля – жыхаркі Наваполацка. Іх затрымалі 19 ліпеня 2024 года. Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.

Беларускія праваабаронцы таксама лічаць Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч палітычнымі зняволенымі.


❗️Аднавіла працу група "Навіны Віцебска" у Facebook.

"Група зноў працуе. Зараз навін будзе менш. Або яны будуць з'яўляцца не кожны дзень. Кантэнт застаецца ранейшым. Ніякай палітыкі. Толькі краязнаўства, гісторыя, культура Віцебска", - піша заснавальніца і адміністратарка групы Таццяна Матвеева.

Самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook (25,5 тыс. удзельнікаў) была часова "зачынена" 14 студзеня. Тады адміністратарка, не патумачыўшы прычын, напісала чытачам, што спыняе абнаўленні ў групе на месяц. Але зазначыла, што далейшыя перспектывы застаюцца няяснымі.

Паведамленне пра закрыццё групы было апублікавана на наступны дзень пасля таго, як перастаў адчыняцца сайт «Народныя Навіны Віцебска». Гэты інфармацыйны рэсурс быў заснаваны ў 2008 годзе, але сёлета 10 студзеня яго прызналі «экстрэмісцкай інфармацыйный прадукцыяй». Сайт і яго сацсеткі не працуюць і да сення.


«Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест Youtube-канала "Народны дэпутат" ❗️

Рашэнне пра гэта прыняў 17 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Раней ў Рэспубліканскі спіс экстрэміскіх матэрыяаў на сайце Міністэрства інфармацыі ўжо былі ўключаны Telegram-канал Vtb.nardep.online і старонка vtb.nardep.online у Instagram.

Праект «Народны дэпутат» - гэта адкрытая онлайн-пляцоўка, на якой абмяркоўваюцца дзейнасць (або бяздзейнасць) уладаў, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя праблемы Віцебска і Віцебскай вобласці


Віцебскі ўрач Аляксандр Рандарэнка прызнаны палітвязнем

➡️ https://tinyurl.com/3656rj2e

Пад увагу сілавікоў 38-гадовы Аляксандр Рандарэнка трапіў пасля таго, як яго з сябрам «развялі на шчырасць» у відэа-чаце «Размовы з Палычам». Сёлета ў красавіку Аляксандр і яго сябар Дзяніс Саўчанка спярша былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за «прапаганду нацызму» (ч. 1 арт. 19.10 КоАП). Саўчанка пасля «сутак» выйшаў на волю, Рандарэнка – не. З красавіка па чэрвень у судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйных справах яго судзілі мінімум 5 разоў.

Летась 23 снежня Віцебскім абласным судом Аляксандр Рандарэнка быў прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы (па ч.1 арт.130 КК, ) а таксама ў наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму (па ч.1 арт.130-1 КК). Па сукупнасці злачынстваў шляхам складання прызначаных пакаранняў ён асуджаны да пазбаўлення волі на 4 гады ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.


21 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска ра «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце судзілі Аляксандра Жыгунова. Справу разбірала суддзя Алеся Кот.

Гэтая суддзя ўжо судзіла віцябляніна па тым самым артыкуле 19 снежня мінулага года.

У Лепельскім судзе 21 студзеня разбіралі адміністрацыйную справу, распачатую па ч.2 арт.19.11 КаАП супраць Ганны Траян. Жанчына служыць у вайсковай частцы ў Заслонава, яна - «продолжатель военной династии. С 2016 года служит фельдшером в пушечном самоходно-артиллерийском дивизионе артиллерийской бригады», пісаў пра яе ў 2021 годзе Тэлеграм-канал Міністэрства абароны.


