Радыё Марыя Беларусь


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Religion


Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


Макс быў вельмі таленавтым чалавекам, здольным да навук. У 24 гады ён ужо атрымаў ступень доктара багаслоўя і мог заняцца навуковай дзейнасцю, але абраў шлях практычнага служэння Богу і людзям. Ён служыў на парафіі, але пад час першай сустветнай вайны быў палявым святаром і менавіта пасля гэтага стаў радыкальным пацыфістам - свядомым праціўнікам вайны. Пазней яго барацьба за мір неаднаразова прыводзіла яго ў засценкі гестапа. Пра лёс і дарогу да Бога благаславёнага Макса Юзафа Мецгера расказвае кс. Віталій Дабраловіч.

https://radiomaria.by/audyyateka/108-katekhezy/daroga-da-boga/2400-daroga-da-boga-blagaslavjony-maks-yuzef-metsger


У кастрычніку 2024 г. у Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная ролі Мітрапаліта Кіеўскага Язэпа Руцкага ў рэалізацыі рашэнняў Трыдэнцкага Сабора. Кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў пазнаёміў удзельнікаў форуму з вынікамі даследаванняў па генеалогіі, сям’і і дзяцінстве Мітрапаліта Руцкага. Прапануем слухачам Радыё Марыя паслухаць даклад беларускага гісторыка, які ў Рыме прагучаў па-ангельску, а мы маем магчымасць паслухаць на беларускай мове.
https://youtu.be/cQQolDib1wA?feature=shared




Кастрычніцкі нумар часопіса "Ave Maria" багаты на юбілейныя даты, звязаныя з імёнамі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, біскупа Андрэя Зноскі, Кардынала Казіміра Свёнтка.
У сувязі з 800-годдзем стыгматаў святога Францішка Асізскага, цэнтральным стрыжнем праз кастрычніцкі нумар часопіса праходзіць тэма стыгматаў. Вершы паэткі Дануты Бічэль – гэта нібы лірычны духоўны дотык да стыгматаў Францішка Асізскага і да напоўненага цудамі жыцця гэтага святога. У перадачы маем унікальную магчымасць пачуць гісторыі стварэння вершаў, а таксама самі творы ў аўтарскім выкананні.
https://radiomaria.by/news/111-chasopis-ave-maria/2398-chasopis-ave-maria-kastrychnik-2024


Юзаф Аламано быў пляменнікам блаславёнага Юзафа Кафасо. Пэўны час яго сталым спаведнікам быў сам Дон Боска, але юнак абраў шлях дыяцэзіяльнага святарства. "Аламано быў узорам таго, якім павінен быць сапраўдны святар", - так казалі пра яго сучаснікі. Якім ён быў? Як кіраваў рэкалекцыйным домам? Чаму займаўся справай беатыфікацыі блаславёнага Юзафа Кафасо? Расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/108-katekhezy/daroga-da-boga/2395-daroga-da-boga-svyaty-yuzaf-alamaro


Што паглядзень у вёсцы Новы Свержань? Парэшткі старой сінагогі і габрэйскія могілкі, Велічны касцёл Св. Пятра і Св. Паўла XVI ст., хрысціянскія могілкі і стары млын, неверагодна прыгожыя краявіды, якія дыхаюць гісторыяй. А якой гісторыяй, пра тое расказвае Уладзімір Цвірка.
https://youtu.be/32njpSJDjz0?feature=shared


Прапануем паслухаць размову з кампазітарам і паэтам Уладзімірам Мірончыкам, а таксама арганныя творы са зборніка "Лагойскі сшытак" і вершы ў аўтарскім выкананні. Запіс зроблены ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.
https://www.youtube.com/watch?v=FLeLUBlbwTE






Мінскае гета было адным з буйнейшых на тэрыторыі былога саюза. Пра гэта ведаюць многія, а пра тое, што яно было сапраўды гераічным, ведаюць далёка не ўсе. Як існавалі, выжывалі, гінулі, але не скараліся мінскія габрэі ў артыкуле Сяргей Тукалы ў чарговым выпуску перадачы "Па старонках Краязнаўчай газеты".
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2392-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-93


