Свабода перакананьняў і свабода выяўленьня.
🥳 20 чэрвеня 1939 — нарадзіўся Валер Раеўскі (Менск), беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Прафэсар Беларускае акадэміі мастацтваў.
🌟 Прапанаваў тэатру новы стыль, заснаваны на філязофіі свабоды — свабоды перакананьняў і свабоды выяўленьня. Яркая і паэтычная тэатральная мова, разьняволеная форма, вострая праблематыка пастаноўкаў В. Раеўскага спалучаліся з высокім клясычным стылем тэатру. На стыку акадэмізму і экспэрымэнту нарадзілася непаўторнасьць Купалаўскага тэатру, яго своеасаблівасьць і адметнасьць.
© Я бачыў усе ягоныя спэктаклі на сцэне тэатру імя Янкі Купалы і з поўнай адказнасьцю магу сьцьвярджаць, што гэта найбуйнейшы рэжысэр другой паловы дваццатага стагодзьдзя ў Беларусі. Нават калі б ён паставіў толькі адзін спэктакль «Трыбунал», ён навечна застаўся б у гісторыі беларускага тэатру. А яшчэ былі такія шэдэўры, як «Што той салдат, што гэты» паводле Брэхта, «Пагарэльцы» Макаёнка, «Радавыя» Дударава. ... Ніхто ў гісторыі беларускага тэатру так шмат ня ставіў беларускай драматургіі, як Валеры Раеўскі. Гэта і Дудараў, і Матукоўскі, і Макаёнак, і Васіль Быкаў. Адзін зь першых спэктакляў Валерыя Раеўскага — «Апошні шанец» Васіля Быкава — таксама вялікі факт гісторыі беларускага тэатру. Увогуле Раеўскі мог паставіць нашмат, нашмат болей унікальнай драматургіі, але яму не давалі. Валеры Раеўскі быў, так бы мовіць, мяккім дысыдэнтам у тэатральным мастацтве. Ён заўсёды лічыў, што тэатар і творца заўсёды павінны быць у апазыцыі да ўлады. І ён рабіў гэта ў сваіх спэктаклях — кожны ягоны спэктакль нёс у сабе крытычнае стаўленьне да ўлады. Тады гэта называлі, так бы мовіць, «кукішам у кішэні». Але ўва ўсіх спэктаклях была крытыка ўлады і камуністычнай рэальнасьці ў большай ці меншай ступені. І гэта вельмі важна і істотна. Я, да прыкладу, узгадваю нашыя зь ім гутаркі пра «Рычарда ІІІ» Шэксьпіра, што ён хацеў паставіць. Божухна, як жа сёньня, ва ўмовах лукашэнкаўскай Беларусі «Рычард ІІІ» прагучаў бы! Бо ў ім паказаная ўнікальная прэпарацыя любога таталітарызму і аўтарытарнага кіраўніка-дыктатара. Усё жыцьцё яго тапталі за дысыдэнцтва — ён быў мяккім дысыдэнтам у мастацтве. - Вячаслаў Ракіцкі
❗️ Ён быў апазыцыянер. Ён змагаўся. Змагаўся за гонар, за праўду, за справядлівасьць ва ўсіх сваіх спэктаклях. Гэта я маю права сказаць, бо быў заняты амаль ва ўсіх яго спэктаклях. Найлепшыя мае ролі — у яго спэктаклях. Ён быў шчырым, заставаўся шчырым у працы і будзе такім назаўсёды ў маёй душы і маім сэрцы. - Генадзь Гарбук
🔗 Чытайце больш у артыкуле - Раеўскі быў мяккім дысыдэнтам у мастацтве
Свабоду не стрымаць, свабоду не спыніць,
Свабоду не забраць і не забараніць.
Свабуду не скарыць, яна вагнём гарыць,
Як сонечнае кола зіхціць, зіхціць згары.
🎵 Крамбамбуля - Свабоду не стрымаць
#мова #supermova #гонар #годна #героі #менск