Праект «Рокаш»


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Тое, чаго вы яшчэ не бачылі
📢Цікавыя факты, артыкулы і фотаздымкі.
🍷Таямніцы гісторыі Беларусі і суседзяў
Для сувязі- @RokashBot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Forward from: Праект «Рокаш»
15 верасня 1942 года нямецкімі карнікамі была спалена вёска Вяда(сёння Івацэвіцкі раён) .
Паселішча вядома яшчэ з XV стагоддзя і, па ўспамінах, жыхары захоўвалі самыбытныя звычаі. Хутчэй за ўсё, гэта было абумоўлена геаграфічным становішчам: знаходжанне на беразе Бабровіцкага возера пасярод балотаў і гушчараў.
Калі паглядзець на даваенную мапу, то можна ўбачыць, што вуліца ўпіралася акурат у возера. Можна толькі ўявіць, які непаўторны краявід адкрываўся з канца Вяды.
Таксама 15 верасня зграя шакалаў у рамках аперацыі "Балотная ліхаманка" знішчыла вёску Тупічыцы, што ляжала прыкладна ў 500 метрах.
На месцы Вядаў у 1965 годзе быў усталяваны памятны знак.

Але немцы пакаяліся. У адрозненні ад некаторых.


Мірныя перамовы ў Рызе, 1920 год.


Такім чынам, ва ўмовах адсутнасці ў народа дзяржаўнасці і вышэйшых навучальных устаноў на сваёй мове, свядомасць і патрыятызм праігрываюць сацыяльнаму дабрабыту.


Дысідэнт Пятро Грыгарэнка пра сваю працу ў габрэйскай школе на Данбасе ў 1920-х:
Первая школа запомнилась только беседами с мамами еврейских учеников. Не знаю кто и для чего придумал создать в Сталине еврейскую трудовую семилетнюю школу. Но политруку эта школа далась. Все мамы бросились доказывать что ее Изя, Гриша, Роза и т. д. еврейского языка не знают и учиться в такой школе не могут. Всех таких мам направляли ко мне. А я, согласно полученных мной указаний, пытался доказать этим мамам, что язык можно выучить, что вообще важно евреям возродить свою культуру и т. д. в том же духе.

Сбить меня было невозможно пока разговор велся в такой плоскости. Но вот однажды, вместо мамы, явился папа и перевел дело совсем в другую плоскость. Он спросил, а где его Изя будет учиться после окончания еврейской школы? И я скис. Так и не найдя ответа на этот вопрос я закончил свою временную работу.


Літоўская міжваенная паштоўка з фантастычнымі межамі.


Forward from: Праект «Рокаш»
1 верасня 1917 года мяцежны генерал Карнілаў разам са сваімі афіцэрамі быў арыштаваны ўрадам Керынскага.
11 верасня пасля допыту ён быў пераведзены ў турму Быхава, якая размяшчалася ў будынку кляштара.
27 верасня на этап у наш слаўны горад быў дастаўлены арыштаваны Дзянікін.

19 лістапада генерал Духонін вызваліў вязняў. Хаваючыся ад бальшавікоў, Карнілаў з Дзянікіным перабраліся на Дон


Forward from: Праект «Рокаш»
30 жніўня 1579 года Полацк быў вызвалены войскам Стэфана Баторыя пасля 16 гадовай маскоўскай акупацыі.

За доўгія 16 год палеткі ўжо паспелі зарасці дрэвамі і вызвольнаму войску было складана прабівацца скрозь гушчары. І вось ваяры падышлі да гораду, ішоў дождж, маскавіты апантана абараняюцца і не аддаюць горад.

Разумеючы, што мур павінен быць разбураны ў любым выпадку, Стэфан Баторый абвясціў, што той, хто здолее падпаліць мур у дождж, будзе набілітаваны ў шляхціча і атрымае герб.
Сярод дзясятка смельчакоў вылучыўся львоўскі майстар-меднік:ён нёс кацёл з жарам. Падпал кутняй вежы справакаваў пажар на сцены.
Баторы стрымаў слова і надаў герою прозвішча Палацінскі і герб у выглядзе працятай стралою рукі з паходняй.

Па матэрыялах Уладзіміра Арлова


Лі́дскія куфры́ — вырабы народных майстроў г. Ліды Гродзенскай вобласці і навакольных вёсак. Промысел пашыраны ў XIX — першай паловы XX ст.

Вылучаюцца стрыманым графічна-выразным, рытмічна строгім паліхромным арнаментам аздобы, дэкаратыўнай прапілоўкай ножак. Найбольш размалёўвалі века і пярэднюю сценку, бакавыя аздаблялі сціплымі паскамі-абводкамі вуглоў і ручак. Малюнак клеявымі і алейнымі (пераважна чырвонай, жоўтай, белай, чорнай) фарбамі наносілі штампам з сырой бульбіны, рэпы, радзей малявалі ад рукі ці выкарыстоўвалі папяровыя трафарэты. Арнаментальныя кампазіцыі складаліся з прамых ці хвалістых паскаў-ланцужкоў, кругоў розных памераў, якія ўтваралі маляўнічыя разеткі, кветак валошкі і рамонку, зорак, лістоў і інш. Узорыстыя ланцужкі арнаменту размяшчаліся каля паскаў акоўкі, якая абводзілася чорнай фарбай (калі акоўкі не было, яе імітавалі фарбамі). У наш час промысел заняпаў.

Крыніца: беларуская энцыклапедыя.


«Ретраншемент былъ нами оставлен. Поляки опять заняли его, исправили и вооружили другими пушками».