Існуе шмат раслiн-сiмвалаў, гiсторыя якiх сыходзiць да старажытных легенд. Цяпер ужо i не дакапаешся, калi i дзе упершыню сталi апрацоўваць духмяную пiжму, але дакладна вядома, што старажытныя грэкi i рымляне ведалі яе. У Сярэднявеччы гэта раслiна ўжо вырошчвалася практычна па ўсей Заходняй Еўропе. У тыя часы духмяныя раслiны шанавалiся куды больш, чым цяпер, у век сiнтэтычных водараў. Магчыма, менавiта на той перыяд прыпадае пiк славы пiжмы, бо тады яна атрымала многiя свае мянушкi: трава Панны Марыi, мята Багародзiцы, лiсце Марыi, бiблiйны лiст. Гэта сведчыць пра папулярнасць пiжмы у каталiцкай Еўропе.
Усе гэтыя цiкавосткi i легенды пра пiжму ў новай праграме Анастасіі Аўдзевіч.
https://youtu.be/j-1uVQWUR3c?feature=shared


Калі і як нарадзіўся гурт "Святло Усходу"? Колькі год музычнай адукацыі агулам маюць удзельнікі гурта? Адкуль бяруцца новыя спевы? Чаму хіт "Маці Божая ў Барунах" падобны да малітвы? Што самае складанае ў супольнай творчасці для ўдзельнікаў, кожны з якіх мае працу, хобі і сям'ю? Пра спевы, сакрэты сямейнага жыцця і "ўнутраную кухню" калектыву расказваюць Сяржук Раюнец, Арцём Сітнікаў і Алесь Палуйка.
https://youtu.be/H3lb62ctARc?feature=shared


"Каталіцкія святыні. Пінская дыяцэзія. Пружанскі дэканат. Пружанскі раён" – важнае выданне для кожнага католіка раёна, а таксама для ўсіх зацікаўленых гісторыяй беларускага Касцёла. У ім упершыню сабрана інфармацыя пра рымска-каталіцкія святыні, якія калісьці існавалі і цяпер дзейнічаюць на Пружаншчыне. У якіх архівах і бібліятэках збіраліся матэрыялы? Ці адбывалася падчас экспедыцый камунікацыя з мясцовымі жыхарамі, і ці дапамагла яна ў даследаванні? Прапануем паслухаць нашу размову з аўтарам кнігі – вядомым даследчыкам архітэктуры Аляксеем Яроменкам.
https://radiomaria.by/news/112-shto-pachytats/2391-shto-pachytats-katalitskiya-svyatyni-pinskaya-dyyatseziya-pruzhanski-dekanat-pruzhanski-rajon


Тутавае дрэва або шаўковіца, якое "плача" амаль сапраўднымі слязамі, не раз ўзгадваецца ў Бібліі. Тутоўнік лічыцца знакам надзеі і амаладжэння, сімвалам духоўнага росту і трывалага падмурку веры. Дзе распаўсюджана шаўковіца? Якія віды гэтага дрэва бываюць? Чым адметны тутоўнік, якія лекавыя асаблівасці мае? У якіх біблійных тэкстах ўзгадваецца? Расказвае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі Аляксандр Якаўлеў.
https://radiomaria.by/audyyateka/21-pragramy/biblijnaya-batanika/2390-biblejskaya-batanika-sha


Дзяцінства Майзэса праходзіла ў вандроўках бацькоў у пошуках працы, ён рана страціў маці і трапіў пад апеку каталіцкага святара. Адчуўшы пакліканне да святарскага манаскага жыцця, але не маючы грошаў на вучобу, ён зрабіў усё, каб трапіць у семінарыю. Чаму яго называлі "пакутнікам канфесіяналу"? Якая новая "рэлігійная сям'я" паўстала з яго ініцыятывы? Расказвае кс. Віталій Дабраловіч.
https://radiomaria.by/audyyateka/108-katekhezy/daroga-da-boga/2389-daroga-da-boga-blagaslavjony-mojzes-lira-serafin






Як"жылі" беларускія замкі на працягу мінулых стагоддзяў? Чаму і калі страцілі свае вежы ды муры? Якім чынам быў распачаты працэс аднаўлення і што з імі адбываецца зараз - пра няпросты лёс Гальшанскага, Любчанскага і Лідскага замкаў рапавядаецца ў артыкуле Алега Трусава.
https://radiomaria.by/audyyateka/102-pa-staronkakh-krayaznauchaj-gazety/2388-pa-staronkakh-krayazna-chaj-gazety-vypusk-92


Пантыфікаты гэтых Папаў былі вельмі кароткімі, усе яны змясціліся у перыяд 1 году і 3 месяцаў. Якімі былі гэтыя Папы і чым запомніліся расказвае с.Дар'я Галубкова OV.
https://radiomaria.by/audyyateka/85-katekhezy/tu-es-petrus-pra-rymskikh-pantyfikau/2386-tu-es-petrus-urban-vii-grygoryj-xiv-inakentsij-ix



20 last posts shown.