«Каманда праваабаронцаў мары, нашыя супергероі Marvel!», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы, прысвечанай праваабаронцам «Вясны»
Сённяшняя праграма Дзён у Бруселі пачалася з адкрыцця выставы «Нязломныя», прысвечанай зняволеным праваабаронцам «Вясны». Беларуская лідарка ў прамове падкрэсліла іх неверагодную мужнасць і значнасць гэтай выставы як сімвала змагання за свабоду.

«Сёння ў Еўрапейскім парламенце мы адкрылі выставу пра сапраўдных барацьбітоў за волю, пяцярыхадважных
беларусаў: Алеся Бяляцкага, Андрэя Чапюка, Уладзіміра Лабковіча, Марфу Рабкову і Валянціна Стэфановіча.
Уявіце, сапраўдная каманда праваабаронцаў мары! На чале з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і заснавальнікам «Вясны» Алесем Бяляцкім! Нашыя супергероі Marvel. Доўгія гады яны нястомна працавалі ў інтарэсах беларускіх палітвязняў і, як гэта часта бывае пры дыктатуры, самі сталі палітвязнямі.
І ўсё ж нашыя праваабаронцы – простыя людзі, а не звышлюдзі. Ім вельмі цяжка ў турме, бо рэжым навесіў на іх цэтлік «тэрарыстаў». У іх абмежаваныя магчымасці камунікавання з іншымі зняволенымі. Яны не могуць атрымліваць пасылкі і лісты, не могуць купляць патрэбныя рэчы. І іх прысудзілі да вельмі працяглых тэрмінаў зняволення, ад 6 да амаль 15 гадоў!
Сёння тыя, хто знаходзяцца за кратамі, не могуць казаць за сябе. Давайце будзем іх галасамі».