sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Магчымасці працягваць займацца беларускай культурай. Telegram-канал мае extreme-статус на тэрыторыі Беларусі.
Платформа: sekktor.online | https://taplink.cc/sekktor.online
Анонсы @sekktor_admin
Кам'юніці @sekktor_chat
Забусціць https://t.me/sekktor?boost

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


💃💲🎭 Конкурс, рэзідэнцыя і грант для творцаў у перфарматыўных мастацтвах

1️⃣ Адбор сола-прац на міжнародны #конкурс сучаснага танца — Solo Dance Contest 2025 у #Польшча

▫️ Для каго: прафесійныя #танцоры/-кі, #харэографы/-кі.
▫️ Калі: 22-25 верасня 2025 (падчас 17-га Gdańsk Dance Festival).

Сола павінна быць працягласцю 5-20 хвілін з прэм’ерай пасля 1 студзеня 2024. Фіналісты конкурсу атрымліваюць запрашэнне на выступленне ў #Гданьск.
Прапануецца:
- Прызавы фонд 5 500 EUR
- Прэмія гледачоў 500 EUR
- Кампенсацыя праезду (да 180 EUR для замежных удзельнікаў/-ц і да 90 EUR для ўдзельнікаў/-ц з Польшчы)
- Пражыванне падчас конкурсу.

Ддл: 31 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Творча-даследчая рэзідэнцыя па выканальніцкім мастацтве — Workspacebrussels 2026 у #Бельгія

▫️ Калі: рэзідэнцыі ў студзені–ліпені 2026 (вынікі – чэрвень 2025).
⏳ Набліжаецца другі ддл прыёма заявак: 1 красавіка.
🔗 Даведацца больш


3️⃣ Праграма фінансавання для #сцэнічных_мастацтваў — The Democracy Cycle 2025 у #ЗША

▫️ Для каго: тэатральныя #рэжысёры/-кі, #перформеры/-кі, #драматургі/-ні, #музыкі і #творцы, якія працуюць з сацыяльна-палітычнымі тэмамі.

Праекты павінны асэнсоўваць дэмакратыю, супольнасць, сацыяльную справядлівасць.
Прапануецца:
- 60 000 USD на развіццё праекта (30 000 USD – #грант на стварэнне, 30 000 USD – на даследаванні, чыткі, майстар-класы і развіццё праекта)
- Ментарская падтрымка і рэсурсы для рэалізацыі праекта
- Доступ да партнёрскай сеткі PAC NYC для выступленняў і далейшага прасоўвання.

Ддл: 1 красавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


Прадстаўніцтва на нацыянальным адраджэнні Кабінета стварае базу арганізацый, якім можна пералічваць 1,2% ці 1,5% падатку ў краінах Балтыі і #Польшча

«Калі вы займаецеся культурай, адукацыяй, медыя або грамадскай дзейнасцю, гэта можа стаць добрым і дадатковым інструментам фінансавай падтрымкі вашай арганізацыі. Беларуская супольнасць хоча дапамагаць сваім – і гэта рэальны спосаб атрымаць такую дапамогу. Магчыма, вам здаецца, што гэта не працуе, але ўжо шмат арганізацый паспяхова карыстаюцца гэтым механізмам.

1,2% ці 1,5% – гэта не асобны падатак, а грошы, якія людзі ўсё роўна плацяць, толькі яны могуць самі выбраць, куды іх накіраваць. Для вас гэта магчымасць атрымаць дадатковыя рэсурсы на важныя праекты, а для людзей – спосаб падтрымаць тое, што ім блізка.

Мы плануем выкарыстаць гэтыя дадзеныя для стварэння публікацыі і распаўсюджвання інфармацыі пра магчымасць накіравання 1,2%-1,5% падатку на падтрымку арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі, культуры, медыя і сацыяльных праектаў у гэтым годзе і актуалізацыю ў наступныя гады».


🔗 Каб трапіць у спіс арганізацый, якія могуць атрымліваць такую падтрымку, запоўніце заяўку.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


👨‍💻 Дзве вакансіі ад ARSIF і Goethe-Institut

1️⃣ SMM-менеджар/-ка для культурніцкай ініцыятывы Artistic Research and Social Innovation Foundation

▫️ Фармат: гнуткі графік, выдаленая праца.

