‼️У магілёўскай калоніі № 15 памёр палітзняволены з Камянца Дзмітрый Шлетгаўэр
Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.
Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за "шпіянаж" (арт.358 КК) і так званае "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт.361-4 КК).
❗️Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.
Дзмітрый нарадзіўся ў расійскім Слаўгарадзе, мае расейскае грамадзянства. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.