Падчас паўстання Касцюшкі Вільня мела стратэгічную значнасць як сталіца.
19-20 ліпеня 1794 года пачаўся штурм Вільні войскам Кнорынга, Бенінгсэна і Ланскога. Бой ішоў некалькі гадзін. Маскавіты адцяснілі шляхецкае войска з умацаванняў у горад. Пра далейшыя падзеі пакінуў успаміны Адам Міцкевіч:
«Пасля паўстання Ясінскага, калі літоўскія войскі адступалі пад Варшаву, маскалі набліжаліся да пакінутай Вільні. Генерал Дэеў* на чале штаба ўязджаў праз Вострую браму. Вуліцы былі пустыя, жыхары пазамыкаліся ў дамах. Адзін мешчанін, заўважыўшы гармату, пакінутую ў завулку і набітую карцеччу, накіраваў яе на браму і выстраліў. Гэты адзін стрэл выратаваў тады Вільню: генерал Дэеў з некалькімі афіцэрамі загінуў, а рэшта, баючыся засады, адступіла ад горада».
Пасля адступлення і адмовы літвінаў ад перамоў Кнорынг загадаў падвесці гарматы на вышыні і бамбардаваць горад да начы. Пасля другой няўдалай атакі маскавіты адступілі да мястэчка Нямеж.

*камандваў Тамбоўскім пехотным палком




Выдатнік гарадзенскай музычнай школы Саша Трусаў і ягоная любімая песня. 1950 год.
Газета "Гродзенская праўда".


Forward from: Ля крыжа
Крыж ля парку Грэкавай, Менск.
За фота шчыра дзякуй падпісанту.

Вы таксама можаце адправіць сваю знаходку, нaпісаўшы ў @ROKASHBOT


Вёска Дубна, Мастоўскі раён — радзіма Пятра Крачэўскага.


7 жніўня 1879 года ў сям’і вясковага дзяка нарадзіўся Пётр Антонавіч Крачэўскі — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч. З 19 лютага 1918 года ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, з красавіка народны сакратар фінансаў, у траўні — народны сакратар гандлю і прамысловасці. 24 красавіка 1918 года ўзначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату, такім чынам, Крачэўскі арганізаваў гандаль паміж Беларуссю і Украінай з дазволу немцаў, якія выдзелілі вагоны. БССР прынцыпова не прызнаваў, зрабіў унёсак у жыццё беларускай эміграцыі ў Еўропе: Крачэўскі дамогся ад урада Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, адзін са стваральнікаў Беларускага загранічнага архіва ў Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».
Аўтар гістарычных і літаратурных эсэ, артыкулаў і вершаў.


Помнік у Менску і магіла ў Таліне.


У 2022 годзе эстонскія актывісты знеслі помнік Рамашкіну ля былога піянер-лагера ў Вяэна-Йыэссу.


8 студзеня 1954 года экіпаж самалёта Лі-2 выконваў рэйс №365 Менск-Талін-Ленінград. Пасля ўзлёту са сталіцы Эстоніі бортмеханік, ураджэнец вёскі Марчанкі Віцебскай вобласці, Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін скончыў раздаваць прэсу пасажырам, у гэты момант мужчына з валізкай і ў авіятарскай форме без пагонаў і жанчына, што сядзела з ім побач, дасталі пісталеты…
Камандзір самалёта Гаранін успамінаў:
"вярнуўся Цімафей, а за ім, не даўшы зачыніць дзвер, у кабіну ўваёшоў нехта падобны на авіятара. Праваруч ад яго з’яўляецца жанчына, таксама з пісталетам. Сумневаў больш няма – гэта ворагі. Мы чакаем, а дыверсант узяў пісатлет у жанчыны. Саўдзельніца дастала шнур і пачала завязваць рукі радзісту. Рамашкін кідаецца наперад, жанчына ад удару падае, а мужчына адскокнуў і стрэліў з абодвух пісталетаў. Агульнымі намаганнямі мы павалілі дыверсанта на падлогу. Прызямляемся на тым жа полі, з якога ўзляцелі, перадаем дыверсантаў супрацоўнікам МГБ".
Насамрэч, такіх "дыверсантаў" пасля амністыі Берыі было, як кажуць, хоць дарма аддавай. Краіна патанула ў тэроры памілаваных крымінальнікаў.
Не гледзячы на намаганні медыкаў, Рамашкін сканаў, ён атрымаў 4 кулі. Пахаваны з Таліне на вайсковых могілках. Уганараваны чына Героя СССР пасмяротна, у 1965 годзе ля аэрапорта Менск-1 з’явіўся помінк Рамашкіну, усталяваны манумент і на радзіме героя.
Астатнія члены экіпажа ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга.


2 жніўня 1833 года ў Горадні быў павешаны Міхал Валовіч, кіраўнік паўстання на Слонімшчыне, што адбылося пад лозунгамі надзялення сялянаў зямлёй, увядзення канстытуцыі, роўнасці палітычных правоў.
Цела Валовіча таемна закапалі ў закінутым вапнавым кар’еры.

На фота: найстарэйшы вапнавы (крэйдавы) кар’ер Горадні.

2 žniŭnia 1833 hodu ŭ Horadni byŭ paviešany Michał Vałovič, kiraŭnik paŭstańnia na Słonimščynie, što adbyłosia pad lozunhami nadzialeńnia sialanaŭ ziamloj, uviadzieńnia kanstytucyi, roŭnaści palityčnych pravoŭ.Cieła Vałoviča tajemna zakapali ŭ zakinutym vapnavym karjery.
Na fota: najstarejšy vapnavy (krejdavy) karjer Horadni.



20 last posts shown.