Artistic Research and Social Innovation Foundation https://www.instagram.com/_arsif_/ займаецца правядзеннем мастацкіх лабараторый і падтрымкай творцаў.
Абавязкі:
- Распрацоўваць кантэнт-план і ствараць кантэнт, пісаць жывыя тэксты
- Працаваць з аўдыторыяй і збіраць супольнасць мастакоў/-чак.
Прапануецца: ганарар па дамоўленасці.

📩 Падаць заяўку: напісаць @tycpyk з аповедам пра сябе, прыкладамі работ і пажаданым ганарарам.


2️⃣ Каардынатар/-ка праекта для Беларусі ў рамках EU4Culture-II — #вакансія на поўную занятасць ад Goethe-Institut Georgien у #Грузія

▫️ Для каго: спецыялісты/-кі ў сферы культуры, кіравання праектамі і міжнароднага супрацоўніцтва з магістарскай ступенню ў галіне кіравання мастацтвам або сумежнай сферы; маюць 4+ гады досведу ў рэалізацыі праектаў, у тым ліку фінансаваных ЕС.
▫️ Калі: красавік 2025 – сакавік 2027 (з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два гады).
▫️ Лакацыя: пераважна ў Грузіі, магчымы дыстанцыйны фармат (акрамя Беларусі).

Праект EU4Culture-II накіраваны на падтрымку беларускіх прадстаўнікоў/-ц грамадзянскай супольнасці ў сферы культуры і крэатыўных індустрый.
Абавязкі:
- Каардынацыя і рэалізацыя праектных актыўнасцяў
- Cупрацоўніцтва з камандай рэгіянальнага праекта, фінансавымі і камунікацыйнымі аддзеламі, а таксама іншымі каардынатар(-к)амі краін
- Фасілітацыя нетворкінгу і абмену ведамі паміж бенефіцыярамі, падтрымка іх інтэграцыі ў рэгіянальныя і міжнародныя культурныя сеткі.
- Развіццё і рэалізацыя нацыянальнай камунікацыйнай стратэгіі для павышэння бачнасці праекта
- Удзел у ацэнцы рызык і распрацоўцы механізмаў іх змякчэння
- Падтрымка грантавых працэсаў і кантроль фінансавых працэсаў.

Ддл: 25 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


👩‍🎤 Падборка актуальных праграм для жанчын-лідарак, актывістак і прафесіяналак

🔣 Next Generation Women Leaders (NGWL) Europe — праграма для жанчын-лідарак ад McKinsey

▫️ Для каго: студэнткі бакалаўрыята, магістратуры, PhD або MBA (з заканчэннем навучання не пазней за 2026) АБО спецыялісткі з досведам працы да 8 гадоў, якія жывуць у/маюць моцныя сувязі з Еўропай.
▫️ Калі: 15-17 мая 2025 (анлайн) + афлайн сустрэчы ў чэрвені.

Прапануецца:
- Ментарства і нетворкінг з эксперт(-к)амі McKinsey і паспяховымі жанчынамі-лідаракамі
- Падрыхтоўка да сумоўя ў McKinsey (па жаданні).

Q&A сесіі: 7 сакавіка | 18 сакавіка.

Ддл: 26 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


🔣 Mama Cash Resilience Fund — доўгатэрміновае фінансаванне для фемінісцкіх ініцыятыў

▫️ Для каго: самакіраваныя фемінісцкія арганізацыі і ініцыятывы, якія абараняюць правы жанчын, дзяўчат, транс- і інтэрсэкс-людзей у Амерыцы, Карыбскім рэгіёне, Еўропе, Цэнтральнай і Паўночнай Азіі.

Прапануецца:
- #грант ад 5 000 да 50 000 EUR у год (сярэдні памер — 35 000 EUR)
- Гнуткае фінансаванне для ўстойлівага развіцця і росту — магчымасць фінансавання да 10 гадоў.

Ддл: 31 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


🔣 FemMentored 5.0 — ментарская #праграма для жанчын у грамадскім сектары і сацыяльных ініцыятывах

▫️ Для каго: жанчыны, якія працуюць або валанцёраць у сферы сацыяльных пераменаў, у #НДА, фондах, кансалтынгу або карпарацыях з сацыяльнай місіяй
▫️ Калі:❗️ хутка адкрыецца рэгістрацыя на наступны набор.

