Гарбата vs Чай
Па-першае, слова "гарбата" этымалагічна апісвае ўласна напой кітайскага паходжаньня: herba 'трава' + thea 'Thea sinensis'. Усе спробы прыпісаць слову "гарбата" іншае значэньне — 'тып напою', 'напой зь зёлак', проціпаставіць яго слову "чай" ідуць згары й пярэчаць рэальнаму ўжываньню.
Па-другое, слова "гарбата" ўжываецца ў беларускай мове нашых клясыкаў — Ф. Багушэвіча, Ядвігн Ш., Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, З. Бядуля, М. Лынькоў, Я. Нёманскі, Я. Маўр, К. Чорны і інш. у фальклёры — уласна ў значэньні напой з 'Thea sinensis'. У тым ліку ў творах школьнай праграмы. Цікавы сказ у Зарэцкага: "Пілі гарбату. Ахрэм чамусь сам наліваў ёй — дзіўна ... І гарбата нясмачная — пахне зельлем нейкім.
————————————————————————
Мовазнаўца Юрась Бушлякоў "Жывая мова".
Гарбата як напой мае за сабою блізу трохтысячагадовую гісторыю. Пачалося ўсё ў Кітаі. Зь вечназялёных гарбатных дрэваў зьбіралі верхавінкі лісткоў. Лісткі пасьля апрацоўвалі, а тады настойвалі на іх напой – гарбату. Здавён ведалі, што гарбата танізуе. Ужывалі яе ўсё часьцей, і так ператварылася ў нярэдкіх народаў піцьцё гарбаты ў рытуал.
У Беларусі яе пілі зь сямнаццатага стагодзьдзя. Ішла да нас гарбата як з Эўропы, так і праз Расею з Азіі. Таму й прыжыліся адначасна ў нашай мове два назовы – гарбата й чай. Першы зь іх – паходжаньнем з Галяндыі. Адтуль якраз шырыўся па Эўропе ўсходні напой.
У слове гарбата дзьве часткі: лацінскі назоў расьліны “гэрба”, ды частка “та”, якая ад “тэ”, паўднёва-кітайскага назову гарбаты. А вось з паўночна-кітайскага “ча” вядзе свае вытокі другі, а для каго й першы наш назоў – чай.
У першай траціне дваццатага стагодзьдзя ў маладой беларускай літаратурнай мове культывавалі ў асноўным гарбату. У купалавай “Паўлінцы,” да прыкладу, пьюць ўсё гарбату, ня чай. Максім Гарэцкі, між іншым, нават упікаў ў дваццатых гадох Міхасю Лынькову, што той піша ў сваіх творах “чай” замест літаратурнага “гарбата”. Пасьля, праўда, арыянтыры зьмяніліся, і чай ледзь не напоўніцу выцясніў гарбату.
У Беларусі чаявалі, ведалі пра дасягненьні савецкага чаяводзтва, але ймкнуліся пры гэтым набыць усё ж імпартаванага чаю, які ў продажы называўся індыйскім або цэйлёнскім. Калі-нікалі можна было нат' зайсьці ў “Чайную”. З эканамічных і сацыяльных прычынаў чай там быў далёка не наймацнейшым напоем.
Пад канец стагодзьдзя поруч чаю ў Беларусі зноў аджыла гарбата. Выбар паболеў, ды й смакі цяпер на розныя густы. Праўда, няма ўжо а ні “Чайных,” а ні “Гарбатняў”.
На адной гарбаце, як ведама, далёка не заедзеш. Як кажуць ў нас, “што кажух – то ня вата, што капуста – то не гарбата”.
📷 Pan Litoŭski — Гарбата vs Чай
@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё