У адным з апошніх інтэрв'ю нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, распавяла пра тое, як ёй у адной вельмі старой мячэці гід распавёў пра «паніку незапоўненай прасторы». Я думаю многія нават не заўважылі гэты тэрмін, а між іншым з'ява сапраўды незвычайная.
Упершыню ідэю выказаў, відаць, Арыстоцель, калі спрачаючыся з магчымасцю існавання вакууму, заявіў, што «прырода не церпіць пустаты». Але выявілася, што не церпіць пустаты і чалавечая натура.
Італьянскі гісторык мастацтва Марыа Прац, звярнуў увагу на празмерную перагружанасць інтэр'ераў віктарыянскай эпохі дробнымі прадметамі і дэталямі, якое нярэдка стварала адчуванне візуальнага хаосу.
Гэтую з'яву ён назваў horror vacui — страх пустой прасторы.
І калі пачаць прыкладаць гэты тэрмін да розных эпох і культур, то выяўляецца, што horror vacui пануе амаль над любым традыцыйным візуальным мастацтвам, скульптурай і архітэктурай. На сценах егіпецкіх храмаў, у рымскім інтэр'ерах, у раманскіх мазаіках, у ісламскім мастацтве, у персідскіх дыванах, у гатычных манускрыптых і разьбе па каменю, у архітэктуры храмаў Паўднёвай і Усходняй Азіі, у жывапісе рэнесансу і барока, у эклектыцы, мадэрне, ар-дэко! Паўсюль мы адчуваем імкненне мастакоў запоўніць кожны сантыметр прасторы чымсьці.
Сапраўдная рэвалюцыя адбылася ў пачатку XX стагоддзя, калі авангард адмовіўся ад упрыгажальніцтва, аддаўшы перавагу чыстым формам. Перажыўшы перыяд рэакцыі ў сярэдзіне стагоддзя, мастацтва вярнулася да мінімалізму мадэрнізму. Можа быць чалавецтва ўпершыню пераступіла праз сябе і свой страх пустаты.
Але пераступіць не значыць перамагчы. Мы пастаянна бачым спробы заляпіць усё арнаментам, купіць шпалеры ў вялікія кветкі, зрабіць на дачы карнізы, пілястры і нават вежку. А што калі не horror vacui нашыя «бабушатнікі»? У тыповай мадэрнісцкай скрыні жалезабетонных сцен хаваюцца пакоі, застаўленыя сервантамі з хрусталём і масай кніг, на падлозе, сценах, канапе і крэсла - рознакаляровыя дываны, вялікая мудрагелістая люстра, карункавыя дарожкі на століках, статуэткі з мясцовага фарфоравага завода на паліцах.
Уласна таму мы, відаць, так любім гістарычную архітэктуру, а ўсе гэтыя штукі са шкла і бетону не заўважаем. Яны служаць толькі абрамленнем, прымусовым падкрэсліваннем чагосьці каштоўнага. Вам хочацца быць бліжэй да карціны Босха, якая вісіць на велізарнай пустой сцяне музея, каб у полі вашага зроку заставаўся толькі яе перапоўнены дэталямі хаос. І тое ж самае працуе з гістарычнай архітэктурай у сучасным абрамленні.
Прычыны гэтага псіхалагічнага эфекта да канца не зразумелыя, можа быць на нас уплываюць эвалюцыйныя штукі: на адкрытым полі нашыя продкі станавіліся ўразлівымі, а ў лясной мітусні галін, лісця, імхоў і грыбоў наадварот абароненымі.
#лікбез