Прапануецца:
- Індывідуальнае ментарства (1:1) на працягу 3 месяцаў і групавыя сустрэчы
- Карысныя інструменты і рэсурсы для прафесійнага развіцця.

🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


👯‍♀️🎪 Дзве праграмы для цыркавых і сцэнічных артыстаў/-к

1️⃣ CircusNext Platform 2026 — #конкурс_праектаў на праграму падтрымкі сучаснага цырку

▫️ Для каго: індывідуальныя #творцы і калектывы, якія працуюць у сферы сучаснага цырку.
▫️ Фармат: шматступеневая праграма адбору.

Тэматыка і напрамкі: новыя падыходы да цыркавых тэхнік, даследаванне новых сцэнічных формаў, пераасэнсаванне руху і драматургіі ў цырку і эксперыментальныя/міждысцыплінарныя праекты.
Прапануецца:
- 3000 EUR для фіналістаў/-к і 5000 EUR для пераможцаў (у дадатак).
- Рэзідэнцыі і творчыя лабараторыі з вядомымі цыркавымі і сцэнічнымі аўтар(-к)амі, ментарская падтрымка
- Доступ да еўрапейскай сеткі партнёраў і фестываляў для будучага прасоўвання і супрацоўніцтва
- Сеткаванне з прафесіяналамі і магчымасць выступаў у межах “CircusNext Revelations”.

Ддл: 31 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ BOUNCE — ментарская #праграма прафесійнага развіцця ад Circostrada у #Францыя

▫️ Для каго: прафесіяналы/-кі сучаснага цырку і вулічных мастацтваў з вопытам ад 4 да 10 гадоў, якія хочуць развіць свае праекты і атрымаць дадатковыя веды ў сферы сцэнічных мастацтваў.
▫️ Калі: травень 2025 - чэрвень 2026.
▫️ Фармат: ментарская праграма і серыя сустрэч.

Прапануецца:
- Поўнае пакрыццё расходаў на ўдзел у Circostrada General Meeting і мерапрыемствах FRESH (праезд, пражыванне, выплаты)
- 16-гадзінная ментарская праграма з удзелам экспертаў/-к Circostrada
- Афлайн- і анлайн-варкшопы на тэму працоўных умоў і этыкі ў сцэнічных мастацтвах
- Магчымасць далучыцца да SPARK Participatory Research Lab па пытаннях справядлівых працоўных умоў у сцэнічных мастацтвах.

Ддл: 3 красавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


Дзве лекцыі: падтрымка палітзняволеных жанчын і будучыня культуры ў эпоху ШІ

1️⃣ Aфлайн-лекцыі і #нетворкінг у #Варшава ў падтрымку палітзняволеных жанчын ад ініцыятывы "Палітвязынкі" і ABBA

▫️ Калі: 8 сакавіка, 14:00 - 19:00.
▫️ Дзе: Connect Wine&Coffe, Chmielna 98.

Праграма:
- 15:00 - 15:45. "Жанчыны такія эмацыйныя?" - Эліна Хіляль, гештальт-тэрапеўтка.
- 15:45 - 16:30. "Дзяўчынкі — гуманітарыі, хлопчыкі — тэхнары?" — Марына Мянтусава супраць стэрэатыпаў аб жанчынах у тэхналогіях.
- 16:30 - 17:15. "Жанчынам не месца ў палітыцы?" — Вікторыя Прывалава (мастачка, рэжысёрка, каардынатарка ФАС). Гумар — як акт супраціву супраць дыктатуры.
- 17:15 - 18:00. "Жанчынам не месца ў бізнэсе?" — Марына Гірын, віцэ-прэзідэнтка ABBA.
- 18:00 - 19:00. "Жанчына-жанчыне вораг?" — Кацярына Раецкая, Анастасія Карасёва, Марына Мянтусава зладзяць public talk і адкажуць на ананімныя пытанні пра жаночае сяброўства і падтрымку.
- 19:00. Віно, размовы, падтрымка.

🎟 Квіткі: данат ад 50 злотых у падтрымку палітзняволеных жанчын (месцы абмежаваныя).
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Анлайн-#лекцыя "Парадыгмальны зрух у культуры і штучным інтэлекце" ад Culture Makes

▫️ Калі: 10 сакавіка, 18:00 (Вільнюс) | 19.00 (Мінск).

Лектары разгледзяць, як культура і мастацтва змяняюцца пад уздзеяннем тэхналогій і як адбываецца іх вытворчасць, распаўсюд і спажыванне. Асаблівая ўвага будзе нададзена штучнаму інтэлекту як фактару новага глабальнага зруху ў сферы культуры.

▫️ Лектары:
- Джэфры Тэйлар — прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, эксперт у галіне арт-рынку, аўтар кнігі "Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва".
- Глеб Дзіваў — мастак і візіянер, які працуе з тэхналогіямі штучнага інтэлекту. Міністр тэхналогій і інавацый Ужупіса.
🔗 Зарэгістравацца

***
Збіраем
лекцыі на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


👨‍🎨👩‍💻✍️ Рэзідэнцыя, стыпендыя і культурны абмен — тры магчымасці

1️⃣ La Becque Principal Residency Programme 2026 — #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

▫️ Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі і #даследчыкі/-цы розных дысцыплін, якія працуюць на скрыжаванні сучаснага мастацтва, перадавых тэхналогій і экалагічных даследаванняў.
▫️ Калі: тры месяцы ў 2026 (люты–снежань) + перыяд студзень-сакавік 2027.

Тэмы: сувязь прыроды, тэхналогій і экалогіі, канцэпцыі антрапацэну, дэкаланізацыя прыроды, мастацкае асэнсаванне навакольнага свету.
Прапануецца:
- Штомесячная стыпендыя 1500 CHF (~1600 EUR), пры ўдзеле калектыву – да 2500 CHF (~2625 EUR) на групу
- Кампенсацыя дарогі, жыллё, прастора для працы, доступ да студый (гуказапіс, 3D-друк, дрэваапрацоўка, кераміка)
- Дадатковыя 1000 CHF (~1050 EUR) у месяц на дзіцячы догляд (пры неабходнасці).

Ддл: 18 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


2️⃣ Стыпендыі для культурных журналістаў/-к ад Румынскага інстытута культуры (частка cеткі EUNIC, пра якую распавядалі ў гэтым пасце), #Румынія

▫️ Для каго: #журналісты/-кі, #даследчыкі/-цы, дакументалісты/-кі і #фатографы/-кі, якія пішуць пра культуру і хочуць працаваць з румынскім кантэкстам.
▫️ Калі: 1 месяц (травень - лістапад 2025).

Прапануецца:
- #cтыпендыя 2500 EUR на жыццёвыя і працоўныя выдаткі
- Магчымасць правесці глыбокае даследаванне культурных працэсаў у Румыніі
- Падтрымка ад ICR у арганізацыі сустрэч і доступ да экспертаў у абранай галіне.

Ддл: 19 сакавіка.
🔗 Даведацца больш


3️⃣ Shaping Crossroads: Peer-to-peer Exchange for African & European Artists — #праграма ў #Германія і Танзанія

▫️ Для каго: прадстаўнікі/-цы арганізацый, ініцыятыў або калектываў, якія працуюць у сферы мастацтва, культурнай вытворчасці або культурнай палітыкі ў Афрыцы ці Еўропе і займаюцца пытаннямі культурнай мабільнасці.
▫️ Фармат: анлайн-варкшопы і афлайн-сустрэча.

Гэтая праграма – частка ініцыятывы DECONFINING, якая падтрымліваецца ЕС і накіравана на развіццё мастацкага і культурнага супрацоўніцтва паміж Афрыкай і Еўропай.
3 модулі:
- 9–10 ліпеня 2025 – анлайн-варкшоп
- 17–18 верасня 2025 – анлайн-варкшоп
- Пачатак лістапада 2025 – афлайн-сустрэча ў Nafasi Art Space, Дар-эс-Салам, Танзанія.

Прапануецца:
- Пакрыццё выдаткаў на дарогу, пражыванне і штодзённыя выдаткі
- Ганарар за напісанне справаздачы аб вопыце ўдзелу
- Магчымасць наладзіць партнёрства і ўзаемадзеянне паміж мастацкімі арганізацыямі Афрыкі і Еўропы.