21 студзеня ў Чашніках зноў судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

❗️Гэта быў ужо пяты суд, калі жыхара Чашнікаў вінавацяць па палітычных адміністрацыйных справах. Судовы ціск распачаўся яшчэ ў снежні мінулага года:
6 снежня 2024 г. па ч. 2 арт. 19.11 КаАП мужчыну судзіла Ірына Кручыніна;
11 снежня 2024 г. па ч. 2 ст. 19.11 КаАП – яна ж ;
17 снежня 2024 г. справу па ч. 2 арт.19.11 КаАП разбірала суддзя А. С. Смирнова;
19 снежня 2024 г. ужо па ч. 1 арт. 24.23 КаАП мужчыну судзіла яна ж;
21 студзеня 2025 г. для разбору справы па ч. 2 арт.19.11 КаАП у судовым раскладзе было пазначана новае імя суддзі - М. В. Шырко.

Цягам апошніх месяцаў «экстрэмісцкімі» былі прызнаны старонкі Канстанціна Чарнова ў сацсетках, у тым ліку тройчы – яго акаўнт у ТікТок

Пра іншыя суды па палітычных «адміністратыўках, якія адбыліся 21 студзеня, гл. ніжэй


І яшчэ трохі крынжаціны.

Студэнты ВДУ ўнялі відэа з танцамі на віцебскай Плошчы Перамогі.

Прычым танчылі будучыя педагогі на мемарыяльнай частцы плошчы - там, дзе помнік "Тры штыкі" і "фантаны слёз".

Гэтыя кадры ўвайшлі ў відэаролік, які афіцыйныя СМІ назвалі "запрашэннем на выбары прэзідэнта".

А як жа наконт паважнага стаўлення да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якое даручана сфармаваць ідэалагічным службам? Як наконт пашаны памяці загінулых у той вайне?


Відэаканал дзяржаўнай газеты "Витебские вести" апублікаваў відэаролік з правакацыйнай назвай "Польша закрывает границу для беларусов". І дэманстрацыяй кукішаў

Гэта чарговы відэаопус віцебскага ідэолага Святаслава Міхайлава, у якім пра закрыццё мяжы для белрусаў з суседняй "нядружалюбнай" краінай няма ні слова. Але ёсць персанальныя абразы на адрас Святланы Ціханоўскай і кпіны над сітуацыяй з палітзняволеным журналістам Анджэем Пачобутам .

Вартым дапаўненнем дя свайго спіча ідэолаг палічыў дэманстрацыю кукіша, або прасцей - фігі. Праўда, не ўласнай , а ўрыўка з фільма "Особенности национальной охоты". Але гэта не менш яскрава сведчыць пра густы і маральныя ўстаноўкі чалавека, які выступае ад імя галоўнай дзяржаўнай газеты вобласці.🙃 ➡️ https://tinyurl.com/3rejvaa8


З невядомых прычын адбыўся збой на сайце orsha.eu -
Рэсурс перастаў адчыняцца нават праз vpn.


Рэдакцыя высвятляе прычыны здарэння і просіць чытачоў не хвалявацца: у любым выпадку праца медыяпраекта не спыніцца.

Пасля блакіроўкі сайта для чытачоў з Беларусі ў 2021 годзе галоўная парада рэдакцыі палягала ў тым, каб глядзець матырэялы праз сацыяльныя сеткі. Гэтую ж параду каманда orsha.eu паўтарае і цяпер 😊
і нагадвае адрасы:

Telegram - t.me/orshaeu
Instagram - / orsha_eu
Facebook - / orshaeu
YouTube - / orshaeu
VK - https://vk.com/orshaeu
VK - https://vk.com/orsha_eu
OK - https://ok.ru/orsha.eu
TikTok - / orsha.eu


Падчас выбарчай кампаніі жыхарам Віцебска пагражаюць пакараннямі па 14 артыкулах Крымінальнага Кодэкса і Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях❗️

Гэты пералік агучыў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Віцебскага аблвыканкама Максім Марчанка.
І паводле згаданых артыкулаў можна зрабіць выснову, чаго найбольш апасаецца міліцыя падчас галасавання на выбарах прэзідэнта. ➡️ https://tinyurl.com/3ks3r2wu

Самым першым нумарам у спісе верагодных правапарушэнняў і злачынстваў ідзе «непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўніка міліцыі» ( арт. 23. 4 КаАП).

