Вельмі часта можна сустрэць меркаванне, што выпадкі сексуальнага гвалту ў Касцёле з боку святароў з’яўляюцца вынікам цэлібату ў лацінскім абрадзе. Аднак досвед, у тым ліку іншых канфесіяў, паказвае, што гэта прынамсі не галоўная прычына, калі і ўвогуле прычына такога гвалту.
І вось 11 лістапада сталася вядома, што кіраўнік Царквы Англіі, арцыбіскуп Кентэрберыйскі Джастын Ўэлбі сышоў у адстаўку пасля абвінавачванняў у бяздзеянні ў справе сексуалізаванага гвалту над дзецьмі з боку звязанага з англіканскім касцёлам юрыста. Юрыст натуральна, як і ў цэлым англіканскія святары, не меў ніякага абавязку цэлібату, але сексуальны гвалт над дзецьмі ўчыняў. Пра ранейшыя выпадкі гэтага сярод англіканаў Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Канады і Новай Зеландыі можна прачытаць, напрыклад, тут.
Таксама масавыя выпадкі сексуальнага гвалту над дзецьмі расследаваліся сярод Сведак Еговы, баптыстаў, мармонаў, юдэяў і іншых. Не пазбавілася гэтага і Расейская праваслаўная царква.
Ну й вядома, не толькі рэлігійныя арганізацыі сутыкаюцца з педафіліяй. Вельмі шмат выпадкаў педафілаў вядома са школаў, медычных і спартовых установаў, дзіцячых дамоў і сем’яў. І нідзе там не было прымусовага цэлібату.
Абвінавачванні цэлібату ў сексуальным гвалце - гэта спроба знайсці лёгкае развязанне складанай праблемы. А развязваць яе трэба перадусім праз прафілактыку выяўлення ненармальных схільнасцяў у людзей, якія хочуць працаваць з дзецьмі ў межах любой установы ці інстытуту, і праз пакаранне - ад інстытуцыйнага да крымінальнага - тых, хто пакрывае факты сексуальнага гвалту. Не кажучы ўжо пра пакаранне, і вельмі сур'ёзнае, саміх педафілаў.