Ддл: 21 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


🛸 Сёння наша #станцыяІнстытутКультуры знаходзіцца ў Варшаве і, больш за тое, ахоплівае адразу больш за 100 кропак на мапе гэтага і некаторых іншых гарадоў у #Польшча. Мы кажам пра MAL – Miejsca Aktywności lokalnej, альбо т. зв. Прасторы лакальнай актыўнасці. Яны могуць быць цікавыя для культдзейнасці тым беларускім творцам, якія аселі ў польскай сталіцы ці, напрыклад, Любліне. Альбо… вы маглі не ведаць, што да гэтага тыпу ўстановаў (з пункту гледжання гарадской культпалітыкі) адносіцца пэўная з вашых партнёрскіх пляцовак :)

ℹ️ MAL’і – гэта даволі розныя тыпы месцаў, якія напоўніцу рэалізуюць ідэю адкрытасці для мясцовай супольнасці. Яны дапамагаюць жыхарам рэалізаваць свае ідэі, займацца старымі і новымі хобі, наладжваць добрасуседскія стасункі і проста цікава бавіць вольны час у бліжэйшым да дому асяроддзі. MAL’і вельмі зацікаўленыя ў тым, каб удзельнічаць у міжпакаленневай, міжкультурнай і інклюзіўнай дзейнасці.

Для тых, хто працуе ў культуры, творчасці і актывізме, асабліва экалагічным, MAL’і могуць стаць пляцоўкамі, а таксама добрымі кропкамі ўваходу ў больш шырокую сетку ўстановаў культуры. Дэталі гартайце ў картках!

А можа, вы маеце досвед супрацы з канкрэтным MAL’ем? Падзяліцеся ім у каментарах да паста альбо @sekktor_chat!

🔗 Знайсці бліжэйшы MAL у Варшаве.
📬 Скантактавацца з імі можна праз кантакты на іх старонках альбо на гарадскім шэрынг-партале Spółdzielnia.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


🔬 Падтрымка беларускіх навукоўцаў у крызісных сітуацыях — прыём заявак на ўдзел у праграме SCIENCE AT RISK Emergency Office

▫️ Для каго: беларускія #навукоўцы, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах, даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах.

Прапануецца:
1️⃣ Фінансавая дапамога – аднаразовая падтрымка для тых, хто застаюцца ў Беларусі без магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з’ехалі ў апошнія 6 месяцаў ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі і не атрымлівалі падтрымку ад Science at Risk раней.
Ддл: да 10 снежня 2025 або да вычарпання сродкаў.

2️⃣ Анлайн-курс ангельскай мовы (B1+) накіраваны на развіццё навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі.
⏳❤️‍🔥 Ддл: 9 сакавіка або да набору груп.

🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


💶 CBSS Project Support Facility 2025 — #грант для праектаў у краінах Балтыйскага мора

▫️ Для каго: партнёрскія праекты мінімум трох краін-ўдзельніц CBSS — нацыянальныя, рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады; #НДА, грамадскія ініцыятывы, даследчыя і іншыя арганізацыі.

Ключавыя напрамкі падтрымкі:
- Бяспека і ўстойлівасць
- Рэгіянальная ідэнтычнасць і #культура
- Устойлівае развіццё і #экалогія.

Прапануецца:
- Cуфінансаванне да 65 000 EUR на адзін праект.

Ддл: 31 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.


🔤 “Супольнасць NEXT: ад супольнасці да арганізаванасці – крокі да ўстойлівасці” — анлайн-#курс ад Нацыі Лідэраў

▫️ Для каго: лідараў/-к супольнасцей, актывістаў/-к, тых, хто хоча стварыць або развіць сваю супольнасць
▫️ Калі: з 10 сакавіка, 6 тыдняў.
▫️ Фармат: відэалекцыі, дадатковыя матэрыялы, вэбінары штосераду ў 20:00 (па Мінску).

Праграма:
- Як знаходзіць аднадумцаў і далучаць іх да супольнасці
- Як фарміраваць каштоўнасці, місію і культуру супольнасці
- Як эфектыўна кіраваць і ацэньваць развіццё супольнасці
- Як падтрымліваць давер і ўзаемападтрымку, вырашаць канфлікты.

Ддл: 9 сакавіка.
🔗 Даведацца больш

***
Збіраем
курсы на sekktor.online.
Расказваем, як даслаць свае абвесткі, вось
тут.

***
📬 Калі вы за межамі Беларусі — Telegram:
@sekktor+@sekktor_chat.
🤞Бяспечныя медыя: sekktor.online | Instagram | Facebook.



12 last posts shown.