Далей – арганізацыя і ўдзел у так званых «несанкцыянаваных мерапрыемствах» (арт. 24.23 КаАП, арт. 293 КК і арт. 342 КК). І – хуліганства, як самае простае, у чым могуць абвінаваціць міліцыянты ( 19.1 КаАП і арт. 339 КК).

Нібыта ўспомніўшы, што вядзецца пра электаральную кампанію, спадар Марчанка прыгадаў і некалькі артыкулаў «выбарчага» зместу, якія прадугледжваюць пакаранне. Гэта арт. 10.9 КаАП пра недапушчальнасць агітацыі за байкатаванне , перанос выбараў і гд, а таксама за пашкоджанне друкаваных матэрыялаў з інфармацыяй пра выбары. І арт. 22.10 КаАП – пра забарону развешвання і расклейвання такіх матэрыялаў у неналежных месцах, а таксама арт. 23.5 КаАП – пра адказнасць за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інармацыі, у тым ліку і датычных да выбараў. Стварэнне перашкодаў працы выбарчай камісіі таксама стане нагодай для пакарання ( па арт. 191 КК).

Прадстаўнік міліцыі грамадскай бяспекі нагадвае і пра прадугледжанае заканадаўствам пакаранне за незаконны збор, апрацоўку і захаванне персанальных дадзеных фізічнай асобы ( арт. 23.7 КаАП і арт. 2031 КК). І пра крымінальную адказнасць за паведамленне аб няіснай небяспецы ( арт. 340 КК). І ўрэшце Максім Марчанка называе грозны артыкул 310 КК, у якім прапісана пакаранне за блакіроўку транспартных камунікацый, якая пацягне за сабой вялікія страты.

Усе гэтыя артыкулы пералічаны ў віцебскай гарадской газеце «Витьбичи». Чытачам паведамляюць пра сур'ёзны кантроль іхных дзеянняў падчас «свята», якім ідэолагі, да і сам Аляксандр Лукашэнка, любяць называць выбары ў Беларусі.


"Толькі прыязжайце" ?

Падобна, віцебскія ўлады зусім не ўпэўнены, што на выбары ў наступную гядзелю народ "пойдзе, як на свята". І што ўвогуле пойдзе...

Віцебскі гарсавет прыняў рашэнне, каб зрабіць бясплатны праезд у грамадскім транспарце 26 студзеня - "чтобы избиратели, проживающие в отдалении от участков для голосования, к которым прикреплены, могли беспрепятственно добраться до них и реализовать свое конституционное право".

А як жа пачуццё грамадскага абавязку, пра якое мясцовым жыхарам ужо некалькі месяцаў нагадваюць у дзяржаўных СМІ? 😊 Не спадзеючыся на яго, у Віцебскай вобласці ўжо закупілі дадатковую колькасць скрыняў для галасавання па месцы жыхарства.


Навіны і падзеі тыдня, якія вы маглі прапусціць:

Навапалачан Таццяну Мішыну і Віктара Фёдарава ўключылі ў «экстрэмісцкі» пералік МУС

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўнеслі вядомы партал "Народныя Навіны Віцебска" і афіляваныя з ім старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

Зачынілася група «Навіны Віцебска» - самая шматлікая віцебская суполка ў Facebook

Тэлеканал АНТ 14 студзеня паказаў першую серыю “расследавання” пра супрацоўнікоў “Радыё Свабода”. Яе героем быў палітвязень, фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык.

Групу "Это Витебск, детка! [Типичный Витебск]" у "ВКонтакте" прызналі "экстрэмісцкай"

Са школьнікамі ў Глыбоцкім раёне гулялі «у выбары»

У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.


