Posts filter


Вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён

Кашуля з ільнянога кужэльнага палатна. Манішка ўпрыгожана вышытым арнаментам з назвай «цыганская пазуха». Знізу нагавіцы з кужэльнага палатна. Выкрайка нагавіц складаецца з двух кліноў і кліна, які ўшываўся на крэславіне і злучаў два іншых, даўжынёй ніжэй за калена на дзве пядзі. Адзене падперазалі вытканым на ніту поясам з махрамі на канцах. На нагах скураныя боты з драўлянымі падэшвамі, прыбітымі цвікамі. Боты зроблены мясцовымі майстрамі.


Беларускае народнае адзенне, 1981 г.
Раманюк Міхась

Базавае выданне для знаёмства з традыцыйным беларускім строем. Ілюстрацыйны матэрыял альбома складаюць фотаздымкі, зробленыя аўтарам у час экспедыцый 1967-1980 гг. Асобныя фотаздымкі ўзяты з фондаў дзяржаўных архіваў, музеяў і бібліятэк.

Адсканаваны варыянт альбома шукайце тут

654 2 11 2 49

Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Падзея!

Беларускую выцінанку ўключылі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

1k 4 24 1 90

Гóрсэт - мясцовая назва гарсэту ў ваколіцах Дамачава Брэсцкай вобласці.

Пашыты з тканіны мануфактурнага вырабу, усе канструктыўныя лініі і баска з пялёсткаў упрыгожаныя тасьмой і фігурнай машыннай вышыўкай. У дадзеным выпадку гарсэт на шнуроўцы, але былі яшчэ і з гузікамі.

Калекцыя Дамачаўскай школы.


Лекцыя! 28/11/2024, 19:00

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Народнае адзенне поўначы Беларусі – вельмі цікавая і досыць загадкавая тэма. Па шэрагу гісторыка-культурных абставін яно дайшло да нас у значна меншай ступені за адзенне іншых рэгіёнаў нашай краіны.

Музей запрашае на аўтарскую лекцыю Ганны Сілівончык “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”. На лекцыі будзе магчымасць убачыць пэўныя матэрыялы, прааналізаваць іх і сфарміраваць цэльнае бачанне адносна найбольш архаічнага адзення гэтага краю.

Без запісу.
Квіткі: 8р.
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.

894 0 14 2 29









Дамачаўскі строй ❤️

Арэал яго бытавання ахопліваў
тэрыторыю ўздож ракі Заходні Буг. У Беларусі эпіцентрамі зʼяўляліся вёскі Рудня,
Черск, Ляплёўка і мястэчка Дамачава. Дадзены комплекс мае працяг свайго бытавання за межамі Беларусі – раёны Пабужжа ў Польшчы і паўночна-заходнім раёне Валынскай вобласці Украіны. Адпаведна мае іншыя назвы.

Строй з музейнай калекцыі Дамачаўскай школы 🤝

661 2 12 2 67

Паспейце наведаць!

На выставе можна будзе пазнаёміцца з традыцыйнымі строямі Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў, ручнікамі, посцілкамі, фатаграфіямі, прадметамі побыту і дэкаратыйна-прыкладнога мастацтва.

Выстава будзе працаваць да 12 студзеня 2025 г.
г. Брэст, вул. Героеў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 В (Мастацкі музей).

933 1 10 2 24

Фартушок, Маларыцкі раён.

Аднаполкавы, геаметрычны арнамент, вышыты крыжыкам, аздоблены карункамі.

Захоўваецца ў музеі Дамачаўскай школы.


Пахавальны ручнік з вёскі Харужанцы Ваўкавыскага раёна

Падчас Восеньскі Дзядоў захацелася пагутарыць пра рэч, якая суправаджала памерлых – пахавальны ручнік.

Раней кожная гаспадыня мела такі ручнік, ён адрозніваўся аздабленнем, а таксама даўжынёй. Пахавальныя ручнікі ткаліся гаспадынямі, як казалі, “на смерць”, часам перадаваліся ад бабулі. На такіх ручніках апускалі труну ў магілу.

Пасля пахавання, у залежнасці ад мясцовых традыцый, ручнік разрывалі і раздавалі ўсім прысутным. Гэтыя кавалкі маглі выкарыстоўваць у народнай медыцыне. Больш пашыраны варыянт, калі дадзеным ручніком перавязвалі крыж.

Фотаздымкі пахавальнага ручніка мы пабачылі ў Доме Рамёстваў мястэчка Рось, што на Ваўкавышчыне. Ён належыў Скаскевіч Праскоўі, 1916 г.н., якая жыла ў вёсцы Харужанцы.

Вельмі раім наведаць Дом Рамёстваў у Росі. Там сапраўды ёсць на што паглядзець, што паслухаць і з кім пазнаёміцца!



14 last posts shown.