Аголеныя сцэны раптоўна ўзнікаюць падчас сямейных кінапраглядаў — што рабіць?
Пытанне чытачкі:
Адказ Васіля Проня:
У наш час у фільмаў часцей за ўсё ёсць узроставы рэйтынг. Калі там пазначана 18+, то дакладна лепш не глядзець такі фільм разам з дзецьмі. Фільмы з рэйтынгам 12+ ці 10+ звычайна, прымаючы да ўвагі псіхалагічны ўзрост, можна глядзець і малодшым дзецям сумесна з бацькамі.
Такім чынам, нярэдка падобную сітуацыю можна прадбачыць і прадухіліць загадзя. Калі ўсё ж такі яна адбылася, то дзяцей хутчэй можа траўмаваць ці ўразіць надта бурная рэакцыя бацькоў, чым сам факт пікантных сцен. Найчасцей у фільмах (калі гэта не порна) усё ж існуе цэнзура, і, напэўна, не будзе зусім падрабязных сцэн, звязаных з сексам.
Таму, калі дзеянні дарослых больш актыўныя за сцэну ў кіно, такія рэакцыі дакладна будуць выглядаць перабольшана.
Што яшчэ дазваляе ацаніць узровень адэкватнасці рэакцый — гэта ўзрост дзіцяці і дамінантныя культурныя каштоўнасці ў сям’і.
Так, калі дзіця 14-16 гадоў бачыць, як людзі на экране цалуюцца, то тэрміновае ратаванне сітуацыі наўрад патрэбнае: ён/яна ўжо не раз, хутчэй за ўсё, бачылі гэта ў жыцці.
Калі 6-8 гадоў, і на экране паказваюць сцэну з сексам — імаверна, трэба ў нейкай ступені абмежаваць прагляд гэтай сцэны. Але лепш гэта зрабіць не пафасна-эмацыйна, а больш роўна, каб не атрымаць адваротны эффект.
Каштоўнасці сем’яў таксама могуць адрознівацца: некаторыя маюць больш кансерватыўныя погляды, хтосьці — больш ліберальныя. Тым не менш, рэакцыя бацькоў не мусіць быць мацнейшай за магчымую пагрозу. Бо нават калі дарослыя ў сям’і прытрымліваюцца кансерватыўных каштоўнасцяў, перабольшаная рэакцыя можа толькі справакаваць падвышаны інтарэс да «забароненага плода».
Калі вы таксама жадаеце разабраць сваю сітуацыю з псіхолагам і педагогам Васілём Пронем, пішыце сюды: @tlumachme_bot.
🙌 TLUMACH
Пытанне чытачкі:
Падкажыце, з якога ўзросту прымальна дазваляць дзецям глядзець фільмы разам з бацькамі, калі ў гэтых фільмах праскокваюць пікантныя сцэны з распранутымі людзьмі (і дарослыя пра гэта не ведаюць загадзя)? Мае бацькі ў такія моманты выганялі мяне з пакоя або выключалі ТВ, але я думаю, што так рабіць — перабор. Але як рэагаваць у такім выпадку?