Права кожнага народа на сваю родную мову
🥳 16 лістапада 1898 - нарадзіўся Вінцэнт Гадлеўскі (в. Шурычы, Свіслацкі р-н) - беларускі нацыянальны, палітычны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, публіцыст. Сталёвы нонканфарміст, які быў невыгодны любой уладзе: і саветам, і палякам, і немцам.
Сярод фундаментальных правоў народаў В. Гадлеўскі выдзеліў права кожнага народа на сваю родную мову. Не выпадкова, казаў ён, усе вядомыя ў гісторыі заваёўнікі, дэспатычныя імперыі імкнуліся любымі сродкамі падавіць родную мову заваёванага народа, каб пазбавіць яго гістарычнай памяці і асіміліраваць рэпрэсіўнымі або псеўдадэмакратычнымі метадамі.
📰 Чытайце артыкул - КСЁНДЗ ВIНЦЭНТ ГАДЛЕУСКI: ФIЛАСОФСКАЕ АБГРУНТАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ IДЭI
Дзейнічаў для беларускай справы ўжо ў 1917 годзе ў складзе Беларускага нацыянальнага камітэту і падчас Усебеларускага з'езду. Таксама ўваходзіў у склад Рады БНР. У міжваенны час яго лёс звязаўся з БХД і Беларускім каталіцкім выдавецтвам у Вільні. У час вайны быў прызначаны галоўным школьным інспектарам пры генеральным камісарыяце Беларусі ды кіраваў працай над падрыхтоўкай праграм навучання для беларускіх пачатковых школ, адначасова быў сябрам Цэнтралі Беларускай народнай Самапомачы. Правіў службу ў Чырвоным касцёле ў Менску. Неўзабаве Гадлеўскі пачаў крытыкаваць нямецкую палітыку ў дачыненні да беларусаў, за што быў арыштаваны ў снежні 1942 года, а пазгней закатаваны нацыстамі.
🚀 З допісу @historyja
⏸Глядзіце ў Легендзе з Барысам Балтэ - Беларускі Бандера - кс.Вінцэнт Гадлеўскі
@supermova #мова #гонар #годнасьць #шурычы