22 студзеня пакажуць фільм пра Аляксея Талая – ураджэнца Оршы і арганізатара фонду для падтрымкі жыхароў акупаванай часткі Украіны

Фільм, прагляд якога пройдзе па ўсёй Беларусі, называецца "Птица Феникс Алексея Талая". Паводле афіцыйных анонсаў, 26-хвілінная стужка «Беларусьфильм» прысвечана таму, як галоўны герой «несмотря на отсутствие обеих рук и ног, состоялся как профессионал, общественный деятель, прекрасный семьянин».

Сёння Аляксей Талай вядомы ак адданы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі і арганізатар паездак дзяцей з Данбаса ў Беларусь «на аздараўленне». Падчас такіх паездак для ўкраінскіх дзяцей ладзяцца ідэалагічныя мерапрыемствы, дзе ўслаўляецца Расея і яе вайскоўцы.

Перад прэм'ерай фільма, прымеркаванай да дня народзінаў галоўнага героя, менавіта пра гэтую дзейнасць Аляксея Талая будуць распавядаць школьнікам. ➡️ https://tinyurl.com/4r6ap779


На выбарах 26 студзеня ў Віцебскай вобласці будзе яшчэ больш скрыняў для галасавання па месцы жыхарства

У ЦВК з просьбай выдзеліць дадатковыя скрыні звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі.

Агульная колькасць дадатковых скрыняў не называецца, але яна немалая - гэта вынікае хаця б з пераліку раёнаў, дзе іх атрымаюць: у Аршанскім, Дубровенскім, Пастаўскім, Докшыцкім, Полацкім, Гарадоцкім, Верхнядзвінскім, Лепельскім і Сенненскім. Інакш кажучы, амаль у палове раёнаў вобласці ( у 9 з 21).

Няўжо менш як за год на Віцебшчыне настолькі павялічылася колькасць аддаленых вёсак, што на выбарах у лютым мінулага года скрыняў хапала, а цяпер рэзка спатрэбіліся дадатковыя❓➡️ https://tinyurl.com/zcdsk5zf


Forward from: Зеркало | Новости
На школьном уроке силовик запретил старшеклассникам «собираться большими компаниями» и выкрикивать «экстремистские лозунги».

«Угрожали СОП».

https://news.zerkalo.io/life/88684.html?tg=4

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.


Уладзімір Пярцоў выступіў паред моладдзю «з пратэстным патэнцыялам» ➡️ https://tinyurl.com/yuxxcwr7

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта правёў сустрэчу ў ВДТУ. Падчас размовы са студэнтамі і выкладчыкамі «тэхналожкі» ён гаварыў пра неабходнасць працы з моладдзю напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, бо моладзь мае «пратэстны патэнцыял». І калі маладых людзей належным чынам ідэалагічна не «апрацаваць», то гэта, маўляў, зробяць апаненты ўлады.


У пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключылі палітвязня Паўла Кулажанку - ураджэнца Віцебска.

Павел Аляксандравіч Кулажанка — былы баец АМАПа, які стаў добраахвотнікам ва Украіне.

Судовы працэс над ім праходзіў у Мінскім гарадскім судзе завочна.

23 снежня 2024 г. суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў яму 24 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф памерам 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў) .

Паўла Кулажанку прызналі вінаватым па 6-ці артыкулах Крымінальнага кодэкса:
-"акт тэрарызму, здзейснены арганізаванай групай" (ч. 3 арт. 289),
-"садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4),
-"стварэнне і кіраванне тэраррыстычнай арганізацыяй" (ч. 1 арт. 290-4),
- "арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі" (ч. 1 і ч. 2 арт. 290-5)
- "змова з мэтай захопу ўлады" (ч. 1 арт. 357)
- "незаконныя дзеянні ў адносінах да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" (ч. 2 арт. 295-3).

20 last posts shown.